супа́сці, ‑падзе; пр. супаў, ‑пала; зак.
1. Адбыцца адначасова з чым‑н. Айчынная вайна, якая супала з маім юнацтвам,.. стала для мяне пачаткам актыўнага жыцця. Навуменка. Наш прыезд у Вільнюс якраз супаў са святкаваннем пяцігоддзя Савецкай улады ў Літоўскай ССР. Сяргейчык.
2. Аказацца агульным, аднолькавым; выявіць падабенства, адпаведнасць. Супалі і прозвішча, і завулак, у якім .. жыў [Толя], і ўсе іншыя прыкметы. Якімовіч. Паліца ўсё ж успамінала Васіля, хоць і без яго ведала, што ў вялікім калектыве будуць і людзі ўсялякія, па якіх трэба ўздзейнічаць, з якімі яе інтарэсы могуць і не супасці. Савіцкі.
3. Злучыцца, зліцца; аб’яднацца. Не знаў я, не ведаў Тады, як стаялі. Што мары дзяўчыны З маімі супалі. Арочка.
4. Сумясціцца ўсімі пунктамі пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры, лініі).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Жазло́ ’посах асобай формы, сімвал улады; палачка ў рэгуліроўшчыка вулічнага руху; стрыжань з дужкай пры рэгуліроўцы руху паяздоў’ (ТСБМ). Рус., укр. жезл., дыял. жезло́, чэш. žezlo, уст. žezl, славац., в.-луж. žezlo, балг. жезъл, макед. жезол, серб.-харв. жѐзло, славен. žêzlo ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус. жьзлъ ’посах, жазло’, ст.-бел. жезлъ. Параўн. серб.-харв. же́жељ ’посах, кол’. Лат. ziz(i)ls ’посах’ < ст.-рус. (Пагодзін, Следы, 161; Мюленбах-Эндзелін, 4, 730). Ст.-бел., а таксама шэраг сучасных слав. слоў з сімвалічным значэннем могуць узыходзіць да ст.-слав. Першаснае канкрэтнае значэнне ’посах’ адлюстроўваецца ў ст.-слав. жьзлъ, серб.-харв. жежељ і, магчыма, рус. калым, жезе́л ’посах’. Трубачоў (Зб. Раманскаму, 137–140) супастаўляе са ст.-ісл. geisl ’посах’ (ням. Geissel ’пуга’), а далей з грэч. χίλιοι ’тысяча’. Апошняе семантычна цяжка: ’посах з зарубкамі’ хутчэй мог бы абазначаць дзесятак, сотню, што прызнаў і Махэк₂ (726), адмовіўшыся ад папярэдніх параўнанняў з žehlo (Махэк₁, 594), да якіх, па сутнасці, прыйшоў Младэнаў (165), параўноўваючы жезъл са словамі з коранем *žig‑, і якія падтрымлівае БЕР (1, 531), звязваючы з жегъл (гл. жыга́ла 1). Да Трубачова звычайна ст.-сл. жьзлъ параўноўвалі з ням. Kegel ’кол’, што мае фанетычныя цяжкасці, як і этымалогія І. Шмідта, да якой узыходзіць пункт гледжання Трубачова. Фасмер (2, 40) прыхільна аднёсся да параўнання з арм. gzri ’чарот’. Скок (3, 679) не атаясамлівае ў адрозненне ад Трубачова серб.-харв. жѐзло і жежељ, звязваючы апошняе з ц.-слав. жѧжель ’ашыйнік’. Аб žęželь гл. Варбот, Этимология, 1979, 32–34.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прэ́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае дастатковай колькасці солі або зусім пазбаўлены яе; не салёны. Прэсная вада. // Які змяшчае ў сабе такую ваду. Прэсныя азёры. □ Рачныя вугры большую частку жыцця праводзяць у прэсных вадаёмах і толькі для нерасту ідуць аж недзе ў акіян, пасля гэтага яны гінуць. Гурскі.
2. Прыгатаваны без дастатковай колькасці солі або цукру, кіслаты, прыпраў; які не мае пэўнага смаку. Юшка не ўдалася. Зварылі яе шмат, і таму не хапіла ні солі, ні спецый. Рыба, як трава, прэсная, не лезла ў горла. Асіпенка.
3. Прыгатаваны без закваскі, не квашаны. Прэсны хлеб. Прэсны корж.
