як-не́будзь, прысл.

1. Якім-н. чынам, так або інакш.

Выйдзем як-небудзь са становішча.

2. Калі-н., у недалёкім будучым.

Зайдзі да мяне як-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

як-не́будзь

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
як-не́будзь - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

як-не́будзь нареч.

1. (каким-л. способом) ка́к-нибудь, ка́к-л.;

як-не́будзь трэ́ба вы́рашыць пыта́нне — ка́к-нибудь (ка́к-л.) на́до разреши́ть вопро́с;

2. (когда-л.) ка́к-нибудь;

як-не́будзь зайду́ да цябе́ — ка́к-нибудь зайду́ к тебе́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

як-не́будзь, прысл.

1. Якім-небудзь чынам, спосабам; так або інакш. — Дык пераходзь да мяне, — шчыра прапанаваў дзед Лукаш. — Як-небудзь памесцімся. Усё лепш, чым па дварэ. Якімовіч. — Бяжы, дачушка, — сказала мне маці, — завярні [карову] як-небудзь к дому. Лось.

2. Калі-небудзь. Зайдзі да мяне як-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

як-не́будзь прысл.

1. (якім-н. чынам) írgendwíe, in gewísser Wéise;

2. (калі-н. у будучым) írgendwánn, gelégentlich; bei Gelégenheit (у выпадку);

3. (не варта ўвагі) flüchtig, óberflächlich

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перагарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак., што.

Перанесці, перажыць (нястачу, гора).

Зіму як-небудзь перагаруем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Кароткая рыска (-), якая ўжыв. як знак пераносу або як злучальная рыса паміж словамі, напр., дзе-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памеркава́цца, -мярку́юся, -мярку́ешся, -мярку́ецца; -мярку́йся; зак.

Прыйсці да ўзаемнага пагаднення, паладзіць.

Мы з ім як-небудзь памяркуемся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напузы́рваць

‘надзьмуваць што-небудзь, як пузыр; наліваць што-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. напузы́рваю напузы́рваем
2-я ас. напузы́рваеш напузы́рваеце
3-я ас. напузы́рвае напузы́рваюць
Прошлы час
м. напузы́рваў напузы́рвалі
ж. напузы́рвала
н. напузы́рвала
Загадны лад
2-я ас. напузы́рвай напузы́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час напузы́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

унараўля́ць

‘дагаджаць, робячы што-небудзь так, як хочацца каму-небудзь (унараўляць каму-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. унараўля́ю унараўля́ем
2-я ас. унараўля́еш унараўля́еце
3-я ас. унараўля́е унараўля́юць
Прошлы час
м. унараўля́ў унараўля́лі
ж. унараўля́ла
н. унараўля́ла
Загадны лад
2-я ас. унараўля́й унараўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час унараўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)