Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнік ’жабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шник ’жабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнік ’чалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́бачка ‘лодка, выдзеўбаная з тоўстай асіны’ (падзв., Нар. сл.; мёрск., Жыв. НС), ‘вузкая рыбацкая лодка’ (Касп.), тру́пка ‘лодка, выдзеўбаная з калоды’ (беш., Нар. сл.). Параўн. рус. астрах. труба́ ‘выдзеўбаная лодка-душагубка’. Да труба1, аднак матывацыя наймення не зусім зразумелая. Магчыма, першапачаткова ў аснове ляжалі *trupa, *trupъ, параўн. каш. trëpa ‘гнілое, трухлявае дрэва’, ст.-рус. трупъ ‘ствол дрэва’, чарнаг. труп ‘пень’ і пад., у далейшым набліжаныя да труба ‘цыліндрычны пустацелы прадмет’, гл. SEK, 5, 166, 176.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труі́ць, труі́ці ‘труціць’ (Нас., Багушэвіч, Байк. і Некр., Янк. БП, Бес., ТС, Мат. Гом., Растарг.; кіраў., Нар. сл.; валож., Жыв. сл.), ‘вытраўляць (насякомых)’ (стрэш., Нар. словатв.): truìć prusỳ (Пятк. 3), труі́ты ‘атручваць’ (пін., Жыв. сл.), труі́цца ‘труціцца’ (ТС), ст.-бел. труити ‘труціць’ (ГСБМ). Параўн. укр. труїти ‘тс’. Да прасл. *truti, trujǫ (гл. труць), пашыранага суфіксам ‑i‑, відаць, пад уплывам асабовых форм дзеяслова. Сюды ж труі́цель, труі́целька ‘атручальнік, атручальніца’ (Нас.), тру́ены ‘траўлены’: людзі бу труеные цепер (маз., ГЧ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыня́нка ‘павець, сцены якой зроблены з галінак, пераплеценых вакол вертыкальных або гарызантальных жэрдак’ (ТСБМ, ДАБМ, камент., 798, 799), ‘павець з тыну на чатырох слупах’ (Касп.), ‘прыбудоўка з тыну ўздоўж сцяны ў гумне’, ‘застаронак’ (полац., Нар. лекс.), ‘паветка, ушчычоная тынком’ (Вушац. сл.), тъня́нка ‘пуня або павець з тонкіх дошак ці плеценая з хворасту’ (мёрск., Нар. сл.). Рэгіянальнае адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ка ад ты́нены (ты́неный) ‘абстаўлены драўлянымі плахамі’, тыні́ць ‘абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, саджалку’. Да тын (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́вік1 ’кармавы бурак’ (Бір. Дзярж.), валовікі ’сталовыя буракі’ (КЭС). Да валовы (< вол).

Вало́вік2. Гл. ваўнянка.

Вало́вік3 ’пастух, які пасе валоў’ (З нар. сл.). Да валовы (пастух).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбэ́ндюваты ’капрызіць, перабіраць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна, незвычайны фанетычны воблік слова прымушае бачыць у ім запазычанне хутчэй за ўсё з польскай мовы (ці не наватвор ад польск. będzie ’будзе’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выліва́шка ’шуфлік, чарпак з кароткай ручкай для вылівання вады з лодкі’ (З нар. сл., полац.). Да выліваць пры дапамозе складанага суф. ‑ашка. Параўн. таксама польск. wylewka, чэш. vylivka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярхні́ца ’драбіны ў калёсах’ (пух., З нар. сл.), рус. кастр. ве́рхница ’верхняя падоўжная аснова калёс’, польск. wierzchnica ’верхняя частка чаго-небудзь’. Утворана ад верхні (< vьrxьnь) і суф. ‑іца (< ‑ica).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́гліўка ’пякучая крапіва’ (гарадоц., Нар. лекс., 34). Як і жа́гляўка (гл.), утворана ад незафіксаванага прыметніка (*жаглівы ’куслівы’). Параўн. жыгучка ’крапіва’ (гл). Цікава адзначыць славац. žihľava ’крапіва’ з блізкай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ключы́ ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчаку, кроквы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., КЭС, лаг., П. С., Тарнацкі, Studia, Маш., Бломкв.). Гл. ключі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)