кішэ́нь і кішэ́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў.

Сукенка з кішэнямі.

Ушыць кішэні.

2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

К. у гаспадарчай сумцы.

3. Паглыбленне, выемка (спец.).

К. тоўстай кішкі.

Біць па кішэні — уводзіць у выдаткі.

За словам у кішэнь не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Класці сабе ў кішэнь — прысвойваць чужыя грошы.

Набіць кішэнь — нажыцца.

Не па кішэні каму — надта дорага.

Пустыя кішэні ў каго — няма грошай.

|| памянш. кішэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кішэ́нны, -ая, -ае.

Кішэнныя грошы.

Кішэнныя расходы.

К. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вісе́ць, вішу́, вісі́ш, вісі́ць; вісі́м, вісіце́, вісяць; вісі́; незак.

1. Будучы прымацаваным да чаго-н., знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без апоры.

Люстра вісіць над сталом.

Аб’ява вісіць на дзвярах.

Капялюш вісіць на вешалцы.

Самалёты вісяць над полем бою (перан.: лятаюць, кружачыся). Сукенка з аднаго боку вісіць (спадае, не аблягае фігуру). В. у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). В. на тэлефоне (перан.: часта і доўга гаварыць па тэлефоне; разм.).

2. Выдавацца, выступаць уперад якой-н. сваёй часткай, навісаць.

Скала вісела над дарогай.

Бяда вісела над галавой (перан.).

Вісець над каркам (разм.) — дакучаць каму-н.

Вісець на валаску (разм.) — знаходзіцца ў небяспечным становішчы.

Вісець на карку (разм., неадабр.) — быць на ўтрыманні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стары́, -а́я, -о́е.

1. Які дасягнуў старасці.

Старая жанчына.

Цяжка жыць старому (наз.).

2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.

Старая вёска.

3. Якім доўга карысталіся, паношаны.

Старыя падручнікі.

Старая сукенка.

4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.

Старыя парадкі.

5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.

Старое рэчышча ракі.

6. Зроблены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.

Старая частка горада.

Старая архітэктура.

7. Вопытны, бывалы.

С. грыбнік.

8. Даўно вядомы.

Старая прымаўка.

9. Які стаў нясвежым, страціў свае якасці (пра прадукты харчавання).

Старое сала.

10. Які стаў несапраўдным пасля пэўнага тэрміну або пасля выкарыстання.

С. білет.

С. пропуск.

І стары і малады — усе да аднаго, усе без разбору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плаце́нка ’палатно з фарбаваных нітак, вытканае ў рады’ (Нас.; гродз., Мат. АС), ’шарачак, саматканы матэрыял у палоску ці ў клетку’ (Яруш., Варл.), плацейка, плаценак, плуценко ’тс’ (Сцяц.; Сл. ПЗБ), ’(льняная тканіна для сукенак і спадніц’ (мядзв., Нар. сл.; маст., Сцяшк. Сл.), ’палатно ў 4 ніты; снавалася і ткалася фарбаванымі ніткамі, узорамі — клетачкай, прызначалася на хвальбоны’ (Жд. 3), плоценок ’льняная, даматканая спадніца’ (кам., Шатал.), плацінай ’тс’ (плешч., ДАБМ, камент., 934). З польск. plócienko ’тонкае, дарагое палатно, звычайна шаўковае’ (з XVI ст.), якое з płótno < пачаплю (гл.). З бел. мовы слова запазычана рус. гаворкамі: наўг., пск.: платёпкосукенка’, ’адзенне’, ’верхняя вопратка’, валаг. ’прадметы ніжняй бялізны’. Сюды ж плацянковы, тшценкавы ’баваўняны’ (Сцяшк. Сл.), ’парцяны, з тонкага даматканак палатна’ (Жд. 1, Нас., Сл. ПЗБ; навагр., карэліц., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нале́зці сов.

1. в разн. знач. нале́зть;

у бутэ́льку ~зла мно́га мура́шак — в буты́лку нале́зло мно́го муравьёв;

суке́нка ледзь ~зла — пла́тье едва́ нале́зло;

у ваго́н ~зла мно́га наро́ду — в ваго́н нале́зло мно́го наро́ду;

