інквізі́цыя, -і, ж.

1. У 13-19 стст.: следчы і карны орган каталіцкай царквы, які дзейнічаў крайне жорсткімі метадамі ў барацьбе з ерэтыкамі.

Іспанская і.

2. перан. Мучэнне, катаванне.

Гэта не жыццё, а і.

|| прым. інквізіцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)