раздружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.

Разм. Спыніць, перарваць сваю дружбу з кім‑н. // перан. Страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыцца з кнігамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перабуры́цьперастаць моцна, з вялікай сілай дзьмуць (пра вецер)’ (ТС). Да пера- і буры́ць, бу́ра (гл.). Апошняе да прасл. *buriti (sę) < і.-е. *bheu̯‑. Параўнаўшы з паралельнай прасл. парай *buna*buniti (з блізкімі значэннямі), можна бачыць што ‑r‑ у bur’а — суфіксальнае (Трубачоў, Эт. сл., 3, 95–96 і 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аба́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Разм.

1. Пераняць некаторыя жаночыя рысы характару (пра мужчыну).

2. Перастаць сачыць за сабою, апусціцца, агрубець (пра жанчыну).

абабі́цца, ‑б’ю́ся, ‑б’е́шся, ‑б’е́цца; ‑б’ёмся, ‑б’яце́ся; зак.

1. Аказацца пашкоджаным; адбіцца, адпасці (пра тынк і пад.). // Пашарпацца, знасіцца па краях (пра адзенне).

2. перан. Прывыкнуць да чаго‑н., перастаць заўважаць дрэннае, ацярпецца. [Галубіцкі:] За сваю бытнасць я прывык ужо да праборак, абабіўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадву́чвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Адвучыцца ад чаго‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. Разм. Закончыць навучанне, перастаць вучыцца — пра ўсіх, многіх. Паадвучваліся дзеці ў школе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’е́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Скончыць, перастаць енчыць. / у перан. ужыв. Даўно адзванілі ў царкве — адпраўлялася праваслаўная імша. Ад’енчылі таксама і касцельныя званы — адпраўлялася імша каталіцкая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгру́каць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. Перастаць грукаць.

2. перан., што. Пабудаваць, зрабіць, арганізаваць што-н. вялікае, дарагое і пад.

А. сабе дом.

3. перан., што. Працуючы, выконваючы абавязак, адбыць, адслужыць нейкі час.

Два гады на чыгунцы адгрукалі.

4. што. Адскакаць, станцаваць.

А. польку на танцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адме́рці, 1 і 2 ас. не ўжыв., адамрэ́; адмёр, -мёрла; зак.

1. Страціць жыццяздольнасць, стаць нежывым, загінуць (пра часткі якога-н. арганізма, расліны).

Клеткі тканак адмерлі.

2. перан. Перастаць існаваць, знікнуць (пра грамадскія з’явы, асаблівасці быту і пад.).

Старыя звычаі адмерлі.

|| незак. адміра́ць, -а́е.

|| наз. адміра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разлучы́цца, -лучу́ся, -лу́чышся, -лу́чыцца; зак.

1. з кім і без дап. Расстацца, перастаць быць разам (пра блізкіх, сяброў).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раз’яднацца (пра што-н. злучанае).

Правады разлучыліся.

|| незак. разлуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. разлу́ка, -і, ДМу́цы, ж. і разлучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пату́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. патух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць, свяціць. Агонь у будынку бліснуў яшчэ раз і патух. Чорны. Знікла палоска вячэрняй зары на небасхіле — ці то яна патухла зусім, ці хмаркі закрылі яе. Хадкевіч. // Перастаць дзейнічаць, функцыяніраваць (пра вулкан, домну і пад.).

2. перан. Перастаць блішчаць; стаць цьмяным, бляклым (пра вочы). Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. Толькі вочы не патухлі — Зіхацяць жаданнем жыць. А. Александровіч. Загадчык аблана пазяхнуў, і вочы яго зноў патухлі і прыплюшчыліся. Шамякін. // перан. Знікнуць, прапасці, спыніцца. Але мая радасць хутка патухла, бо я ўспомніў, што Грыша вельмі скупы і не дачакаешся ад яго ніякай папругі. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Перастаць крычаць, шумець і пад.; супакоіцца. [Дзед Мароз:] — Што за смех, што за шум? Сціхамірыцца прашу. А. Александровіч. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)