сумёцісты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты сумётамі. На сумёцістым раздарожжы прывітае знаёмым шумам старая .. сасна. Вялюгін.

2. Падобны на сумёт. Адвярнуўся [Сахрон], пачаў глядзець зноў на неба, на тыя белыя, сумёцістыя аблокі, што ўсё плылі і плылі, беглі і беглі некуды ўдалячынь... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скурла́т ‘акравак скуры’ (ашм., шальч., Сл. ПЗБ), ‘кажан’ (Байк. і Некр.; воран., Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ). З польск. skórłat, skurłatстарая скура для лаплення’, якія, паводле Варш. сл. (6, 171), ад skóra ‘скура’ + łata ‘лата’. Параўн. скурат1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́сня, -і, мн. -і, -сень, ж.

1. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

Харавая п.

Жніўныя песні.

Беларускія народныя песні.

2. Пра спевы птушак.

Салаўіныя песні.

Доўгая песня (разм.) — тое, што патрабуе працяглага часу, што не скора можа быць зроблена, расказана і пад.

Старая песня (разм.) — што-н. даўно вядомае.

Песня спета чыя (разм.) — канец чыйго-н. жыцця, шчасця, поспехаў і пад.

|| памянш. пе́сенька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. пе́сенны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. матыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Анцы́пар ’д’ябал’ (Касп.). Магчыма, кантамінацыя анціхрыст (гл. антыхрыст), люцыпар (Люцыфер), Анісіфар (Онисифоръ — Успенскі, Труды знак., 5, 487), а магчыма, і назвы зоркі на захадзе Antifer, улічваючы, што Люцыферстарая назва Венеры (ССРЛЯ), назва зоркі тлумачыцца як лац. слова паводле ўзору Люцыфер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лату́ха ’вялікая хустка ў клетку’ (XVI ст.), ’палеская світка — верхняя суконная вопратка з бакавымі клінамі’ (брэсц., валынск., Малч.), зневаж. ’паліто з шэрага сукна’ (Тарн.), ’саматканая світка’ (Сіг.), латушкастарая парваная світка’ (кобр., Шн. 3; Сіг.). Палескае. Да латаць© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

васьмяры́к, ‑мерыка, м.

1. Назва запрэжкі з васьмі коней.

2. Старая мера вагі, аб’ёму і пад. па восем якіх‑н. адзінак; прадмет з васьмі частак. Гіра васьмярык (вагой 8 фунтаў). □ Мы павесілі.. дзве лямпы — дванаццацярык на сцэне і васьмярык у зале. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагну́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пагнуць.

2. у знач. прым. Які мае выгібы, сагнуты. Над заводскай брамай, як і багата год таму назад, вісіць старая, іржавая пагнутая шыльда. Галавач. Заўважыўшы пагнутыя рэйкі на шпалах, .. [Валодзя] пасмялеў і нават спыніўся. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ла, ‑а, н.

Адгаліненне ствала дрэва; тоўсты сук. Дрэвы раслі на прыволлі: яны былі высокія, мажныя ў абхваце, з разгалістымі раламі. С. Александровіч. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа, у ралах якой была прымайстравана старая барака. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў чорным, пачарнелы. На счарнелай ад часу жэрдцы вісела на такім жа счарнелыя драўляным круку калыска. Пестрак. На дарогах вайны бачыла я счарнелых, бяздомных дзяцей. Агняцвет. Кідаецца ў вочы старая счарнелая крапіва ля рэчкі ў голым альшэўніку. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да хаціна; невялікая несамавітая хаціна, хата. Старая Дар’я пакінула маладому Ігнату ў спадчыну дзве дзесяціны нікудышнай зямлі ды хацінку ў два акенцы. Шашкоў. Урэзалася ў маю памяць малюсенькая, нібы труна, хацінка Ніканорыхі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)