трумо́, нескл., н.
1. Высокае стаячае люстра. [Крысціна] увесь час вярцелася перад велізарным трумо. Васілевіч.
2. Спец. Прасценак, звычайна ўпрыгожаны арнаментам.
[Фр. trumeau.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яйцано́скасць, ‑і, ж.
Здольнасць несці яйцы, а таксама колькасць яец, знесеных свойскай птушкай за пэўны час. Яйцаноскасць курэй. Павысіць яйцаноскасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часова, сезонна, пакуль □ на час, да пары, да пары да часу
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Гадава́ць ’гадаваць’ (БРС). Укр. годува́ти ’тс’, чэш. hodovati ’банкетаваць’ і г. д. Прасл. *godovati (з вельмі шматлікай семантыкай), вытворнае ад *godъ ’свята; час і да т. п.’ Гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 190–191.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мя́гнуць 1 ’аслабець, зваліцца’ (КЭС, лаг.; Нас.), ’хацець піць’ (Юрч.), ’(аб вуснах) трэскацца ў час спёкі’ (Др.-Падб.). Да смага, смагнуць (гл.).
Мя́гнуць 2 ’моцна ўдарыць па мятай частцы цела’ (Шат.). Да шмякнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́йда ’пляткарка’ (Жд. 2). Укр. по́йда ’жанчына, якая ўвесь час бегае з дому’. Бязафікснае ўтварэнне ад асновы буд. ч. пайду, пайсці (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35). У словаўтваральных адносінах параўн. яшчэ знайда, пройда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рассусо́льваць ’доўга разважаць, гаварыць, траціць час на размовы’, ’расцягваць, доўга рабіць’ (ТСБМ), рассусу́ліваць ’гаварыць не па справе’ (Бяльк.); сюды ж рассусу́ліць ’зразумець, утаміць’ (жлоб., Жыв. сл.). Гл. таксама рассасуліваць, рассасу́ля Да су́сла, сусо́лка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарсі́нкі ’лёгкія тапачкі’ (Жд. 3). Утворана ад рус. Торгси́н ’гандлёвая кампанія па продажы дэфіцытных тавараў за валюту і каштоўныя металы ў савецкі час (20‑я гады)’ (размоўнае скарачэнне «Всесоюзное объединение по торговле с иностранцами»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
згла́дзіць сов.
1. сгла́дить; изгла́дить;
з. няро́ўнасці — сгла́дить неро́вности;
час ~дзіў на́дпісы — вре́мя изгла́дило на́дписи;
2. перен. сгла́дить, скра́сить;
з. недахо́пы — сгла́дить недоста́тки;
◊ з. во́стрыя вуглы́ — сгла́дить о́стрые углы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Пралоз, пролаз ’месца выхаду вады між кустоў у час разліву’, ’праход у лазе для рыбы (у жаку)’ (ТС). З пралаз (гл. пралаза, лазіць) з гіперкарэктным дыялектным о на месцы а і ад’ідэацыяй да лаза (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)