цэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

1. Накіроўваць стрэл, удар у каго‑, што‑н. Бяры, мілы, Трохлінейку, два падсумкі, патранташ, Цэлься ворагу ў сэрца, не прамаж. Крапіва. Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам. Сачанка. Ён [дзядзька] прымасціўся бачком на валун, Біў па зубілу, як быццам не цэліўся. Лужанін. // Імкнуцца зрабіць што‑н., накіроўвацца на пэўнае дзеянне. Галасок ужо зноў трымаў у руцэ чарку,.. цэліўся чокнуцца з Клаўдзяй. Савіцкі. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Прымаўка.

2. перан. Мець на ўвазе каго‑, што‑н.; мець намер завалодаць чым‑н., заняць якое‑н. становішча. Сынок Станіслава Крукоўскага Роберт яшчэ пры .. Пілсудскім усё маё золата ў Варшаве праглынуў і цяпер, кажуць, ужо на фальварак цэліцца. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́лнечный прям., перен. со́нечны;

со́лнечная систе́ма астр. Со́нечная сістэ́ма;

со́лнечный день со́нечны дзень;

со́лнечное настрое́ние со́нечны настро́й;

со́лнечная ко́мната со́нечны пако́й;

со́лнечная сторона́ со́нечны бок;

со́лнечные часы́ со́нечны гадзі́ннік;

со́лнечный уда́р мед. со́нечны ўдар;

со́лнечное сплете́ние анат. со́нечнае спляце́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ух межд.

1. (при выражении восхищения, удивления) ух;

2. (при выражении чувства усталости и других чувств) ух;

ух, как жа́рко ух, як го́рача;

3. (при выражении резкого низкого звука от удара, выстрела) ух;

ух! — разда́лся глухо́й уда́р ух! — разда́ўся глухі́ ўдар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Но́ша1 ’вязка, клунак’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС), памянш. но́шка, а таксама ны́шка, нэ́шка ’тс’ (Некр., Жд. 1, Клім.; бялын., Янк. Мат.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. ноша, ношка ’мера сена, травы’ (Скурат, Меры, 123), параўн. рус. ноша, ношка ’тс’, чэш. nůše ’тс’, славац. noša ’тс’ і пад. Ад нясці, насіць (< *nos‑ja), параўн. Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 403, першапачаткова ’тое, што можна панесці’.

Но́ша2 ’яечнікі ў курыцы’ (Ян.), но́ша: у старо́е гусі но́ша зʼяўляецца каля ног (Бір. дыс.), сюды ж, магчыма, но́ша ’пухліна, гузак, грыжа’ (ТС), параўн. рус. но́ша ’цяжарнасць’, польск. noszą ’тс’. Да насіць, нясці (гл.), у тым ліку ’нясці яйкі’, параўн.: Як удар куру па спіне, дак у ее тая но́ша пабʼецца і еечкі патруцца (Ян.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змякчы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш мяккім, эластычным; пазбавіць цвёрдасці, калянасці. Змякчыць скуру.

2. Пазбавіць суровасці, строгасці; зрабіць больш мяккім, лагодным, падатлівым. Панця маўчаў — відаць, моцная рэзь у карку занепакоіла і трохі змякчыла яго. Кулакоўскі. [Шаройка] глянуў на Сынклету Лукічну з надзеяй, што напамінак аб сыне змякчыць яе душу. Шамякін. / Пра твар, вочы, усмешку. [Аляксей Пятровіч] зрабіў паўзу, перамінаючыся з нагі на нагу, і ўсмешка змякчыла панурыя рысы яго вострага, са светлымі брывамі, твару. Сіўцоў.

3. Зрабіць менш моцным, рэзкім; аслабіць, зменшыць. Змякчыць боль. Змякчыць удар. // Зрабіць менш цяжкім, суровым. Змякчыць прыгавор. □ Суддзі доўга шукалі, як бы змякчыць пакаранне. Новікаў. // Зрабіць менш грубым, рэзкім, прамалінейным (словы, выразы і пад.). Змякчыць тон.

