ко́ўзанка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Расчышчанае месца, пакрытае лёдам, для катання; каток. Убачыць зімой на тратуары коўзанку — і няхай сабе тут людзі не людзі, а яна [жонка], як маленькая — раз і пакаўзнулася... Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калашына́, ‑ы́; мн. калашы́ны (з ліч. 2, 3, 4 калашыны́), калашы́н; ж.
Разм. Тое, што і калоша 1. [Янаш] закасаў калашыну і паказаў чырвоную апухлую лытку. Няхай. З-за куста выскачыў хлапчук з падкасанымі па калена калашынамі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасвіста́цца, ‑свішчуся, ‑свішчашся, ‑свішчацца; зак.
Разм.
1. Свістам прымусіць каго‑н. адазвацца, адгукнуцца.
2. Свішчучы доўгі час, дайсці да непрыемных вынікаў. — Ну што, дасвістаўся? — здзекліва спытаў Толік, калі ўсе выйшлі. — За цябе чуць штрафу не заплацілі. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабры́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З выступаючымі рэбрамі. Валасатая рабрыстая грудзіна [Гараські] нічым не прыкрыта. Сачанка.
2. З выступамі, гранямі. Рабрыстая труба. □ Лагуновіч тупым бокам рабрыстага чырвонага алоўка паказваў маршрут. Мележ. Прамільгнулі рабрыстыя вежы касцёла з пабітай чарапіцай. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмарава́нне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шмараваць.
2. Лячэбная мазь; лякарства. [Ксёндз:] Я пані лякарства прывёз.. [Пані Яндрыхоўская:] А што за лякарства? [Ксёндз:] Такое шмараванне з розных зёлак і тлушчу.. Няхай пані нанач нашмаруецца ды ўкрыецца добра. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пушча́ць ’пускаць’ (Шат., Бяльк.), ’браць кватарантаў; кідаць’ (Сл. ПЗБ), ’раставаць’: снег пушчае (дзятл., там жа), рус. пуща́ть ’пускаць’, польск. puszczać, чэш. poušteti ’выпускаць, пускаць’, славац. pusťať, в.-луж. pušćeć, н.-луж. pušćaś, серб.-харв. пу̏штати, славен. púščati, балг. пу́щам, ст.-слав. поуштати. Прасл. *pustjati суадноснае з *pustiti, ва ўсходніх славян звычайна *puskati (< *pus(t)kati, Банькоўскі, 2, 967), гл. пускаць. Усё да *pustъ (гл. пусты), паводле Сноя (516), першапачаткова ’рабіць бязлюдным, пакідаць’, гл. таксама Фасмер, 3, 416; Скок, 3, 82; Шустар-Шэўц, 2, 1194. Адсюль пушча́й ’няхай’ (Ян.; смарг., Сл. ПЗБ), параўн. рус. пуска́й ’тс’ (ад пускать).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хмарнае з дажджом або снегам надвор’е. Не гудзі так, восень, Непагодай дзікай. Купала. Добра, калі асенняй непагодай — з дажджамі і золкімі вятрамі — ёсць над галавой дах, у хаце ўтульна і цёпла. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засты́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. застыг, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і застыць. Шырокая паласа вады як бы застыгла, толькі вызначаюцца дзе-нідзе ледзь прыкметныя віры. Лупсякоў. Раптам Янаш бадзёра прыўзняў вузкаполы капялюш і застыг у маўчанні. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расплесці, разматаць што‑н. зблытанае. Разблытаць валасы. Разблытаць вуды.
2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэарганізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Унесці (уносіць) змены ў структуру, арганізацыю чаго‑н.; ператварыць (ператвараць). Рэарганізаваць партызанскі атрад у брыгаду. □ — Рзарганізавалі МТС, калгасы купілі машыны, няхай бы самі калгасы і рамонтам займаліся, — заўважыў Павел. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)