Льляны́ ’ільняны’, льляні́шча ’поле, дзе рос лён’ (Мат. Гом.): ‑л‑ замест ‑н‑ у выніку распадабнення. Тое ж рус. смал., разан., уладз. льляной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лякоба, лекоба ’лякарства’, ’лячэнне’ (Сержп., Грам.; жытк., Мат. Гом.; Нар. Гом.; ТС). Да прасл. lěkoba < lěkъ > лек. (Трубачоў, Эт. сл., 14, 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віто́к ’адзін абарот вінтападобнай лініі; нарэзкі і да т. п.’ (БРС); ’рой’ (Мат. Гом.). Рус. вито́к, укр. вито́к ’тс’. Да віць, віты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насы́паваты ’пахмурны, сумны’ (навагр., З нар. сл.). Гл. насупа, да фанетыкі параўн. сыпоня ’супонь’ (Сл. ПЗБ), сыбо́та’ ’субота’ (Мат. Маг.) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недахва́т ’недастача’, недохва́т ’нястача, беднасць; недахоп, брак’ (ТС), недахва́тка ’тс’ (Растарг.), недахва́тнасць ’недахоп’ (Мат. Маг.). З неда- і хвата́ць ’хапаць; быць дастатковым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуле́, нулі — сцвярджальная часціца (Жд. 2, Сл. ЦРБ), нуле ’тс’ (карэл., Янк. Мат.), тое ж нале, ноле (гл.). З ну і але.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клубня́к1 ’скрутак лык’ (Бяльк.), ’клубок’ (Мат. Гом.). Утварэнне са значэннем сукупнасці прадметаў на ‑няк (Сцяцко, Афікс. наз., 118–119). Гл. клубок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асталява́цца ’абсталявацца, прызвычаіцца’ (Гарэц., Др.-Падб., Янк. Мат., Жд.). Утворана з прэфіксам а‑ і суфіксам ‑ява‑ на базе прыметніка сталы ’пастаянны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макоўнік (зб.) ’макавыя сцёблы з лісцем’ (ТС, Касп., гом., Мат. Гом.) — параўн. ДАБМ, к. 278–280. Да мак (гл.). Гл. таксама макаўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маньце́ль, маньцю́к ’манюка’ (докш., Янк. Мат.; Шат.; бар., Сл. ПЗБ). Да польск. mancić ’падманьваць, дурманіць, збіваць з панталыку, марочыць галаву’, ’высмейваць’, ’вымантачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)