цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая! Ермаловіч. Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны. Кулакоўскі.

2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́фель, ‑фля, м.

Шырокая, глыбокая лапата, прызначаная, галоўным чынам, для перасыпання сыпучых рэчываў. Андрэй набраў шуфель жыта, патрос над засекам і, нібы адступнога, сыпануў у няпоўны мех. Грахоўскі. Барашкін грузіў смецце на каламажку шуфлем. Шуфель быў шырокі, з вельмі зручна выгнутым дзержаком. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадзіннік / вельмі дакладны: хранометр / што звоніць у патрэбны час, з адмысловым заводам: будзільнік / вежавы, звычайна з музыкай: куранты (мн.) / насценны з гірамі: ходзікі (мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

уе́сціся 1, уесца; уядуцца; пр. уеўся, уелася; зак.

1. Глыбока пранікнуць, упіцца ў што‑н. (пра фарбу, пыл і пад.). У натруджаныя рукі Антона Пятровіча ўеліся драбнюсенькія пылінкі металу. Даніленка. У лазні Сымон старанна мыў рукі, бо ў іх яшчэ ў першы дзень работы ўелася смала. Чарнышэвіч. Сухі пыл уеўся за дзень у твар, укрыў плечы. Пташнікаў. // перан. Глыбока ўкараніцца. Уеліся прафесійныя звычкі. // перан. Разм. Вельмі захапіцца чым‑н., глыбока ўнікнуць у што‑н. Уесціся ў работу. □ Два вяскоўцы ля акна ўеліся ў карту. Шынклер. Бацька мой, патроху, вельмі ў чытанне ўеўся. Гарэцкі.

2. Урэзацца, упіцца; угрызціся. Моцна скруцілі Міколку рукі назад, аж уеліся рамяні ў цела. Лынькоў. Піла хутка ўелася ў мякіш сасновай кары. Галавач. Шчоўкнула, уелася ў грудзі Кароткая чарга!.. Лойка.

3. перан. Разм. Надоўга застацца ў памяці, сэрцы і пад. Звон ходзікаў на ўсё жыццё ўеўся ў памяць Аксёну. Дуброўскі.

•••

Уесціся ў косці (пячонкі)вельмі надаесці, апрацівець.

уе́сціся 2, уемся, уясіся, уесца; уядзімся, уясцеся, уядуцца, пр. уеўся, уелася; зак.

Разм.

1. Прывыкнуць да якой‑н. стравы, корму; пачаць добра есці.

