падле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.

1. Залезці пад што‑н.; прабрацца куды‑н. паўзком. Падлезці пад мост. □ Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі. Зуб. Падлезшы пад нізка асеўшае крыло самалёта, я пачаў хутка разграбаць снег. Шамякін.

2. Разм. Падступіцца, наблізіцца да чаго‑н. Бэз падлез пад самае акно. Скарынкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабі́на, ‑ы, ж.

1. Дрэва сямейства ружакветных, на якім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкі. Кавалёў.

2. часцей мн. (рабі́ны, ‑ін). Ягады гэтага дрэва. За платамі ў садах падалі спелыя яблыкі, і над намі спелі рабіны. Чорны.

•••

Чарнаплодная рабінакуст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грана́т 1, ‑а, М ‑наце, м.

1. Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.

2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі. Купала.

[Лац. granatum.]

грана́т 2, ‑у, М ‑наце, м.

Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.

[Лац. granatum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згусці́цца, ‑ціцца; зак.

Стаць густым або больш густым. Цеста згусцілася. Хмары згусціліся. □ Усюды стала цямней, паветра згусцілася, павільгатнела, і гарадскія лямпачкі ледзь толькі блішчалі. Кулакоўскі. / Пра цемнату, змрок і пад. Цёмная сінь згусцілася на даляглядзе. Чорны. Змрок згусціўся да таго, што за пяць крокаў не разбярэш: чалавек ідзе ці куст пасоўваецца насустрач. Пташнікаў.

•••

Атмасфера згусцілася гл. атмасфера.

Хмары згусціліся гл. хмара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́фе, нескл., м.

1. Трапічнае дрэва або куст сямейства марэнавых, з насення якіх гатуюць асобы напітак; кафейнае дрэва.

2. зб. Насенне гэтага дрэва. Малоць кофе. // Парашок з размолатага насення гэтага дрэва, а таксама заменнік такога парашку‑, кава (у 1 знач.). Жалудовы кофе.

3. Напітак, прыгатаваны з такога парашку; кава (у 2 знач.). Піць кофе.

•••

Чорны кофе — моцны кофе без малака, без смятанкі.

[Гал. koffee з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарніц. Чарнічны куст. □ Дзе ніжэй, па чарналессю, стаялі некранутымі чарнічныя ды буяковыя запаведнікі. Лынькоў. // Прыгатаваны з ягад чарніц. Усе чокнуліся з маладымі і выпілі разведзенага чарнічным сокам спірту з панскага бровара. Грахоўскі. // перан. Падобны на чарніцы, чарніцу. Сказаўшы вам, Аўдотка ж і ратавала Пракопа. То скокам, то бокам, то слязамі, то юрлівымі сваімі чарнічнымі вачыма. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́зін ’зарасць арэшніку’ (дзятл., З нар. сл.). Няясна; параўн. укр. пу́зина, якое ЕСУМ (4, 628) адсылае да півзен ’жардзіна, што прыціскае салому на даху або ў стозе’ (< прасл. *ро(у)огьпь, гл. вязаць, вуза). Магчыма, да апо́ўзіна ’прыстасаванне з галін або жэрдак для ўтрымання сена на стозе’ (гл.), параўн. пу́зе ’тс’ з семантычным пераносам ’звязаныя з аднаго канца дрэўцы’ > ’куст ляшчыны’. Фармальна блізкае пу́зіны ’паплёт у страсе паверх саломы’ (ЛА, 4).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разві́цца, -заўю́ся, -заўе́шся, -заўе́цца; -звіўся, -звіла́ся, -ло́ся; зак.

1. Раскруціцца, расплесціся (пра што-н. звітае, завітае).

Вяроўка развілася.

2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).

З прыходам цяпла дрэўца прыгожа развілося.

Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).

3. Відазмяняючыся, знаходзячыся ў працэсе росту, дасягнуць вышэйшай або пэўнай стадыі развіцця.

Усходы добра развіліся.

4. Дайсці да высокай ступені дасканаласці, высокага ўзроўню, найбольшай сілы.

Шырока развілася сучасная літаратура.

Здольнасці развіліся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.

Мускулы развіліся.

6. Паступова павялічваючыся, узмацняючыся, дайсці да значнай ступені.

З гары развілася вялікая скорасць.

|| незак. развіва́цца, -а́ецца.

|| наз. развіццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаро́мха, ‑і, ДМ ‑мсе, ж.

Дрэва ці высокі куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі духмянымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі. Перад акном у нас расцвітае чаромха. Брыль. // Галінкі гэтай расліны з кветкамі. Букет чаромхі. □ За гэты час чаромха выпіла ваду і пялёсткі асыпаліся. Гроднеў. // зб. Ягады гэтай расліны. Маці цеста тады ўчыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэ́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да арэха. Арэхавая шкарлупіна. Арэхавы куст. Арэхавае дрэва. // Прыгатаваны з арэхамі, з арэхаў. Арэхавая мука. Арэхавы торт.

2. Зроблены з драўніны арэха. Арэхавая мэбля. □ Маёр і Жарыкаў трапілі ў невялікую залу: пасярэдзіне стаяў круглы стол, накрыты белай сурвэткай, арэхавы стары буфет займаў ледзь не палову пакоя. Асіпенка.

3. у знач. наз. арэ́хавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца ляшчына, грэцкі арэх, пекан і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)