нага́, -і́, ДМ назе́, мн. но́гі і (з ліч. 2, 3, 4) нагі́, ног, Д нага́м, ж.

1. Адна з дзвюх ніжніх канечнасцей чалавека, а таксама адна з канечнасцей птушак і жывёл.

Доўгія ногі.

Пераступіць з нагі на нагу.

Левая нага.

2. Апора, ніжняя частка мэблі, пабудовы, механізма.

Стол на чатырох нагах.

Адной нагой у магіле — быць блізкім да смерці.

Бегчы з усіх ног — вельмі хутка, што ёсць моцы.

Блытацца пад нагамі — замінаць, перашкаджаць каму-н.

Быць на роўнай назе з кім — быць у добрых сяброўскіх адносінах.

Збіцца з ногстаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны.

Ледзь вынесці ногі — пазбегнуць небяспекі, выратавацца.

Ледзь ногі носяць — аб вялікай стомленасці, старасці.

Ляжаць без задніх ног — не мець сілы паварушыцца (ад стомы і пад.).

Нага ў нагу — нароўні з кім-н., у адпаведнасці з кім-, чым-н.

На шырокую нагу (разм.) — вельмі багата, раскошна.

Ні нагой куды, да каго — не бываць дзе-н.

Ног не чуць пад сабой

а) вельмі хутка;

б) вельмі стаміцца.

Падняцца на ногі — стаць дарослым, самастойным.

Падняць на ногі — усхваляваць, прымусіць трыво́жыцца.

Паставіць з ног на галаву — няправільна растлумачыць што-н.

Паставіць на ногі — вылечыць, выгадаваць да самастойнага жыцця.

Траціць грунт (глебу, зямлю) пад нагамі — пазбаўляцца таго, на чым грунтуецца грамадскае становішча, светапогляд і пад.

Устаць з левай (не з той) нагі — быць у дрэнным настроі.

|| памянш.-ласк. но́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

|| прым. нажны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах. Да кары і сучкоў папрыставалі шматкі чорнай і рыжай поўсці. Сачанка.

2. Далучыцца да каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Хлопцы папрыставалі да кампаніі. // Застацца дзе‑н. з якой‑н. мэтай — пра ўсіх, многіх. Браты папрыставалі па чужых вёсках у прымы. Місько.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Прычаліць да берага — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Караблі папрыставалі да прыстані.

4. Вельмі стаміцца, прыстаць — пра ўсіх, многіх. Папрыставалі коні ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць патрэбныя якасці ў выніку запарвання. Дзежка запарылася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным для скарыстання ў выніку запарвання. Сечка вапарылася.

3. Разм. Доўга парачыся ў лазні, давесці сябе да знямогі. Запарыцца да паўсмерці.

4. Разм. Моцна стаміцца ад шпаркай або доўгай язды, хады, цяжкай працы. Язэп стараўся не адстаць, кульгаў і ўсё больш абапіраўся на кій. — Запарыўся я зусім, — нарэшце не вытрываў ён. Асіпенка. // перан. Адстаць, не справіцца з работай. З работай цяпер я, можна сказаць, проста запарыўся. За час адпачынку набралася безліч рахункаў. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрацава́цца 1, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). У працэсе працяглай работы дайсці да непрыгоднага стану, знасіцца (пра інструмент, механізм). Матор спрацаваўся.

2. Стаміцца, страціць сілы, здароўе ад непамернай працы. [Марыля:] — Не ў тых гадах я, Амеля, не да гэтага мне цяпер. Якая была, то няма ўжо тае, спрацавалася. Лобан. [Маці] заўсёды так. Усё шкадуе, .. каб не спрацаваўся, каб у пару пад’еў. Дамашэвіч.

спрацава́цца 2, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑цуецца; зак.

