Які стаў чорным, пачарнелы. На счарнелай ад часу жэрдцы вісела на такім жа счарнелыя драўляным круку калыска.Пестрак.На дарогах вайны бачыла я счарнелых, бяздомных дзяцей.Агняцвет.Кідаецца ў вочы старая счарнелая крапіва ля рэчкі ў голым альшэўніку.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)