Пачу́так ’адчуванне, настрой’ (Сцяшк.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑ак (аб ім Сцяцко, Афікс. наз., 23 і 82), як абу́так, збы́так ’збытае’. Беларускае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашыбе́нь ’ухабістая дарога’ (вілен., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбаць ’кідаць, шпурляць’ (гл.). Аб Суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўзпра́сілле, паўзпрбснічча ’месца ў сярэдзіне абгароджанага ўчастка’ (слаўг., Яшк.). Да поўз‑ і прасла (гл.). Аб суфіксе ‑ьje гл. Сцяцко, Афікс. наз., 160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўю́ха ’павітуха, Cuscuta L.’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да па- (< прасл. po‑) і віцца (гл.). Аб суфіксе ‑юха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагаво́ршчык ’перакладчык’ (Сл. ПЗБ., Мат. Гом., ТС, Скарбы). Ад перагаво́рваць, параўн. тураў. перэговора́ць ’пераказваць’. Аб суф. ‑шчык гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацяры́ншчына, матэрі́ншчына ’спадкі пасля маці’ (Бес.; беласт., Сл. ПЗБ). Утворана ад прыметніка мацяры́нскі ’мацерын’ (Нас.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ме́цішча ’спецыяльна адведзенае месца на рацэ для лоўлі рыбы’ (Прышч. дыс.). Да ме́та 1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45–46.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мужаве́нь ’малады, жанаты мужчына’ (Касп.). Да муж (гл.) > прыметнік мужаў. Аб суфіксе ‑авень са значэннем ’носьбіт адзнакі’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мякша́ ’насенная частка гарбуза’ (маст.), ’мякаць мяса’ (лід., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑ш‑α гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Локіш ’локаць’ (дзярж., Нар. сл.) — рэгіянальнае ўтварэнне з суф. ‑іш (Сцяцко, Афікс. наз., 159), па аналогіі да мя́каць → мякіш. Да локаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)