4. перан. Пазбаўлены вастрыні, займальнасці, жывасці; сумны. Прэсныя жарты. □ — Не! Трэба нарэшце вырвацца з-пад улады гэтай прэснай ідыліі! Трэба ўзняцца над ёю самому і ўзняць, вырваць адгэтуль Люду! Брыль. Вядома, ён гаворыць і робіць усё правільна, але сам Туміловіч — чалавек сумны і прэсны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
саве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Савета (у 1 знач.), заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады. Савецкая ўлада. Савецкая дзяржава. Савецкая краіна. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Савецкі апарат.
2. Які мае адносіны да Краіны Саветаў, да СССР, належыць Краіне Саветаў. Савецкая канстытуцыя. Савецкі ўрад. Савецкая навука. Савецкая Армія. Савецкая літаратура. Савецкае студэнцтва. // Здабыты, зроблены, ажыццёўлены ў Краіне Саветаў. Савецкія аўтамабілі. Савецкія трактары. □ Прывітанне, Зямля! З касмастанцыі Першай Савецкай! Гілевіч. // Уласцівы Краіне Саветаў. Савецкая дэмакратыя. Савецкая законнасць. □ Работа рэдакцыі абумоўлена святымі прынцыпамі нашага савецкага друку — выступаць толькі з праўдай. Ракітны. // Уласцівы народу Краіны Саветаў. Савецкая ідэалогія. Савецкі патрыятызм. Савецкі быт. Савецкі ўклад жыцця. □ [Страмілін:] Ну, жадаю вам жыць у згодзе і любві ды збудаваць моцную савецкую сям’ю. Крапіва.
•••
Герой Савецкага Саюза гл. герой.
Савецкая гвардыя гл. гвардыя.
Савецкая сацыялістычная рэспубліка гл. рэспубліка.
Савецкі народ гл. народ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
прыту́лак, ‑лку, м.
1. Месца, дзе можна схавацца ад каго‑, чаго‑н., адпачыць, прабыць патрэбны час. Амаль кожная кватэра давала прытулак двум, тром ці нават чатыром сем’ям. Мележ. Сафрон Дзядзюля .. цёрся каля бежанскай фурманкі, пакуль высокі гаспадар яе хадзіў па хатах і апытваў прытулку. Чорны.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей, старых і інш. Камітэт па справах бежанцаў змясціў хворую ў бальніцу, а сямігадовую Галіну накіраваў з партыяй дзяцей у адзін з дзіцячых прытулкаў Мінска. Галавач. Прыйшлі людзі, пагаравалі і, гледзячы на сірот, сказалі: — Куды іх цяпер? Застаецца адно — у прытулак. Данілевіч.
3. Права бяспечнага пражывання, што дае якая‑н. дзяржава іншаземным грамадзянам, якіх праследуюць улады іншых краін. Беларуская ССР дае права на прытулак іншаземцам, якія праследуюцца за абарону інтарэсаў працоўных і справы міру, за ўдзел у рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху, за прагрэсіўную грамадска-палітычную, навуковую або іншую творчую дзейнасць. Канстытуцыя БССР.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
гра́мата, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.
1. Уменне чытаць і пісаць. Сельскі настаўнік павінен быў вучыць на сяле грамаце і дзяцей і дарослых. «Беларусь». Пайшоў Антось у армію цёмным хлопцам і вырас у барацьбе да камандзіра, навучыўся грамаце. Чарнышэвіч. // Пачатковыя звесткі з якой‑н. галіны ведаў. Музычная грамата. Палітычная грамата. Тэхнічная грамата.
2. Афіцыйны дакумент, якім узнагароджваюць за пэўныя поспехі. Пахвальная грамата. Ганаровая грамата.
3. Уст. Пісьмо, пасланне. □ Першае вядомае гісторыкам пісьмовае сведчанне, у якім адзначаецца роля Мінска ў Вялікім княстве Літоўскім, — гэта грамата вялікага князя літоўскага ад 1444 года. «Полымя».
•••
Ахоўная грамата — дакумент, які сведчыць, што асоба або яе маёмасць знаходзіцца пад асаблівай аховай дзяржаўнай улады.
Берасцяная грамата — старажытнарускія пісьмы і дакументы, напісаныя на бяросце.
Вярыцельная грамата — урадавы дакумент пра назначэнне пэўнай асобы дыпламатычным прадстаўніком у якой‑н. дзяржаве.
Кітайская грамата — пра што‑н. цяжкае для разумення; тое, у чым цяжка разабрацца.
Фількава грамата — непісьменны складзены дакумент; дакумент, які не мае юрыдычнай сілы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
зако́н, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя — асноўны закон Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Кодэкс законаў аб працы. Рабіць усё па закону.
