вы́варат, -у, М -раце, м.

1. Унутраны, левы бок тканіны, адзення.

В. аднабаковага трыкатажу.

2. Становішча, пры якім орган ці яго частка вывернуты ўнутраным бокам наверх (спец.).

В. павек.

3. Тое, што і выварацень.

|| прым. вы́варатны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі́цыя, -і, ж.

1. У некаторых краінах: адміністратыўны орган аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.

2. зб. Асобы, якія служаць у гэтым органе.

|| прым. паліцэ́йскі, -ая, -ае.

П. чын.

Атрад паліцэйскіх (наз.). Паліцэйскія метады кіравання (перан.; якія апіраюцца на насілле).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́рыя, -і, ж.

1. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме (гіст.).

2. Разрад выбаршчыкаў, падзеленых па нацыянальнай, маёмаснай і іншых адзнаках.

Дваранская к.

Папская (Рымская) курыя — вярхоўны орган, цераз які Папа Рымскі ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.

|| прым. курыя́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арганізава́цца, ‑злуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца (пра які‑н. грамадскі орган, установу, аб’яднанне і пад.).

2. Аб’яднацца, згуртавацца для якой‑н. мэты. Арганізавацца ў партызанскі атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпарла́мент, ‑а, М ‑нце, м.

Гіст. Часовы савет рэспублікі — дарадчы орган пры Часовым урадзе ў Расіі, вылучаны ў верасні 1917 г. з так званай Дэмакратычнай нарады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэфекту́ра, ‑ы, ж.

1. Адзінка адміністрацыйнага падзелу ў Рымскай імперыі.

2. У некаторых буржуазных краінах — орган кіравання адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай.

3. Службовае памяшканне прэфекта, яго канцылярыя.

[Лац. praefectura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудыме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Недаразвіты, астаткавы орган, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.

2. перан. Кніжн. Астатак, рэшткі якой‑н. з’явы.

[Ад лац. rudimentum — зачатак, пачатковая ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тычы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Спец. Мужчынскі орган размнажэння ў кветкавых раслінах, у якім утвараецца пылок.

2. Памянш.-ласк. да тычына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіно́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай рускай царквы; цяпер — дарадчы орган пры патрыярху Маскоўскім і ўсёй Русі. Наступалі.. [справы] звычайна з гаспадарчага ўпраўлення сінода, куды епархіі звярталіся па грошы. «Помнікі». Не папе рымскаму служу І не «свяцейшаму» сіноду! Я аддаю сваю душу Свайму няшчаснаму народу! Купала.

2. Сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння царкоўных спраў пратэстанцкай царквы.

[Ад грэч. synodos — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кансісто́рыя, ‑і, ж.

1. Падначалены архірэю калегіяльны епархіяльны орган з царкоўна-адміністрацыйнымі і судовымі функцыямі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

2. У каталіцкай царкве — нарада кардыналаў з удзелам папы.

[Ад лац. consistorium — месца сходу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)