4. Вымавіць з дадатковым пад’ёмам спінкі языка; палаталізаваць (пра зычныя гукі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тума́к1удар па патыліцы’ (Нас., Шат., Байк. і Некр.; брагін., Нар. словатв.), ‘моцны ўдар’ (в.-дзв., хойн., Шатал.), ‘удар кулаком’ (зах.-пал., Бел. дыял. 3, Растарг.), ‘кухталь’ (Некр. і Байк., Яўс., Юрч. Фраз. 2, Мат. Гом.), тума́ка ‘тс’: даў яму тумаку (Бел. літ. XIX ст.), тумакі́ ‘штуршкі, кухталі ў спіну ці ў бокі’ (Мядзв.). Укр. тума́к ‘штуршок, кухталь’, рус. тума́кудар, штуршок кулаком’. Слова няяснага паходжання, асабліва з улікам тумак2 і тумак3. Фасмер (4, 119) не прымае прапанаваную Патабнём (РФВ, 4, 213) і Гараевым (380) версію пра сувязь з літ. stùmti (з s‑mobile) ‘штурхаць, біць, рухаць, замыкаць на засаўку’, а таксама з марыйск. tumak ‘дубіна’ (Маркаў, РФВ, 73, 102). Сувязь з укр. товкмачити ‘біць, калаціць, трэсці’ (ЕСУМ, 5, 674), а таксама з рус. токма́чить ‘біць, таўчы’ выглядае больш прывабнай (гл. такмачы). На базе фразеалагізма рус. дать по шапке ‘пабіць’ Арол (4, 116) збліжае з тат. tumag ‘шапка’.

Тума́к2 ‘дурань, недалёкі чалавек’ (Юрч. Фраз. 2), ‘някемлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ‘дурань, цёмны неадукаваны чалавек’ (Яўс., ТС), ‘тупы, неразвіты чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘дурань, тупіца’ (Рэг. сл. Віц.), ‘недарэка’ (Руб.), ‘тупы, абмежаваны чалавек’ (Юрч. Вытв.), тумачо́к, тумачо́чак ‘дурань, недалёкі чалавек’ (Юрч. СНЛ). Параўноўваюць з рус. разан. тумата́ ‘слепата, цемната’ і далей праз апошняе значэнне да ‘неразвітасць, неадукаванасць, дурасць’, што не выключае сувязі з марыйск. тума́к ‘дубіна’ (Жураўлёў, Язык и миф, 120). Грунтуючыся на рэканструкцыі рус. дыял. тума́ ‘лухта, глупства, дзіва’ (Даль), укр. тума́ ‘хмуры, маўклівы чалавек’, як *top‑ma ‘тупы розум, тупы чалавек’ < *topiti ‘рабіць тупым’, Ліўканен (Отглаг. сущ., 169) мяркуе пра зыходнае значэнне ‘тупы розум’. Сюды ж таксама славен. túmpast ‘тупы, недалёкі’ (Сной₂, 791), якое выводзіцца са славен. tȍp < прасл. *tǫ̑pъ ‘тупы, неразумны, абмежаваны’.

Тума́к3 ‘помесь зайца-беляка з зайцам-русаком’ (ТСБМ), ‘фарбаванае футра зайца’ (там жа), ‘звярок, пушыстую шкуру якога вырабляюць на каўняры’ (Нас.). Укр., рус. тума́ ‘метыс, напаўрускі-напаўтатарын, паўукраінец-паўтурак’, укр. тума́ ‘жывёла змешанай пароды’, тум ‘свойская жывёла палепшанай пароды’, тума́к ‘помесь беляка і русака’, ‘фарбаванае футра зайца’, ‘куніца лясная, Martes martes L.’, рус. тумак ‘метыс’, ‘падфарбаванае футра зайца’, ‘сібірскі тхор’, польск. tumak ‘куніца’, tumaki ‘футра з куніцы’ (запазычаны праз рус. мову). Запазычанне з цюркскіх моў, параўн. тат. тӯма ‘прыплод’, ‘нашчадак’, канцавое ‑к мяркуецца з цюрк. tuma‑g у якасці памяншальнага суфікса, гл. Анікім 565; іншыя меркаванні ў Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674; Шыпава, Сл. тюрк., 333–334; Дабрадомаў, Этимология–1970, 103–115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́чаны

