заме́с, ‑у, м.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць — замясіць. Замес цеста. Замес бетону.

2. Тое, што замешана; маса, якая замешваецца ў адзін прыём. Адгрузіць гатовы замес. Даць восемсот замесаў за змену.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Узбоўтваючы, размяшаць, перамяшаць. Разбоўтаць цеста. □ Хутка мне стала крыху лягчэй: рукамі і нагамі я разбоўтаў вакол сябе гразь. Гаўрылкін.

2. Боўтаючы, разліць. Разбоўтаць малако з бітона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́дада ’праснак з кіслага цеста’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Відаць, да аладка (гл.) пад уплывам дзіцячай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́шачка ’раскатаны на тонкі блін кавалачак цеста’ (гродз., З нар. сл., Сл. ПЗБ). З лішка (гл.) ’рэшта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запячы́, -пяку́, -пячэ́ш, -пячэ́; -пячо́м, -печаце́, -пяку́ць; запёк, -пякла́, -ло́; -пячы́; -пе́чаны; зак.

1. што. Спячы, загарнуўшы ў цеста.

З. рыбу ў цесце.

2. Паставіць у напаленую печ, у духоўку для ўтварэння румянай скарынкі.

З. макароны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыніць пякучы боль, засадніць.

Моцна запякло.

|| незак. запяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ко́пустка ’лапатачка для размешвання цеста’ (З нар. сл., Бір.). Параўн. копысць (гл.). Да капаць (гл.). Кантамінацыя з капуста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёх ’перапечка з хлебнага цеста’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Прасл. рэгіяналізм. Да ляпі́ць (гл.). Утвораны пры дапамозе суф. ‑exъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да дзежка; невялікая дзежка. Лазарыха наліла на патэльню з дзежачкі цеста і ўслухоўваецца ў сварку. Галавач. Зеленаватыя рыжыкі складаліся ў дзежачкі, гліняныя слоікі, саліліся. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згусці́ць, згушчу, згусціш, згусціць; зак., што.

Зрабіць густым або больш густым. Згусціць цеста. Згусціць пасевы.

•••

Згусціць атмасферу — стварыць напружанае становішча, абстаноўку.

Згусціць фарбы — празмерна перавялічыць што‑н., звычайна адмоўнае (у вусным апавяданні, адлюстраванні і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрушч, ‑а, м.

1. Жук сямейства пласцініставусых.

2. часцей мн. (хрушчы́, ‑оў). Род сухога пячэння з тонкіх палосак цеста, якія цякуць у масле (алеі). Хрушчы былі памочаны ў цёртым тварагу і зверху насыпаны цукрам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)