2. разг. (надвинувшись, нажать) напере́ть; см. нала́зіць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пла́цце, пла́цьця, пла́це, пла́ця, пла́цё, плацье, пла́тьте, пла́тьесукенка’ (ТСБМ, Юрч., Янк. 1, Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Бяльк.; ганц., Сл. Брэс.); ’бялізна’ (ТСБМ, Юрч.: ст.-дар., Жыв. НС; слонім., рагач., Арх. ГУ; Сцяшк. Сл., Некр., Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Маш., Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; пін., Сл. Брэс.; петрык., Шатал.; навагр., калінк., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; слонім., лельч., ваўк., шчуч., Нар. лекс.); ’адзенне’ (Маш., Нас., Сл. ПЗБ); ’брудная бялізна’ (паўсюдна, акрамя гродз., ЛА, 3). Укр. пла́ття ’адзежа’, ’бялізна’, рус. платье ’дарагое адзенне’, ’сарафан’, ’спадніца’; ’бялізна’; польск. płacie ’анучы, акраўкі, хусты, кавалкі палатна, брудная бялізна’. Прасл. *platьje < *platъ > плат (гл.); Фідроўская (Зб. памяці Багародзіцкага, 143) лічыць слова запазычаным са ст.-слав., што не мае падстаў, калі выводзіць яго з прасл. *platъ, параўн. ESJSt, 11, 652.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шэ́рсць ж., в разн. знач. шерсть;

гла́дкая ш. — гла́дкая шерсть;

апрацо́ўка шэ́рсці — обрабо́тка ше́рсти;

вяза́ць з шэ́рсці — вяза́ть из ше́рсти;

суке́нка з шэ́рсці — пла́тье из ше́рсти;

гла́дзіць супро́ць шэ́рсці — гла́дить про́тив ше́рсти;

па шэ́рсці — по ше́рсти;

усе́ чэ́рці адно́й шэ́рсціпогов. все одина́ковые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Казакі́н ’мужчынскае верхняе адзенне на апліках, са зборкамі ззаду’ (ТСБМ), ’верхняя вопратка доўгага памеру, сабраная ў таліі’ (Інстр. I). Статус слова няясны, гаворкі ведаюць іншую форму (казачына). Відавочнае запазычанне, аднак адкуль — цяжка вызначыць. Польская мова ведае kozakinkaсукенка без рукавоў’; Ліндэ зафіксаваў толькі формы з ‑a‑: kazakinka, kazakina, kasakina, што фанетычна адпавядае мяркуемай крыніцы запазычання — франц. casaquin ’кафтан, апанча, плашч і інш.’ (< casaque ’тс’). Польск. слова — другаснае, таму тэарытычна папярэдняя форма магла быць крыніцай запазычання для бел. казакін. Аднак шэраг прычын (семантыка, адсутнасць дыялектных фіксацый і інш.) прымушае прыняць версію аб запазычанні з рус. Наяўнасцьу рус. гаворках такога слова, як казакинка ’разнавіднасць жаночай і мужчынскай паддзёўкі’ (пакр., уладз. казакинт ’мужчынскае адзенне казакін’ (чэрап., наўг.), сведчыць аб тым, што суадносіны рус. і польск. слоў вельмі складаныя, калі мець на ўвазе шляхі пранікнення гэтага запазычання. Параўн. казак ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расцягнуць.

2. у знач. прым. Які падоўжылі, расцягнулі. На расцягнутых калёсах валаклі дубы. Мележ. // Рэдкі, з прамежкамі. Расцягнутая вёска. Расцягнутая шарэнга. □ Я выцягнуў адтуль добры дзесятак лістоў са знаёмым мне дробненькім расцягнутым почыркам Валерыі Андрэеўны. Дуброўскі. // Пашкоджавы моцным напружаннем, ударам. Цела азябла, баліць расцягнутая нага. Навуменка. // Які стаў вельмі вялікім ці шырокім, свабодным у выніку нацягвання. Расцягнутая сукенка. □ Крывыя, пагнутыя жалезныя пруткі былі падобны на расцягнутую старую вяроўку. Пташнікаў.

3. перан.; у знач. прым. Залішне працяглы, доўгі. [Міхасёвы] тлумачэнні былі расцягнутыя і незразумелыя. Краўчанка. У «Звяздзе» — поспех для пачаткоўца — была надрукавана мая паэмка, праўда, сырая, расцягнутая. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возду́шный

1. в разн. знач. паве́траны;

возду́шный флот паве́траны флот;

возду́шный насо́с паве́траная по́мпа;

возду́шный кора́бль паве́траны карабе́ль;

возду́шная трево́га паве́траная трыво́га;

возду́шная поду́шка паве́траная паду́шка;

возду́шный деса́нт паве́траны дэса́нт;

2. перен. (лёгкий) лёгкі;

возду́шное пла́тье лёгкая суке́нка;

возду́шный поцелу́й паве́траны пацалу́нак;

возду́шные за́мки паве́траныя за́мкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)