Дасягнуць поўнай зладжанасці, узгодненасці ў працы з кім‑н. [Зелянюк:] — Ну, што, згода? Едзем? .. Будзем разам працаваць на заводзе... Тут не спрацаваліся, дык, можа, там лепш патрапіш. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахва́т ’хвароба жывёлы, часцей за ўсё коней, ад празмернага кармлення ці паення’ (КТС), о́хват (Клім.), ахват ’хвароба ад натугі’ (КЭС, лаг.), охват ’хвароба рук, калі іх гарачымі апускаюць у халодную ваду’ (КСТ), ахваціцца ’захварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся’ (Сцяц.), укр. охват ’хвароба: ламота ў паясніцы’, польск. ochwat ’захворванне коней ад няправільнага кармлення ці празмернай працы’, ’хвароба рук ад цяжкай працы ці ад удару’, ochwacić (ręce albo konia) ’стаміць, зрабіць няздольным да працы’, ochwacić się ’ўжыць што-небудзь празмерна, перасыціцца чым-небудзь’, славац. ochvat ’захворванне жывёлы ад прагнасці’, славац. і чэш. мар. ochvátiti se ’захварэць, прагна з’еўшы што-небудзь’ (пра жывёлу), ст.-чэш. ochvátiti sěстаміцца, загнацца, узмыліцца’. Да хватаць ’спяшацца’, параўн. хват, хваткі ’хуткі, лоўкі’, рус. дыял. охватывать ’многа, прагна есці’, ’хутка рабіць працу’, укр. хвата́тися спяшацца’ чэш. chvátati, славац. chvátať, в.-луж. chwatać, н.-луж. chwataś, гл. Махэк₂, 210, паводле якога не звязана з xytiti ’спяшацца’ і xvátati ’хапаць’ насуперак Брукнеру, 274; Фасмеру, 4, 239; Слаўскаму, 1, 93. Параўн. падхваціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

закруці́цца 1, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Завіцца (пра валасы). Валасы закруціліся. // Разм. Загнуцца, завярнуцца. А якая чарга за білетамі была! Уздоўж сцяны два разы закруцілася. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абматацца, абвіцца вакол чаго‑н. Лейцы закруціліся за кола.

3. Абматаць, абгарнуць сябе чым‑н. Андрэй адышоў ад гурту, закруціўся ў кажух і лёг каля мяжы. Чарнышэвіч.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Круцячыся, зашрубавацца, дайсці да патрэбнага месца, да канца. Гайка закруцілася. Кран закруціўся.

5. Разм. Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў. — А што ты да нас не прыходзіш? — Справы, закруціўся. Гурскі.

•••

Галава закруцілася гл. галава.

Закруцілася ў галаве — тое, што і закружылася ў галаве (гл. закружыцца).

закруці́цца 2, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

Разм. Пачаць круціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

си́льно нареч., в разн. знач. мо́цна; (очень) ве́льмі, обл. ду́жа;

си́льно уда́рить кулако́м по́ столу мо́цна ўда́рыць кулако́м па стале́;

от окна́ си́льно ду́ет ад акна́ мо́цна (ве́льмі, ду́жа) дзьме;

си́льно ска́зано мо́цна сказа́на;

э́то изве́стие си́льно меня́ порази́ло гэ́та паведамле́нне мо́цна (ве́льмі, ду́жа) мяне́ ўра́зіла;

си́льно уста́ть мо́цна (ве́льмі, ду́жа) стамі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

с..., (а таксама са..., су...), прыстаўка.

I. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і надае ім значэнні:

1. Убіранне чаго‑н. з паверхні або наогул адкуль‑н., напрыклад: скасіць, спілаваць, ссячы;

2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напрыклад: сцячы, скінуць, скаціцца, схадзіць (у аптэку);

3. Злучэнне: а) змацаванне, напрыклад: склеіць, скляпаць, сціснуць (пальцы); б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напрыклад: сцягнуць (мяшкі), сканцэнтраваць; ссяліць; в) (звычайна з часціцай ‑ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напрыклад: сцячыся.

4. (з часціцай ‑ся). Узаемнасць, напрыклад: спрацавацца, спісацца;

5. Рэзультатыўнасць: а) паўната, інтэнсіўнасць, наступленне якога‑н. стану, напрыклад: стаміцца, спісацца (пра пяро); б) зрасходаванне ў выніку якога‑н. дзеяння, напрыклад: скарміць, скрышыць; в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напрыклад: спячы (пірог), скруціць (папяросу).

