прыла́шчыць, ‑лашчу, ‑лашчыш, ‑лашчыць; зак., каго.

1. Праявіць ласку, пяшчоту ў адносінах да каго‑н. Заўважае часам Аляксандра Пятроўна ў вачах Марынкі такую засмучанасць, што хочацца прытуліць яе да сябе, прылашчыць, як роднае дзіця. Каршукоў. [Жэнька] папракнуў сябе, што вельмі рэдка бачыць Ленку і ніколі не прылашчыў сіраціну. Шамякін.

2. Ласкавымі, пяшчотнымі адносінамі прыцягнуць, прывабіць да сябе. Рыгор не прывык скарацца. Яго, мабыць, немагчыма чым-небудзь прылашчыць, каб пасля прымусіць «скакаць пад сваю дудку». Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Верадава́ць (Бяльк.) ’дэспатычна распараджацца кім-небудзь’. Параўн. укр. вередува́ти ’капрызіць і да т. п.’, вереди́тся ’фанабэрыцца’. Параўн. і рус. привере́дничать ’капрызіць’, привере́дливый. Як думае Рудніцкі (1, 351), гэта слова належыць да ве́рад ’рана, нарыў і да т. п.’ верадзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пералю́бка (піралю́бка) ’асоба, якая парушае шлюбную вернасць’ (слаўг., Нар. словатв.). Укр. перелю́б(ки) чини́ти ’пралюбадзейства рабіць з кім-небудзь’, серб.-харв. пр́љуб(а), макед. прељуба, ’тс’. Відаць, са ст.-слав. прѣлюбы дѣяті, творити ’тс’. Суфікс ‑ка, як у лю́бка 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́шта ’штосьці’ (Гарэц., Касп., Шат.), нѣшта ’тс’ (Грыг., Нас.), не́шта ’нешта; чамусьці’ (Янк. 1, Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), не́што ’тс’ (Сл. ПЗБ), не́шчо ’штосьці; чамусьці; неяк, як-небудзь’ (ТС), памянш. не́штачка (Некр., Янк. 3.). З не- (нѣ‑) і што (шчо), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёмасць, ма́емасць, ма́імысьць ’рэчы, прадметы, каштоўнасці, якія знаходзяцца ў чыім-небудзь уладанні’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Бяльк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне ад маёмы, маімый ’наяўны, той, што ёсць’ (Бяльк.), як вядомы, знаёмы і суф. ‑асць. Сюды ж навуковы тэрмін — новаўтварэнне (калька) маёмасны ’звязаны з уладаннем’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сталі́ца ‘галоўны горад дзяржавы; цэнтр’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), столі́ца ‘цэнтр чаго-небудзь’ (ТС), ст.-бел. столица ‘тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 415). З польск. stolica ‘трон, галоўны горад’ як чэшскае семантычнае запазычанне, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 340; Кохман, Stosunki, 129–130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́правіцца ​1, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

1. Стаць прамым; выраўняцца, выпраміцца.

2. Пазбавіўшыся недахопаў, стаць лепшым. Гэты Колінька.. невядома, што з яго будзе. Але ж ён сын, нічога не зробіш. Можа яшчэ як-небудзь выправіцца. Пестрак.

вы́правіцца ​2, ‑праўлюся, ‑правішся, ‑правіцца; зак.

Пайсці, накіравацца куды‑н.; адправіцца. Жанчыны хуценька апрануліся, схапілі сёе-тое з адзежы, трохі яды і цянькамі выправіліся ў лес. Сабаленка. Выпіўшы пару бутэлек піва, якое Мікола паставіў, выправіўся ён [Васіль] разнесці заказчыкам пасудзіну. Ядвігін Ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

значо́к, ‑чка, м.

1. Металічная пласцінка прамавугольнай, круглай або іншай формы з пэўным адбіткам, якую носяць на грудзях як знак прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі, катэгорыі людзей, у памяць аб якой‑н. падзеі і інш. Камсамольскі значок. Універсітэце значок.

2. Фігура, чарцёж, малюнак з умоўным значэннем. Друкарскі значок. // Умоўная паметка. — Чакай, — затрымаў .. [Сяргея] Юрка. — Калі з хутара хто-небудзь пойдзе, я таксама пайду ўслед. Па дарозе буду чарціць палкай рымскія пяцёркі. Па гэтых значках і шукайце мяне. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затулі́цца, ‑тулюся, ‑туліліся, ‑туліцца; зак.

Разм.

1. Затуліць, засланіць сябе чым‑н. ад чаго‑н. Затуліцца ад сонца. Затуліцца каўняром ад ветру.

2. Захінуцца ў што‑н., схавацца за каго‑, што‑н., дзе‑н. Затуліцца ў плашч. □ Крыху адышоўшы ў бок,.. [падрыўнік] затуліўся за калматую елку, гатовы біцца да апошняга патрона. Шахавец. Сяргейка спалохана затуліўся за пагранічніка, як за родную маці ў час небяспекі. Сабаленка. Калі затуліцца ноччу дзе-небудзь ля палявой дарогі, то можна ўбачыць не аднаго зайца. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)