Нямту́р ’нямы чалавек’ (Нас.), ’нямы, маўклівы’ (Касп., жлоб., Нар. словатв.), ’глуханямы або глухі чалавек’ (Юрч. НВС). Згодна з Карскім (2–3, 31), утворана суфіксам ‑тур ад нямы (гл.), параўн. аналагічнае ўкр. німтур, балг. дыял. нёмтур ’маўклівы’. Пад уплывам зыходнага слова са значэннем ’нямы чалавек’, экспрэсіўнае немтури ’немцы’ (ТС), сінанімічнае немцури ’тс’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́лда ’высокі, непаваротлівы, нязграбны чалавек’, засведчана ў Вілен., Ковен., Гродз. Мін. губ. (Нас.), ’высокі, сутулаваты’ (Шат.), ’даўгавязы чалавек’ (Бяльк.), ’высокі худы чалавек’ (Касп.); гл. і Сл. паўн.-зах.; рус. ды́лда ’тс’, таксама ’жардзіна’. Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19) этымалогіі рус. слова (бел. матэрыял ніхто раней не прыводзіў) лічыць непераканаўчымі і мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў; параўн. літ. dìlda ’непаваротлівы, неправорны чалавек’, лат. dilda ’дылда’ (Лаўчутэ, там жа, 19–20). Гл. яшчэ агляд версій у Фасмера, 1, 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнік ’жабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шник ’жабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнікчалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́шка1 ’рэдкая страва з мукі’ (ТСБМ). Да ляме́ха (гл.).

Ляме́шка2 ’няўклюдны, непаваротлівы чалавек’, лемешы́шчэ ’вельмі няздатны, няздольны, непаваротлівы чалавек’ (ТС). У выніку пераносу значэння з ле́мех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бедала́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лазе, Т ‑ай, ‑аю, ж.

Разм. Чалавек, які трапіў у бяду. Мой ложак стаяў побач, і я дапамагаў няшчаснаму бедалагу чым толькі мог. С. Александровіч. Тут [у хвасце калоны] былі адны бедалагі — зусім аслабелыя і дужа параненых. Быкаў. // Нешчаслівы, варты спачування чалавек. [Толік з маці] жылі ў падсуседзях, у зямлянцы старога Лукаша, які памёр, бедалага, у сорак чацвёртым. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаві́к, ‑а, м.

Разм. Той, хто многа працуе, працалюбівы чалавек. Дзе-ж гэта відана, каб .. чалавек сталы, працавік, руплівы гаспадар, раптам кінуў свой дом, сваю сям’ю, увесь набытак і павалокся ў свет? Колас. — Я працавік, нікому кепскага не рабіў, я пот ліў. Чорны. Дах над галавою і цяпло ў хаце кожнаму патрэбны. А хто робіць гэта? Нага брат працавік: цясляр і муляр. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чалаве́чны, ‑ая, ‑ае.

Уважлівы, чулы, душэўны; гуманны. Калі гляджу на роднае аблічча, На востры зрок з-пад стомленых павек, — Вось-вось з граніту сыдзе просты, блізкі І самы чалавечны Чалавек! Звонак. [Насця:] Які вы добры, чалавечны! Даруйце мне мой тон. Колас. Купала сябраваў з Міровічам, ён яму вельмі падабаўся і як творца, і як чалавек з вясёлым, жывым характарам, вельмі чалавечным і добразычлівым. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юна́к, ‑а, м.

Чалавек мужчынскага полу, які не дасягнуў сталасці, малады чалавек, хлопец. Семнаццацігадовы юнак. Юнак-камсамолец. □ Юнакоў, дзяўчат усмешкі ззяюць водбліскам зарніц. Жычка. // перан. Пра дарослага ці пажылога чалавека, поўнага жыццёвых сіл, маладых імкненняў. Прафесару ішоў сорак другі год. Нягледзячы на гэткі ўзрост, ён адчуваў сябе зусім яшчэ юнаком, ды і з выгляду нельга было даць больш трыццаці. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́лтус, ‑а, м.

Разм. лаянк. Дурны чалавек; грубіян; невук. Хлопец трапіў сюды [у музычную школу] з непаразумення. І ўратавацца ад гэтага аболтуса наўрад ці можна лёгкім жартам. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двуру́шнік, ‑а, м.

Няшчыры чалавек, які знешне выражае адданасць каму‑н., а ўпотай дзейнічае супраць яго. Двурушнік, ён быў не тым, кім сябе выстаўляў. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)