надзіві́цца, ‑дзіўлюся, ‑дзівішся, ‑дзівіцца; зак., на каго-што, з каго-чаго, чаму і без дап. (звычайна з дзеясл. «магчы» і адмоўем).
Многа, уволю падзівіцца. Усе, каму здаралася бачыць .. [пінгвінаў], не маглі надзівіцца на гэтых птушак. Маўр. Несучы .. наладжаную частку [машыны] у гараж, Семігон не мог надзівіцца ўмельству звычайнага каваля, такога здатнага самавучкі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да наехаць.
2. Час ад часу прыязджаць. Старыя яшчэ і цяпер памятаюць, як [сын] часам улетку наязджаў у Гарнастаеўку. Сабаленка.
3. Рабіць наезды, нападаць. [Цімох Будзік:] — Узброеныя польскія шайкі наязджаюць з кулямётамі. Колас. [Карнікі] звычайна наязджалі і распраўляліся ў сёлах, дзе сустракалі сабатаж або сляды партызанскай дзейнасці. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашы́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашырыць.
2. у знач. прым. Павялічаны; больш поўны, чым звычайна, па складу, па зместу. Пашыранае пасяджэнне. Пашыраная праграма.
3. у знач. прым. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны. Пашыраная з’ява. □ Іменна стварэнне камічнай сітуацыі праз супрацьпастаўленне — найбольш пашыраны прыём у гумарыстычных купальскіх песнях. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ой, выкл.
1. Паэт. Ужываецца ў якасці зачыну ў вершах, песнях (звычайна пры звароце або для папаўнення радка). Ой вы, думкі, думкі, Сэрца майго раны! Ці вы мае дзеці, Ці вы кім пасланы? Колас. Ой, дабранач, поле, добрай ночы! Мыйцеся расою ў лузе, травы. Бялевіч.
2. Тое, што і вой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першыня́, ‑і, ж. (звычайна з адмоўем «не»).
Разм. Першы раз. Выдатных спевакоў мне чуць не першыня. Крапіва. — Не трэба было, панічыку, мяшацца, — аўтарытэтна зазначыў стараста: — у нас гэта не першыня, паб’юцца і разыдуцца. Колас. — Што мне, першыня? — важна прамовіў Уладзік, беручыся за аброць і перакідаючы павады на шыю каня. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. катаваць.
2. звычайна мн. (катава́нні, ‑яў). Жорсткія фізічныя здзекі, пакуты. Сустрэча са сваім чалавекам, які ў гэтых засценках, пасля ўсіх перанесеных катаванняў, здаваўся яшчэ больш блізкім, надала сілы Святлане. Шахавец. Стары вытрымаў здзекі і катаванне, нічога не сказаў, нікога не выдаў. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. звычайна мн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.
2. Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́жая, ‑ай, ж.
Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Пужацца; баяцца, палохацца (звычайна пра жывёлу). На чорным аксамітавым небе трапяталі зоркі, у густым гушчары енчылі сычы, і ад іх крыку коні пудзіліся і стрыглі вушамі. Хомчанка. Бацька нёс на плячах мех мукі, а маці вяла карову, якая пудзілася папялішча. Гурскі.
2. Зал. да пудзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлі́ца, ‑ы, ж.
Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы. Шамякін. Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)