Раўці ’рыкаць’; ’моцна гаварыць, спяваць, крычаць’, ’моцна ўголас плакаць’ (ТСБМ, Ян., Сл. ПЗБ), роўці́ ’тс’ (Мат.), рэ́ўці ’тс’ (Нас., Стан., Ян., Мат. Гом.), рэўці́ ’тс’ (ТС), раўсці́ (Сл. ПЗБ, Стан.). Параўн. укр. ревти́ ’тс’. Прасл. *reuti, у большасці славянскіх моў інфінітыў выраўнены па асабовых формах *revǫ, *revetь, параўн. рус. реве́ть, серб.-харв. рѐвати, славац. revať ’тс’. Роднасныя ст.-інд. rávati, rā́uti, ruvati ’раве, крычыць’, грэч. ὠ‑ρῡ́αι ’раву’, с.-н.-ням. rüien ’раўці’ (Фасмер, 3, 456; Глухак, 526; БЕР, 6, 196). Гл. русць, русці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сало́ма ’сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту’. Агульнаславянскае, укр., рус. соло́ма, ст.-рус. солома, ц.-слав. слама, польск., в.-луж., н.-луж. słoma, чэш. sláma, славац. slama, серб.-харв. сла̏ма, славен. sláma, балг., макед. сла́ма. Прасл. *solma ’салома’ роднаснае лат. salms ’саломінка’, ст.-прус. salme ’салома’, ст.-в.-ням. hal(a)m ’сцябло’, лац. culmus ’чарот’, і, далей, ст.-інд. çalākas ’сцябло, колас’; усе да і.-е. *ḱoləmā ’сцябло’. Гл. Сной, 578; Борысь, 558. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 2, 1304.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́мяць ’здольнасць запамінаць, захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, успамін пра каго-, што-н.’ Агульнаслав.: рус. па́мять, укр. памʼять, ст.-рус. память, ст.-слав. памѧть, польск. pamięć, чэш. paměť, славац. pamiať, серб.-харв. па̏ме̑т, славен. pámet ’розум’, балг. па́мет. Прасл. pamętь, — дэрыват ад po‑mьněti (гл. по́мніць) (Махэк, 490). Роднасныя ст.-літ. mintìs ’думка, меркаванне’, усх.-літ. mintís ’загадка’, літ. atmintìs ’памяць’, ст.-інд. matíṣ ’думка, погляд’, авесц. maìti ’думка, погляд’, лац. mens, родн. скл. mentis ’мысленне, розум’, і.-е. *mṇtis (гл. Вальдэ-Гофман, 2, 69; Траўтман, 181; Уленбек, 212; Фасмер, 3, 195).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяне́ — род. склон займ. я (Гарэц., ТСБМ). Укр. мене, ст.-рус. мене (рус. меня з XV ст., у якім ‑я ўзнікла пад уплывам р. скл. адз. л. асноў на ‑о — Сабалеўскі, Лекции, 186; Праабражэнскі (1, 524) бачыць кантамінацыю ст.-рус. мене і старой формы В. скл. мя < прасл. mę‑), славен. mène, серб.-харв. ме́не, макед., балг. мене, ст.-слав. мене. Прасл. mene, якому адпавядаюць ст.-прус. mennei, літ. manę̃s, ст.-інд. máma, авест. mana, ст.-перс. mām. І.‑е. *me (Міклашыч, 188; Бернекер, 2, 36; Голуб-Копечны, 227; Фасмер, 2, 599; Скок, 2, 405–406).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мярэкаць 1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерек ’злы дух, страшыдла’, меречить ’задумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'
Мярэкаць 2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́га ’догляд, пялегаванне, ласка’, не́жны ’прывучаны да ласкавага абыходжання, далікатны’, параўн.: А ты, Аўдулька, нежная дитятка! / Ти пиринясеш ты матулькину негу / К свёкру на падвору? (чэрык., Рам. 8, 197), рус. не́га ’раскоша, пяшчота, ласка’, не́жный ’пяшчотны, далікатны’, чэш. něha, něžný ’тс’ (з рус., гл. Махэк₂, 394), славен. nega ’догляд, пялегаванне’, nežen ’далікатны, пяшчотны’, серб.-харв. не̏га, не̏жан ’тс’, балг. не́га, не́жен ’тс’, макед. нега, нежен ’тс’. Прасл. *něga, роднаснае лат. naigât ’мець патрэбу, жадаць’, збліжаюць таксама са ст.-інд. sníhyati ’любіць’ (Махэк₂, 394; сумненні ў Фасмера, 3, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарэць ’гарэць’ (ужываецца таксама ў значэнні ’цвісці’ — Шат., Жд. 2, Сл. паўн.-зах.). Рус. горе́ть, укр. горі́ти, польск. gorzeć, серб.-харв. го̀рети, ст.-слав. горѣти і г. д. Прасл. *gorěti, *gorʼǫ ’гарэць’ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 42) звязана з прасл. *grěti, *gъrnъ, *žarъ. У аснове ляжыць і.-е. *guher‑: *guhor‑ ’гарачы, паліць і да т. п.’ Параўн. літ. garė́ti ’гарэць’, ст.-інд. háras ’жар’, ghṛṇóti ’гарыць, свеціць’, ст.-грэч. θέρομαι ’рабіцца гарачым’. Трубачоў, Эт. сл., 7, 42–43; Слаўскі, 1, 322–323; Фасмер, 1, 441; Траўтман, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл. *gromada (: *gramada). Параўн. рус. грома́да, укр. грома́да, польск. gromada, чэш. hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг. грома́да, серб.-харв. гро̀мада, грома́да, славен. grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд. grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац. gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ. grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гу́ля, гу́ла ’гуля’ (БРС). Рус. гуля, укр. гуля, польск. gula і г. д. Прасл. *gulʼa ’тс’ (агляд семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 169–170). Лічыцца звязаным са ст.-інд. gōla‑ ’шар’, ст.-ісл. kúla ’шар, мяч, гуля’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 473 (там агляд версій). Бернекер (1, 362) прапануе іншую версію; сувязь з серб.-харв. гу́лити ’здзіраць скуру, кару’. Гэта тлумачэнне, якое Слаўскі (1, 376) лічыць няпэўным, Трубачоў (там жа, 170) лічыць верагодным.
Гу́ля ’голуб і галубка’ (Нас.). Відаць, ад гукапераймальнага гулю‑гулю (Нас.), якім прынаджваюць голуба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́ўгі ’доўгі’ (БРС). Рус. до́лгий, укр. до́вгий, чэш. dlouhý, славац. dlhý, польск. długi, балг. дъ́л(ъ)г, серб.-харв. ду̏г, ст.-слав. длъгъ. Прасл. форма *dьlgъ ’доўгі’. Праславянская лексема мае вельмі надзейныя адпаведнасці ў і.-е. мовах. Параўн. ст.-інд. dīrghás, авест. darəga‑, ст.-перс. darga‑, грэч. δολιχός, літ. ìlgas, хец. dalugaeš (мн. л.). Вельмі цікавай з’яўляецца дакладная адпаведнасць вытворнага прасл. *dьlgostь ’даўжыня’ і хец. dalugašti‑ ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 524–525; Бернекер, 1, 251–252; Траўтман, 55; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 207–209 (з адпаведнай літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)