1. прич. кру́ченный; см. круці́ць 3, 4;

2. прил. кручёный;

к. абара́нак — кручёный бу́блик;

3. прил. (винтообразный) вито́й;

~ная ле́свіца — вита́я ле́стница;

4. прил., разг. бе́шеный;

к. саба́ка — бе́шеная соба́ка;

5. прил., перен. шально́й, ша́лый, сумасбро́дный;

к. мяч — кручёный мяч;

к. ўдарспорт. кручёный уда́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отвести́ сов.

1. (куда-л.) заве́сці, мног. пазаво́дзіць;

отвести́ ло́шадь в коню́шню заве́сці каня́ ў ста́йню;

2. (на некоторое расстояние) адве́сці, мног. паадво́дзіць;

отвести́ ста́до от доро́ги адве́сці ста́так ад даро́гі;

3. (направить в сторону) адве́сці; (отклонить) адхілі́ць;

отвести́ уда́р адве́сці (адхілі́ць) уда́р;

отвести́ глаза́ адве́сці во́чы;

отвести́ ру́ку адве́сці руку́;

4. перен. (отклонить, отвергнуть) адхілі́ць, мног. паадхіля́ць, адве́сці, мног. паадво́дзіць;

отвести́ кандидату́ру адхілі́ць (адве́сці) кандыдату́ру;

5. (назначить) адве́сці, мног. паадво́дзіць;

отвести́ кварти́ры войска́м адве́сці кватэ́ры во́йскам;

6. (отсадить) сад. адве́сці;

отвести́ ду́шу адве́сці душу́;

отвести́ глаза́ (кому-л.) адве́сці во́чы (каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́на ж. спина́;

вы́прастаць ~ну — распрями́ть спи́ну;

гнуць ~ну — гнуть спи́ну;

паказа́ць ~ну — показа́ть спи́ну;

нож у ~ну — нож в спи́ну;

удар у ~нууда́р в спи́ну;

на ўла́снай ~не (пазна́ць, адчу́ць што) — на со́бственной спине́ (испыта́ть, узна́ть что);

выязджа́ць (е́здзіць) на чужо́й ~не — выезжа́ть (е́здить) на чужо́й спине́;

мура́шкі бе́гаюць па ~не — мура́шки бе́гают по спине́;

хава́цца (за чыю) ~ну — пря́таться (за чью) спи́ну;

не разгіна́ючы ~ны — не разгиба́я спины́;

маро́з па ~не (па ску́ры) прабе́г — моро́з по спине́ (по ко́же) пробежа́л;

недасо́л на стале́, перасо́л на ~не́посл. недосо́л на столе́, пересо́л на спине́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены, прыгатаваны шляхам скручвання. Кручаная пража. Кручаныя дубцы.

2. Разм. Хворы на шаленства (пра жывёл). Кручаны сабака. // Нясталых, несур’ёзных паводзін (пра чалавека). — І скажыце, ці не дурны, ці не кручаны хлопец. Як да вайны трэба было ў школу хадзіць ды вучыцца, дык яго за кніжку не загнаць было. А цяпер дзень і ноч чытае. Арабей. Хлопцы пакеплівалі з Макара, расказвалі такое, ад чаго Макар чырванеў, згараў ад сораму і крыўды ды кляўся, што ніколі не гляне на кручаную няверную Ядвісю. Асіпенка.

3. перан. Няроўны, неспакойны, заблытаны. — Жыццё тваё, чалавеча... Якое яно.. нейкае кручанае. Дуброўскі.

4. Разм. З няроўнымі сцёбламі, касымі слаямі (пра дрэва, драўніну). Хмызняк быў нейкі нялюдскі: каравы, кручаны, цвёрды, як жалеза. Маўр. // Кучаравы, пакручасты (пра валасы).

•••

Кручаны мяч гл. мяч.

Кручаны ўдар гл. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)