2. ‑у. Наказ, загад, які з’яўляецца неаспрэчным, абавязковым для каго‑н. Загад камандзіра — закон для падначаленых.
3. ‑у. Агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін; звычай. Закон гасціннасць Законы сяброўства.
4. звычайна мн. (зако́ны, ‑аў). Асноўныя палажэнні ў якой‑н. справе, абумоўленыя яе сутнасцю. Законы правапісу. Законы вершаскладання.
5. ‑у. Пастаянная, аб’ектыўна існуючая сувязь паміж з’явамі, якая выцякае з прыроды саміх рэчаў; заканамернасць. Законы развіцця прыроды. Законы класавай барацьбы.
•••
Закон божы — асноўныя палажэнні хрысціянскай рэлігіі, як прадмет выкладання ў дарэвалюцыйнай школе.
Воўчы закон — пра адносіны ў грамадстве, дзе пануе самавольства дужых.
Закон не пісан для каго або каму — пра таго, хто ігнаруе агульнапрынятыя правілы, нормы паводзін.
Па-за законам — у становішчы, калі хто‑, што‑н. не ахоўваецца законам, пазбаўлены заступніцтва з боку дзяржаўных органаў.
Сухі закон — забарона ўжываць алкагольныя напіткі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
о́рган, ‑а, м.
1. Частка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю. Органы пачуццяў. Сэрца — орган рэдкай працаздольнасці.
2. перан. Сродак, зброя. Суд у нашай краіне — гэта не толькі орган прымусу. «Звязда».
3. Установа, арганізацыя, якая ўваходзіць у склад сістэмы ўпраўлення і выконвае пэўныя функцыі ў розных сферах грамадскага жыцця. Органы савецкай улады. Гаспадарчыя органы. □ Да вайны .. [Лёня] працаваў у Мінску ў органах бяспекі. Новікаў. У брыгадзе выбраны савет з найбольш актыўных і паважаных работнікаў. На кароткіх сваіх пасяджэннях пасля работы гэтыя аўтарытэтныя брыгадныя органы падводзяць вынікі работы за дзень. Кулакоўскі.
4. Перыядычнае выданне, якое выпускаецца якой‑н. партыяй, арганізацыяй і выражае іх погляды і дзейнасць.
5. Састаўная частка розных прылад, якая выконвае пэўную функцыю. Сепарыруючыя органы камбайна. Рабочыя органы бараны.
•••
Правізорныя органы — часовыя органы ў зародкаў і лічынак мнагаклетачных жывёлін, якія знікаюць у працэсе развіцця арганізма.
Рудыментарны орган — орган, які страціў сваё значэнне ў працэсе гістарычнага развіцця арганізмаў або які знаходзіцца на шляху да поўнага знікнення.
[Ад грэч. órganon — прылада, інструмент.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
знак м. знак, род. зна́ка м.; (признак) адзна́ка, -кі ж.; (примета) прыме́та, -ты ж., разг. прыкме́та, -ты ж.;
вопроси́тельный знак пыта́льнік;
восклица́тельный знак клі́чнік;
знак вла́сти знак ула́ды;
знак почто́вой опла́ты знак пашто́вай апла́ты;
зна́ки разли́чия зна́кі адро́знення;
подава́ть, пода́ть знак падава́ць, пада́ць знак;
в знак па́мяти у знак па́мяці;
под зна́ком (чего) пад зна́кам (чаго);
знак ра́венства знак ро́ўнасці;
зна́ки препина́ния зна́кі прыпы́нку;
де́нежный знак грашо́вы знак;
знак отли́чия знак узнагаро́ды;
знак ка́чества знак я́касці;
дурно́й знак дрэ́нная прыме́та.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
власть в разн. знач. ула́да, -ды ж., мн. ула́ды, род. ула́д;
сове́тская власть саве́цкая ўла́да;
вое́нные власти вае́нныя ўла́ды;
превыше́ние власти юр. перавышэ́нне ўла́ды;
стоя́ть у власти стая́ць на чале́ ўла́ды, трыма́ць ула́ду;
со́бственной властью сваёй ула́дай;
во власти чего́-л. у пало́не чаго́-не́будзь, пад ула́дай чаго́-не́будзь;
в мое́й (твое́й, его́) власти маё (тваё, яго́) пра́ва;
э́то не в мое́й (твое́й, его́) власти гэ́та не ад мяне́ (цябе́, яго́) зале́жыць;
ва́ша власть ва́ша во́ля, ва́ша спра́ва;
потеря́ть власть над собо́й стра́ціць ула́ду над сабо́й.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)