II. Утварае форму закончанага трывання некаторых дзеясловаў, напрыклад: спець, станцаваць.

III. Ужываецца пры ўтварэнні прыслоўяў са значэннем месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўнікаў, напрыклад: справа, спачатку, спераду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апяша́лы ’лянівы, аслаблены’ (Нас.), апе́шыный ’разгублены’ (Бяльк.). Укр. дыял. зах. опішілий ’лянівы, павольны’. Польск. opieszały ’лянівы, марудны, які не любіць спяшацца’. Параўн. рус. опешить ’астацца без каня’, ’разгубіцца’, укр. уст. опішити ’астацца без каня’, укр. зах. опішіти ’зрабіцца павольным, марудным’ («Кінь опішів»). Ст.-рус. опѣшити ’зрабіць пешым; аставіць без крыл’, опѣшати ’стаць пешым (без каня)’. Параўн. яшчэ чэш. уст. opěšalý ’хто стаў без каня’, opěšati ’астацца без каня’, ст.-чэш. opěšalý. Серб.-харв. уст. opješati стаміцца’, славен. pȇšati ’стамляцца’, pẹ̑h ’стамленне’. Найбольш пашырана ўяўленне аб тым, што рус. опешить і падобныя ўтварэнні этымалагічна тлумачацца значэннем ’стаць пешым’ (Праабражэнскі, 2; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 191; Фасмер, 3, 144). Прыводзячы ў дадатак да адзначаных ужо фактаў ст.-польск. pieszeć і ст.-чэш. pěšěti ’стаць слабым’, а таксама ст.-рус. припѣшати зрабіць пешым, падрэзаць крылы’, Безлай (Južnoslav. leks., 9–10) параўноўвае гэту групу слоў з літ. paikė́ti, лат. (iz‑)paiki ’дурнець’, узводзячы корань да і.-е. *poik‑ (што ў сваю чаргу параўноўваецца з коранем слоў псаваць і інш.). На нашу думку, тут магчыма кантамінацыя двух слоў: слова, якое ўзнікла пазней і першасна азначала ’стаць пешым’, і другое, больш ранняе, якое суадносіцца, магчыма, з тым коранем, аб якім піша Безлай, або ўваходзіць у іншую сям’ю слоў. Хаця спех, спяшацца звычайна ўзводзіцца да групы спець, магчыма, суадносіны спешна — ’марудна’ (апяшала), паспяхова — ’няўдала’ (апяшала) не выпадковыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.

1. Прахадзіць куды‑н., дзе‑н. пэўны час. Такі ўжо заведзены лад у паноў: хто не адходзіць у школу да чатырнаццаці год — плаці штраф або адседжвай у каталажцы пры гміне. Брыль. [Ёська:] — Прыйшоў дадому, тут табе толькі ведай гуляй, на вячоркі хадзі, а ён лёг і ляжыць. — Я пасля сваё адхаджу, — сказаў Кастусь, — як ачуняю. Галавач.

2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой‑н. прычыне. — Не-е, сусед. Прыйшоў адвітацца. Мне ўжо тут не жыць. Не жылец я ў Лонве... — [Парыпан] уздыхнуў і нагнуўся над сталом, загаварыў цішэй. — Адхадзіў я сваё па лесе... Пташнікаў.

3. Разм. Адлупцаваць каго‑н. чым‑н. [Ахрэм:] На цябе не крычаць трэба, а вось гэтым кіем адхадзіць. Губарэвіч. Нават і пасля таго, як шафёр добра адхадзіў мяне скуранымі рукавіцамі за тое, што я пачапіўся за борт, думка працаваць на аўтамашыне не пакідала мяне. Сергіевіч.

4. Клопатамі, пільным доглядам выратаваць ад смерці; адхаяць. [Начхім:] — [Каржаневіча] накіравалі ў шпіталь. Ледзь адхадзілі, а потым камісавалі. Алешка. [Жанчына:] — А гэтага бычка, што я ледзь адхадзіла, яшчэ паіць трэба. Кулакоўскі.

•••

Адхадзіць ногі — змарыцца, стаміцца (ад хады).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)