тэрмаста́т, -а, М -ста́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для падтрымання пастаяннай тэмпературы.

|| прым. тэрмаста́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камута́тар, ‑а, м.

1. Прыбор для замыкання і размыкання электрычнага ланцуга або для змянення напрамку току.

2. Прыстасаванне, род мясцовай тэлефоннай стапцыі для ручнога злучэння тэлефонных ліній.

[Ад лац. commutare — мяняць, перамяняць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сталіні́т, ‑у, М ‑ніце, м.

1. Цвёрды сплаў, які выкарыстоўваецца для вырабу металарэзных інструментаў, для горнага бурэння і пад.

2. Загартаванае шкло павышанай трываласці для машын, самалётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

э́лінг, ‑а, м.

1. Спецыяльнае памяшканне на беразе, прызначанае для пабудовы і рамонту суднаў; збудаванне для пад’ёму ці спуску суднаў на ваду па нахіленай плоскасці. Наведанне храма і пошукі прыдуманых Чаурам элінгаў давялося, аднак, адкласці. Шыцік.

2. Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў. Элінг для аэрастата.

3. Збудаванне асобага тыпу для захоўвання спартыўных суднаў.

[Гал. helling.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для абпальвання, які служыць для апрацоўкі агнём, тэмпературай. Абпальныя печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідразбудава́нне, ‑я, н.

Збудаванне, прызначанае для выкарыстання вады або для абароны ад яе. Комплекс гідразбудаванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навакаі́н, ‑у, м.

Хімічны прэпарат, які ўжываецца для мясцовага абязбольвання і для лячэння некаторых захворванняў.

[Ад лац. novus — новы і (ка)каін.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піраксілі́н, ‑у, м.

Выбуховае рэчыва, якое ўжываецца для падрыўных работ і для вырабу бяздымнага пораху.

[Ад грэч. pýr — агонь і xylon — дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процідэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з дэсантамі ворага, для знішчэння іх; супрацьдэсантны. Процідэсантная абарона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

процітарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для барацьбы з тарпедамі, для абароны ад тарпед; супрацьтарпедны. Процітарпедныя сеткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)