прамо́ўца, ‑ы, м.

Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу. Галавач. Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню. Хадкевіч. // Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэаты́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да стэрэатыпа (у 1 знач.). Стэрэатыпны сплаў. // Надрукаваны са стэрэатыпа. Стэрэатыпнае выданне.

2. перан. Які часта паўтараецца, стаў звычайным, агульнапрынятым. Першым на стэрэатыпныя пытанні суда адказваў Тарашкевіч. Ліс. // Шаблонны, трафарэтны. Стэрэатыпная фраза. □ Спачатку я цярпліва дзень у дзень пісала тыя палымяныя дыктоўкі, не адважваючыся выказаць сваіх адносін да іх стэрэатыпнага зместу і формы. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нея́сно

1. нареч. няя́сна; невыра́зна; незразуме́ла; няпэ́ўна; см. нея́сный;

нея́сно вы́разить мысль няя́сна (невыра́зна) вы́казаць ду́мку;

2. безл., в знач. сказ. незразуме́ла;

для меня́ это нея́сно для мяне́ гэ́та незразуме́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

показа́ть сов.

1. паказа́ць; (проявить, обнаружить) праяві́ць, вы́казаць, вы́явіць;

2. юр. паказа́ць; (о свидетеле) пасве́дчыць; см. пока́зывать;

он тебе́ пока́жет! ён табе́ пака́жа (дасць)!;

показа́ть на дверь паказа́ць на дзве́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́ліць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; заг. вылі; зак., што.

1. Прымусіць вадкасць выцечы; выплюхнуць. Выліць ваду з вядра. Выліць малако ў каструлю.

2. перан. Даць выйсце якім‑н. пачуццям, выказаць што‑н. Выліць боль. Выліць гнеў. Выліць думкі. □ Васіль Ціханавіч гаварыў многа і доўга, здавалася, хацеў выліць усё, што, як цяжкі груз, ляжала на душы. Сіўцоў.

3. Зрабіць што‑н. шляхам ліцця. Выліць дэталь для машыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неодобре́ние неадабрэ́нне, -ння ср., неўхвале́нне, -ння ср.; (осуждение) асуджэ́нне, -ння ср.; (порицание) ганьбава́нне, -ння ср.; нездавальне́нне, -ння ср.;

вы́сказать неодобре́ние вы́казаць неадабрэ́нне (асуджэ́нне);

заслужи́ть неодобре́ние заслужы́ць асуджэ́нне;

вы́звать неодобре́ние вы́клікаць нездавальне́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во, часц. ўказ. (разм.).

1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.

Во, рыбіна плёснула.

Кладзі ўсё гэта во сюды.

2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.

Во малайцы, што прыехалі.

Во, што яны тут натварылі!

3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.

Вы мне во што скажыце, даражэнькія.

4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.

Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.

5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.

Во як бывае.

6. у знач. выкл. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.

Во мароз дык мароз!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́класці, -кладу, -кладзеш, -кладзе; -кладзі; -кладзены; зак.

1. каго-што. Выняўшы адкуль-н., пакласці.

В. пакупкі з сумкі.

2. што чым. Пакрыць, аздобіць, вымасціць (паверхню чаго-н.).

В. сцены кафляй.

3. што. Збудаваць, вывесці.

В. фундамент.

4. перан., што. Адкрыта выказаць, паведаміць.

В. прэтэнзіі, меркаванні.

В. просьбу.

|| незак. выкла́дваць, -аю, -аеш, -ае і выклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 4 знач.).

|| наз. выкла́дванне, -я, н., выклада́нне, -я, н. (да 4 знач.), вы́клад, -у, М -дзе, м. (да 4 знач.) і вы́кладка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 знач.; спец.).

|| прым. выкладны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., каго-што.

1. Павярнуць у другі бок.

А. галаву ўбок.

2. Варочаючы, адняць, адсунуць.

А. камень.

3. Паставіць на месца што-н. перавернутае, абернутае.

А. воз.

А. ночвы.

4. Адагнаць, накіраваць у другі бок (пра жывёлу).

А. карову ад жыта.

5. Адагнуць край чаго-н.

А. халявы ботаў.

6. безас. Аб пачуцці агіды, непрыязнасці да каго-, чаго-н. (разм.).

Адвярнула ад гарэлкі (безас.).

7. перан. Адцягнуць (увагу, думку і пад.).

Справы адвярнулі ўвагу ад дому.

Нос адвярнуць (разм., неадабр.) — выказаць сваё незадавальненне чым-н.

|| незак. адваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)