сутарэ́нне, ‑я, н.

Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падзямелле. Наверсе жылі жандары, а ўнізе ў сутарэнні — майстэрня. Галавач. Камера ў сутарэнні гэтага ж будынка была вузкая, сырая і вельмі цёмная. Кулакоўскі. [Чыжыку] пачало здавацца, што ён у крэпасці. У тым самым сутарэнні, дзе ляжаць параненыя. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экіпа́жны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да экіпажа ​1. Экіпажнае кола. Экіпажныя дзверы. Прызначаны для экіпажа.

2. у знач. наз. экіпа́жная, ‑ай, ж. Уст. Памяшканне для экіпажаў ці майстэрня, у якой іх робяць.

экіпа́жны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экіпажа ​2. Экіпажная маёмасць. Экіпажныя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перга́ментны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з пергаменту (у 1 знач.). На стале, на крэслах, проста на падлозе ляжалі жаўтаватыя, пергаментныя, і белыя, папяровыя, скруткі карт, стальныя і гусіныя пер’і, чарніліцы з атрамантам. Караткевіч. // Які мае адносіны да пергаменту. Пергаментная майстэрня.

2. перан. Які нагадвае сваім выглядам пергамент; жаўтаваты. Пергаментны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збро́я, -і, ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

Агнястрэльная з.

Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.). Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.). Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.). Ядзерная з.

Абараняцца са зброяй у руках.

Ідэйная з. (перан.). Скласці зброю (перан.: здацца; высок.). Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.). Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. збро́евы, -ая, -ае і збро́йны, -ая, -ае.

Зброевая (збройная) майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заведе́ниеI ср. (учреждение) устано́ва, -вы ж.; (предприятие) прадпрые́мства, -ва ср.; (фирма) фі́рма, -мы ж.; (мастерская) майстэ́рня, -ні ж.; дом, род. до́ма м.;

уче́бное заведе́ние навуча́льная ўстано́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мадэ́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мадэлі (у 1, 2 і 5 знач.). Мадэльны цэх.

2. Зроблены па апошняй мадэлі, модзе. Мадэльныя туфлі.

3. у знач. наз. мадэ́льная, ‑ай, ж. Майстэрня або цэх, дзе робяцца мадэлі (у 1, 2 і 5 знач.). Мадэльная мясцілася адразу ж каля склада ў невялікім драўляным будынку. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стальма́х і стэ́льмах ‘майстар, які робіць калёсы, сані’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл., Байк. і Некр., Жд. 2, Сл. ПЗБ), стэ́льмах, штэ́льмах ‘тс’ (Маслен.), сто́льмах ‘сталяр’ (Жд. 2), стальма́к (Гарэц.). Праз польск. stelmach, stalmach, sztalmach ‘тс’ з ням. Stellmacher ‘майстар, які робіць экіпажы’; гл. Карскі, Белорусы, 157; Кюнэ, Poln., 99; аб польскім слове гл. Брукнер, 512. Ст.-бел. стельмахъ (стальмахъ, сталмахъ, столмахь) ‘стальмах’ з ст.-польск. stellmach, stalmach (Булыка, Лекс. запазыч., 89). Сюды ж стальма́шнямайстэрня, дзе робяць вазы, сані, прылады для вупражы’ (Сцяшк., Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гама́рня і гамэ́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.

2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.

3. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыць, шы́ю, шы́еш, шы́е; шы́ты; незак.

1. што. Вырабляць, змацоўваючы ніткай краі скроенай тканіны, скуры.

Ш. касцюм.

Ш. боты.

2. што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай і інш. матэрыялам.

Ш. альбом.

Хірургу даводзіцца больш ш., чым рэзаць.

3. чым і па чым. Вышываць, расшываць.

Ш. гладдзю.

Шыта-крыта (разм.) — пра што-н. дрэннае, несамавітае, што застаецца ў тайне.

|| зак. сшыць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты (да 1 знач.).

|| наз. шыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. шве́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Швейная майстэрня.

Швейная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змясціцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знаходзіцца ў якім‑н. месцы (аб установе, арганізацыі і пад.). Майстэрня змяшчалася ў вялізным неатынкаваным доме. Асіпенка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утрымлівацца ў чым‑н., уваходзіць у склад чаго‑н. У 100 літрах паветра змяшчаецца каля 21 літра кіслароду.

4. Зал. да змяшчаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)