◎ Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
давяршэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.
•••
У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зага́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да загадаць 1.
2. чым. Кіраваць установай, распараджацца чым‑н. Бацька.. быў чыгуначнікам, маці — загадвала дзіцячым садам, жылі ў дастатку, дружна. Ваданосаў. Усім скаромным загадвае старая. Крапіва.
зага́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загадаць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.
Разм. Прымусіць каго‑н. адчуць сорам; пасароміць. Міканор намерыўся далікатна запярэчыць Апейку, пасарамаціць жанок за адсталасць. Мележ. Цёця, што сядзела на лаўцы з кніжкай у руцэ, пасарамаціла хлопчыка: — Сорамна, Міша. Сам схадзі за мячом, бабуля ж старая! Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
траці́на, ‑ы, ж.
1. Старая мера плошчы — трэцяя частка зямельнага надзелу (звычайна валокі).
2. Адна з трох роўных частак чаго‑н. Траціна ўраджаю. □ А Загорскі, адлічыўшы грошы за траціну маёнтка, — «Хопіць і гэтага»,.. — гасцінна сказаў: — Дык я статую да вас [генерала] адпраўлю са сваімі. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́стула, ‑ы, ж.
У медыцыне — свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.
фістула́, ‑ы́, ж.
1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.
2. Вельмі тонкі голас; фальцэт. — Гэта чаму ж? — сарваўся на фістулу Варушка, у якога аж перасохла ў горле. Карпаў.
[Лац. fistula.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мал ’назва вала чорнай поўсці’ (КЭС, лаг.). Відавочна, вельмі старая рэліктавая назва — параўн. і.-е. адпаведнікі лексемы малы́ (гл.). Не звязана з балг. мал ’скаціна’, ’маёмасць’, ’багацце’, ’частка спадчыны’, серб.-харв. ма̑л, алб. mall, арум. mal ’маёмасць’, якія з араб. mal ’тс’ (БЕР, 3, 624).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перая́ра (перыяра) ’старая авечка’ (Рам. 5), пераярак пераярка ’жывёла мінулагодняга прыплоду (авечак, ваўкоў)’ (ТСБМ). Параўн. рус. переяр ’аднагадовы воўк’, переярка ’аднагадовая авечка, што аб’явілася першы раз’, переяровшпь ’перайсці, перажыць пару цечкі’. Да пера- і яр‑ (< прасл. Jan ’год’, ц.-слав. яра ’вясна’), яравы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзе́тка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м. і н.; ДМ ‑тцы, Т ‑ай, ж.; Р мн. ‑так.
Разм. Ласкавая назва дзіцяці. На дзядзінцы, агароджаным высокім; мурамі, гуляла куча дзетак. Гартны. / у знач. зваротка. — Збегай, дзетка, да дзядзькі Мікодыма, няхай прыйдзе сюды, — прастагнала старая. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замілава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замілаваць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане замілавання; расчулены. Сядзіць і курыць — ён [дрывасек] замілаваны, Спакойна ў лесе для яго душы. Кірэенка. // Які выражае замілаванне. Замілаваны погляд. // Поўны замілавання. — Якія мілыя дзеткі, — замілаваным голасам хваліла старая. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)