Пасу́піць (вочы) ’апусціць, насупіць’ (Бяс.), пасу́піцца ’нахмурыцца’ (Бяльк.). Укр. посу́питися ’тс’, посу́пити ’нахмурыць’, ’апусціць галаву’, рус. пск., цвяр. посу́па ’той, хто ходзіць насупіўшыся’, посу́пить ’нахмурыць’, польск. nasępić (się), чэш. (na)supiti se ’тс’, posupný ’хмурны’. Паўн.-славянскае. Узыходзіць да паўн.-праслав. sǫpъ ’сіп’ (рус. суп, польск. sęp, н.-луж., чэш., славац. sup ’тс’), роднаснага з прасл. sopěti (Голуб-Копечны, 361).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мало́чны I в разн. знач. моло́чный;

м. суп — моло́чный суп;

~ная каро́ва — моло́чная коро́ва;

~ная гаспада́рка — моло́чное хозя́йство;

~ныя зу́бы — моло́чные зу́бы;

~ная сястра́ — моло́чная сестра́;

м. брат — моло́чный брат;

~ная зало́за — моло́чная железа́;

~ная спе́ласць — моло́чная зре́лость;

~ная — ку́хня моло́чная ку́хня;

~ныя рэ́кі з кісе́льнымі берага́мі — моло́чные ре́ки с кисе́льными берега́ми

мало́чны II (содержащий молоки): м. селядзе́ц сельдь с моло́ками

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае своеасаблівы смак, падобны на смак лімона, журавін. Кіслае віно. Кіслыя ягады.

2. Атрыманы ў выніку браджэння, прыгатаваны шляхам квашання. Кіслае малако. Кіслая капуста. // Які сапсаваўся ад браджэння; пракіслы. Кіслы суп. Кіслая каша. // Напоўнены пахамі кіслаты. Кіслае паветра.

3. перан. Разм. Які выражае незадаволенасць; маркотны, панылы. Кіслы настрой. Кіслая ўсмешка.

4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.). Кіслы раствор. Кіслая глеба.

•••

Кіслая соль гл. соль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.

2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор? Гартны. Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка.

3. перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука. Лобан.

4. перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераба́віць 1, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., чаго.

Разм. Дабавіць чаго‑н. больш, чым патрэбна; перадаць лішняе. Перабавіць солі ў суп.

пераба́віць 2, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., каго-што.

Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго‑, што‑н. у іншае месца. Перабавіць абоз цераз брод. □ — Віктар застаўся там, у бараку, — адказаў, падумаўшы, Тарасюк. — Добра было б і яго сюды перабавіць. Тады ўсе былі б у зборы. Трэба пагаварыць з доктарам... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размазня́, ‑і, ж.

1. Рэдкая каша, вельмі густы нясмачны суп і пад.

2. м. і ж. Разм. Аб нерашучым слабавольным чалавеку. Не мог [сакратар райкома] згадзіцца, як ні стараўся сам сябе запэўніць, што Панасюк размазня, якому толькі ў канцылярыі чарцяжы чарціць і падносіць іх начальству... Васілевіч. [Андрэй:] — І жыта ад бульбы адрозніваеце? [Кудрыцкая:] — Гэта рэдактару абавязкова? Добра, калі з гэтым начальнік спраўляецца. — А-а-а, думаў, што размазня, ажно з язычком. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыро́ватка ’вадкасць з адтопленага або адстоенага кіслага малака’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Пятк. 1, ЛА, 4, Арх. Вяр., ТС), сы́раватка, сы́рватка, сарава́тка ’тс’ (Сл. ПЗБ), сы́раватка ’тс’ (Сцяшк., Жд. 2), сыро́вадка ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.), сы́равадка (Нас.), сы́рватка ’тс’, сы́ўрытка ’тс’ (Мат. Маг.), сыро́водка, сыро́вадка ’тс’ (ТС), сы́варатка (Сцяшк.) ’тс’, сырове́тка, сэрова́тка, сыро́вотка, сыро́ватка ’сыроватка’, ’суп на сыроватцы’, ’маслянка’ (Вешт.), сыро́вадка ’страва (суп) з сыроваткі і круп’ (Ян., ПСл; мазыр., З нар. сл.), сыро́ваднік ’тс’ (Ян.), сырова́тнік ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. си́ро́ватка, рус. сы́воротка, польск. serwatka, в.-луж. syrwatka, н.-луж. serowatka, чэш., славац. syrovátka, серб.-харв. су̏рутка, дыял. сирова́тка, славен. sírotka, балг. суро́ватка, дыял. сурва́тка, макед. сирутка. Прасл. *syrovatъka ўтворана ад прым. *syrovatъ ’сыраваты’ < *syrъ (гл. сыровы, сыры); Міклашыч, 335; Шустар-Шэўц, 1402; Бязлай, 3, 238; супраць Махэк₂ (599), які супастаўляе з лац. serum ’сываратка’. Формы тыпу рус. сыроводка Фасмер (3, 816) тлумачыць набліжэннем да вада; іншыя змены тлумачацца асіміляцыяй і метатэзай у асобных мовах (Куркіна, Этимология–1975, 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламбы, ламбʼэ, лэмбы, ламбачкі, лэмп, ломб, ламбук, лымбук, ламбяк, ламбукі, ламбуке, лымбукі, ламбякі ’сцяблы і лісце буракоў’, ’сцяблы гарбуза, сланечніка, тытуню, бобу, бульбы, зелля’, ’кветаноснае сцябло цыбулі’, ’стрыжань птушынага пяра’ (гродз., ДАБМ, З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. lämbas і lambas ’сакавітая гародніна, трава і лісце са сцябламі’, ’пер’е цыбулі’, ’націна буракоў’, літ. lambalсуп з бацвіння’. Тое ж Грынавецкене і інш., Liet. term., 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг.суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўка ’цура’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Невялікая пасудзіна для солі; сальніца. Рэстаран называецца... Дзяўчына глянула на Тараса і паслухмяна пачала збіраць са стала бакалы і салянкі. Шамякін. Першую лыжку зачэрпне [бацька] — пакаштуе. Калі недасаль, загадае Хвядосу: — Падай салянку. Калюга.

2. Аднагадовая травяністая расліна сямейства лебядовых, якая расце ў засушлівых і засоленых месцах.

саля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або сасісак і вострымі прыправамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)