асацыя́цыя, ‑і, ж.

1. Аб’яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя.

2. Група, спалучэнне, злучэнне чаго‑н. Асацыяцыя малекул. Зорная асацыяцыя. Асацыяцыя раслін.

3. Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве.

[Лац. associatio — злучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

родство́ ср.

1. (по происхождению) ро́днасць, -ці ж., свая́цкасць, -ці ж., свая́цтва, -ва ср.;

2. (по содержанию) блі́зкасць, -ці ж., падабе́нства, -ва ср.;

не по́мнящий родства́ без ро́ду і пле́мені.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

написа́ть сов. напіса́ць, мног. панапі́сваць; (на пишущей машинке) надрукава́ць; (красками) намалява́ць;

на лбу напи́сано на лбе напі́сана;

на лице́ напи́сано на тва́ры напі́сана;

на роду́ напи́сано уст. на раду́ напі́сана;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паж, ‑а, м.

1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы. // перан. Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.

2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.

3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.

[Фр. page.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галы́ш, ‑а, м.

Разм.

1. Голы чалавек, голае дзіця.

2. Бедны чалавек. Хто Якім? Галыш, без роду, сын убогага, батрак! Колас.

3. Круглы гладкі камень. На галышах, ля стромкай кручы Расце самшыт з каравым суччам. Грахоўскі. Анечка ішла, увесь час баязліва паглядаючы на ваду, чаплялася жоўтымі сандалікамі за вапенныя галышы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упо́тайку, прысл.

Разм. Тое, што і употай. На вечары засталася толькі моладзь. Сярод яе была нават адна сама па сабе прывабная дзяўчына Вера Іжыцкая, з заняпалага дваранскага роду. Лабановіч употайку наглядаў за ёю. Колас. Аўстра замілавана глядзела на .. [Каспара]. «Не, не можа быць, каб такі хаваў нешта ўпотайку ад мяне». Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляме́ш1 ’лямеш у плузе’ (брасл., ганц., Сл. ПЗБ; рагач., КЭС). Да ле́меш (гл.).

Ляме́ш2, лымі́ш ’сыраваты, ацеслівы хлеб’, ’від печыва’ (глус., Мат. Янк.; Вешт.; брасл., драг., Сл. ПЗБ). Да ляме́ха, ляме́шка ’няўдала згатаваная страва’ (гл.). Аб мене граматычнага роду гл. Ільінскі (AfslPh, 29, 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бенефі́цыя (БРС), бенефиция ’даходная царкоўная пасада’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. beneficjum (< лац. beneficium); Булыка, Запазыч., 41. Дакладней: запазычанне з формы мн. ліку beneficja, якая магла ўспрымацца як слова ж. роду. Праз польск. мову запазычаны таксама ст.-укр. бенефициум, укр. бенефі́ція, рус. бенефи́ция (гл. Шанскі, 1, Б, 91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прэ́дак, прэдок, прэдко ’продак, пачынальнік роду’ (ТС), продкі ’продкі’ (Ян.), ’продкі, бацькі, дзяды і прадзеды’ (Бяльк.), арэшкі ’продкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Рус. предок, предки ’тс’, укр. предок ’продак’. Запазычанне з ц.-слав., звязанае з прѣд- (Цыхун, Зб. памяці Талстога, 419), гл. перад, а таксама Фасмер, 3, 357. Параўн. продак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзявя́цера, дзевяцяры́х, дзевяцяры́м, дзевяцяры́мі, ліч. зб.

Дзевяць.

Ужыв.:

а) з назоўнікамі мужчынскага або агульнага роду, якія абазначаюць асобу.

Д. салдат.

Засталося д. калег;

б) з асабовымі займеннікамі ў мн. л.

Нас было д.;

в) з назоўнікамі мн. л., якія абазначаюць маладых істот.

Д. дзяцей.

Д. парасят;

г) з множналікавымі назоўнікамі.

Д. калёс.

Д. сутак;

д) з некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць парныя прадметы.

Д. туфель.

Д. шкарпэтак;

е) без назоўнікаў, калі абазначае асоб мужчынскага і жаночага полу.

Сустрэць дзевяцярых.

Яда на дзевяцярых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)