тайм-а́ўт, ‑а, М ‑аўце, м.

У спартыўных гульнях (баскетболе і пад.) — прадугледжаны правіламі перапынак у гульні па просьбе каманды або яе трэнера.

[Англ. time out.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Выціраць ад частага ўжытку (звычайна адзенне).

2. Церці, сціраць, націраць (скуру). Цвёрды хамут шмуляе каню шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарка́вы 1, гарка́віць (БРС). Гл. га́ркаць.

Гарка́вы 2 ’гаркаваты, горкі’ (Нас., Бяльк., Касп.). Здаецца, прасл. слова *gorьkavъjь; серб.-харв. го̏ркав, чэш. hořkavý, польск. gorzkawy. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 55. Далей сюды рус. назва рыбы горька́вка (там жа), бел. назва расліны гарка́ўка (параўн. у Бяльк.: «Калі сырваць яе — унізе выступаем горкае малако»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́бін мур ’расліна Lycopodium annotinum L., Lycopodium clavatum L., дзераза гадавая, дзераза звычайная’ (Кіс.), бабій мур (Нас.). Запазычанне з польск. babimór ’Lycopodium clav. L.’ і г. д. (іншая яго назва morzybaba). Махэк (Jména rostl., 247) лічыць, што польская назва расліны адлюстроўвае лячэбныя і магічныя яе ўласцівасці (магчыма, звязаныя з лячэннем жаночых хвароб).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ньдзік ‘сінічка’ (Янк. 1), сіндзік ‘тс’ (Янк. БП). Гукапераймальнае, ад крыку сінічкі зінь‑зінь або цінь‑цінь, параўн. ці́нькаць, ці́ньканне сіні́ц (ТСБМ). Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 113) лічыць, што слав. *sinica — гэта ўвогуле назва птушкі па яе крыку, якая потым падверглася народна-этымалагічнаму асэнсаванню і была збліжана з сіні. Гл. сініца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гушчэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі густы. Гушчэзны зараснік. □ Яе прывезлі з далёкай Англіі. А да таго сланіха жыла ў гушчэзных лясах гарачай Афрыкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вучыць.

2. у знач. прым. Адукаваны. Яна вучаная, і я ніяк не падыходзіў да яе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́скрачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да іскра. Настаўніца яшчэ больш ажыўляецца, і ў вачах яе іскрачкі пабліскваюць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

істэ́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Прыпадак істэрыі. Жанчына ўжо білася ў істэрыцы. Як маглі, суцяшалі яе блізкія. Лынькоў.

•••

Кідацца ў істэрыку гл. кідацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)