Кляшчы́ 1 ’абцугі’ (Сцяшк., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.). Гл. клешчы 1.
Кляшчы́ 2 ’клюшні’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клюшня 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́сіва ’кавалак сталі для высякання агню з крэменю’ (ТСБМ, Янк. II, Мат. АС, Сержп. Пр., Грыг., Маш., Сцяшк.). Да крэсіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кура́нка 1 ’хата (курная)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.).
Кура́нка 2 ’вяндліна’ (Сцяшк. Сл.). Да курыць (гл.). Параўн. куралёк 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабіду́да ’гультай, бяздзейнік, лодар’ (КЭС, лаг., КТС), ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) складанае экспрэсіўнае слова, утворанае ад лоб 1 (гл.) і дуда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зіцца ’мыцца ў лазні’ (маз., Мат. Гом.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад ⁺лазніцца (< лазня), у якім ‑н‑ выпала (параўн. Карскі, 1, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парава́н ’занавеска’ (Сцяшк., Мат. Гом.). З польск. parawan (ik) ’шырма, прыкрыццё’. Польск. з франц. paravent ’тс’, літаральна ’супраць ветру’ (Брукнер, 396).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паршу́к, поршу́к ’струп’ (ТС), ’прышч’ (Мат. Гом.). Утворана ад паршывы (або ад пирша) з суф. ‑ук (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастроіць ’парадзіць’ (КЭС, лаг.), ’адрамантаваць’ (Мат. Гом., ТС), ’палатаць’ (Ян.), ’прыгатаваць’, ’прыбрацца’ (ТС), ’пабудаваць’ (Бяльк.). Да строіць, строіцца (< прасл. strojiti) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́сыр ’драўляны валікі штангенцыркуль, якім вымяраюць таўшчыню ствала’ (Інстр. III; чач., Мат. Гом.) — скарочаная форма тэхнічнага тэрміна пасамётра, ці пасімётра ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пекяры́ца, (пекеры́ца) ’пякотка’ (нараўл., Мат. Гом.). Да пе́кці, пячы́ (гл.), аснова якіх была падоўжана экспрэсным суф. ‑ер‑ (параўн. блюзн‑ер‑ыць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)