фундава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак., што (разм.).

1. Тое, што і фундзіць.

2. Аказваць спонсарскую дапамогу, фінансаваць.

|| наз. фундава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хры́шчаны і хрышчо́ны, -ая, -ае.

1. Які прыняў хрысціянства.

2. Тое, што і хросны.

Х. бацька.

Хрышчоная маці.

Гэта яго х. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шасцярня́¹, -і́; мн.е́рні і (з ліч. 2, 3, 4) -цярні́, -це́рань іе́рняў, ж.

Тое, што і шасцярык (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пітво́ ’(хмельны) напітак; тое, што п’юць’ (Касп.; Бяльк.; шуміл., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеепрыметніка пі́т‑ы < піць (гл.), як шыт‑во ад шы́т‑ы; у піцьво ’напітак’, мьцьво ’бялізна’ адваротнае чаргаванне цʼ/т (Сцяцко, Афікс. наз., 34) другаснае. Суфікс ‑в‑о, як у ст.-рус. питво ’піва, брага і іншыя хмельныя напіткі’, ці прасл. *pi‑v‑oтое, што п’юць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пітны́ ’прыгодны для піцця’ (ТСБМ), укр. питни́й, польск. pitny, чэш., славац. pitný, славен. píten, прасл. *pitьnъjь, утворанае ад *piti ’піць’ пры дапамозе суф. ‑ьnъ‑ (< і.-е. ‑ĭnŏ), першапачаткова з герундыўным значэннем ’тое, што належыць, трэба піць’, параўн. аналагічнае літ. im̃tinasтое, што трэба ўзяць’; магчыма, сюды ж ад’ектыўны ст.-грэч. суфікс ‑σιμός < ‑timos і балт. ‑tinos (Трубачоў, Праспект, 72–73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́цілка ’спрытная жанчына, якая хаця і не злодзей, але гатова падхапіць усё тое, што ляжыць навідавоку’ (КЭС, лаг.). Да міту́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагчаві́на ’лагчына’ (Жд. 2; міёр., Нар. словатв.). У выніку кантамінацыі лексем лагчына і лагавіна (гл.). Тое ж назіраецца ва ўкр. лощовина.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́мена ’тып вышыванага ўзору’ (Лексика Пол.). Відавочна, гэты ўзор рабіўся па краі кавалка тканіны. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супо́нка ’прывязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна’ (дзярж., ДАБМ, камент.). Этымалагічна тое ж, што і спона, спонка (гл.), параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аза́ддзе, ‑я, н., зб.

1. Тое, што і пазаддзе.

2. Тое, што знаходзіцца, цягнецца ззаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)