2. (часцей з адмоўем «не»). Наесціся (пра што‑н. вельмі смачнае). Аздоблен квас быў і грыбамі, Выключна ўсё баравічкамі; Цыбуля, перчык, ліст бабковы — Ну, не ўясіс[я]!.. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глум, глумі́цца, глумі́ць ’псаванне; адходы’, ’псавацца, псаваць’, ’жартаваць і да т. п.’ (БРС, Шат., Касп.). Вельмі разгалінаванае сямейства слоў, вядомае ва ўсіх групах слав. моў. Прасл. *glumiti (), *glumъ, *gluma (агляд вялікага матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 147–149). Зыходным для дзеяслова *glumiti лічацца назоўнікі *gluma, *glumъ, якія даследчыкі суадносяць з *glupъ. Услед за Бернекерам (1, 308) лічыцца роднасным са ст.-ісл. glaumr ’шумная забава’, ст.-англ. glēam ’забава, жарты, гульня’, грэч. χλεύη ’жарт’ і г. д. Іншыя версіі лічацца не вельмі надзейнымі. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 416; Слаўскі, 1, 296.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ўгі ’доўгі’ (БРС). Рус. до́лгий, укр. до́вгий, чэш. dlouhý, славац. dlhý, польск. długi, балг. дъ́л(ъ)г, серб.-харв. ду̏г, ст.-слав. длъгъ. Прасл. форма *dьlgъ ’доўгі’. Праславянская лексема мае вельмі надзейныя адпаведнасці ў і.-е. мовах. Параўн. ст.-інд. dīrghás, авест. darəga‑, ст.-перс. darga‑, грэч. δολιχός, літ. ìlgas, хец. dalugaeš (мн. л.). Вельмі цікавай з’яўляецца дакладная адпаведнасць вытворнага прасл. *dьlgostь ’даўжыня’ і хец. dalugašti‑ ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 524–525; Бернекер, 1, 251–252; Траўтман, 55; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 207–209 (з адпаведнай літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кула́чкі ў выразе: Ешчэ чэрці на кулачкі ні браліса ’Яшчэ далёка да світання, яшчэ вельмі рана’ (Нар. словатв.). Усталі рано, бы чэрці на кулачку (ТС). Параўн. рус. кулички (у черта на куличкахвельмі далёка’). Цяжка суаднесці семантыку бел. і рус. выразаў. Ва ўсякім разе беларускі матэрыял не дазваляе ўзводзіць слова да рус. кулич (параўн. Праабражэнскі, 1, 410) або польск. kuliczki ’testes’ (параўн. Ісачанка, ВЯ, 1957, 3, 121). Больш верагодным здаецца суаднясенне з польск. kulik ’карнавал на масленіцу’. Параўн. лат. kuluos lēkt ’гуляць на масленіцу’. Этымон гэтых слоў невядомы (Слаўскі, 3, 350–351).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́рзды ’быстры, спрытны’. Траўтман (40) лічыў, што бел. слова прадстаўляе прасл. варыянт да bъrzъ ’тс’ і рэканструяваў прасл. bъrzъ (ва ўсіх слав. мовах, акрамя бел.) і bъrzdъ (бел. мова). Гэта апошняе стаіць вельмі блізка да літ. burzdùs, bruzdùs ’рухавы’, што дае магчымасць аднавіць балта-слав. праформу *burzdu‑. Форма bъrzdъ захоўваецца яшчэ ў серб.-харв. брздѝца ’быстрына ў ручая’. Параўн. таксама Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176–177. Форму bъrzъ адлюстроўваюць, напр., рус. бо́рзый, бел. бо́рза, польск. bardzoвельмі’, barzy (ст.) ’хуткі’, чэш. brzý, серб.-харв. бр̂з ’хуткі’. Параўн. яшчэ Скок, 1, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́льма (Шат., Бяльк.), ве́льмі (Нас., Касп., Бяльк.). Ст.-рус., ст.-слав. вельми, укр. ве́льми, рус. дыял. вельми́, вельмо́, польск. wielmi, чэш. velmi, серб. вео̀мавельмі’ (< *вельма) і г. д. Прасл., магчыма, *velьmi, *velьma. Утварэнне ад асновы *vel‑ ’вялікі’ (параўн. прасл. *velьi̯ь і *velikъ ’вялікі’). Калі ўзяць да ўвагі націск у рус. вельми́ і серб. вео̀ма (што можна сведчыць аб прасл. *velьmí, *velьmá), то бел. і ўкр. словы (з націскам на першым складзе) здаюцца некалькі падазронымі. Запазычанне з польскай мовы? (да таго ж спрадвечна ўкр. форма была б *вільми!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́рыць ’выпрошваць, клянчыць’ (Бяльк., Нас.), калантырыцца ’тс’. Рус. смал. колотырить ’тс’, арл., бран., смал., арханг. колотырник ’чалавек, які выпрошвае, клянчыць’. Магчыма, сумесная бел.-рус. інавацыя, генетычна да колотить ’калаціць’, параўн. валаг., вяц. колотиться ’прасіць’, алан. ’жабраваць’. Развіццё семантыкі не вельмі яснае, магчыма, калаціцца ’трэсціся’ > ’скнарнічаць’ > ’таргавацца > выпрошваць, жабраваць’. Утворана з экспрэсіўным суфіксам; Праабражэнскі (1, 337–338) меркаваў адносна рус. колотырить, што слова ўтворана ад колотыра колотить, семантыку якога праясняе «денежки сколачивать», колотить копейки. Такі варыянт тлумачэння, асабліва з боку семантыкі, не вельмі пераконвае. Адносна ўтварэння параўн. яшчэ калантыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)