разбо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм., жарт.).

Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбо́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбо́йніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і разбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́піцца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

1. Выпадкова сустрэцца, надарыцца.

У лесе трапілася лісіца.

2. Дастацца.

Мне трапілася цікавая кніга.

3. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю, прыйсціся.

Трапілася бачыць жывога Янку Купалу.

Трапілася чарвяку на вяку (разм., жарт.) — пра вельмі рэдкую ўдачу, шчаслівы выпадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трымчэ́ць ‘ліпець’ (Жд. 3). Да трымце́ць (гл.) у выніку распадабнення ц…ц > ч…ч ці ўплыву асновы дзеяслова 1 ас. адз. л., параўн. жарт: Пранціш, чаго ты трымціш? — Я трымчу — на вясельля хачу (Родная мова, 1931, 6, 154).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слаба́к, ‑а, м.

Разм. жарт. Слабы ў якіх‑н. адносінах чалавек. [Валька:] — Вяртайся, Уладзік, прашу цябе... Тут і дыхаць цяжка. [Уладзік:] — Ну і вяртайся, калі ты такі слабак... Хадкевіч. — Ліцейную тэхналогію ведае, — ківае галавою Пятро, — а ў мадэлях — слабак. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Басэ́тля1 ’кантрабас, віяланчэль’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Бяльк., Арх. Бяльк., слонім., Яруш., Гарэц., Мядзв.). Запазычанне з польск. basetla ’тс’ (< ням. Basset(t)el). Гл. Брукнер, 17; Кюнэ, Poln., 44.

Басэ́тля2 жарт. ’вялікая бочка’ (Сцяц.). Пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (адсюль, магчыма, скарачэннем ба́са ’бочка’, гл.).

Басэ́тля3 жарт., ’мажная жанчына’ (Сцяц.). Метафарычнае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас’ (пераносна таксама ’вялікая бочка’).

Басэ́тля4 ’басота, басяк’ (Бяльк.). Магчыма, пераноснае ўжыванне слова басэ́тля ’кантрабас, віяланчэль’, якое метафарычна ўжываецца і як ’вялікая бочка’, і як ’мажная жанчына’. Такі перанос тым больш верагодны, што фанетычна пачатак слова вельмі блізкі да басо́та ’басякі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаяро́с жарт. ‘высокі; той, што расце ўгару (расліна і інш.)’ (Варл.), стаеро́савы ‘тс’ (Растарг.), стаяро́савы (стояро́совый) ‘які рос стоячы (гаворыцца жартам)’ (Нас.). Параўн. рус. стоеро́совый жарт. ‘які расце стоячы (пра дрэва)’, стоеро́совый дура́к ‘дубіна, дурань’. Эўфемізм, выкарыстоўваецца як іранічны адказ на пытанне пра тое, што невядома таму, хто гаворыць, або ён не хоча называць; паводле Карскага (2–3, 90), утворана шляхам спалучэння дзеепрыслоўя цяп. часу ад стаяць (гл.) і імя (*рос?, гл. рост, расці). Па падобнай мадэлі ўтворана стаясёрка ‘кабат, кухвайка (кароткая або з кароткімі рукавамі)’ (полац., Садоўскі, вусн. паведамл.) з іранічнай асацыяцыяй (да сраць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́ція, ‑і, ж., зб.

1. Манахі адной абшчыны або манастыра.

2. з азначэннем. Жарт. Людзі, якіх яднае адна справа, агульныя інтарэсы; людзі аднаго круга. [Чмаруцька:] — Наш начальнік дарогі.. глядзіць, каб мы, мазутная, значыцца, брація, залішне на пуці не вытыркаліся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бата́лія, ‑і, ж.

1. Уст. Бітва, бой. Гродзенская губерня была месцам жорсткіх баталій у вайну 1812 года. / у перан. ужыв. Футбольныя баталіі.

2. Разм. жарт. Бурная сварка, бойка. [Рымар:] — Учора трохі кепска атрымалася. Прымусіў вас быць сведкам сямейнай баталіі. Арабей.

[Фр. bataille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аптэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы, а таксама прадаюцца гатовыя лякарствы, санітарна-гігіенічныя, касметычныя і інш. прадметы.

Як у аптэцы (разм., жарт.) — вельмі дакладна.

|| прым. аптэ́карскі, -ая, -ае і аптэ́чны, -ая, -ае.

Аптэкарскія тавары.

Аптэчная шафа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піса́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМа́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -са́к.

1. Пра пісьменніка, які піша многа, але дрэнна (разм., пагард.).

Пасрэдны п.

2. Пра таго, хто дрэнна, няўмела піша (у 1 знач.; разм., жарт.).

Во п. — адны кляксы ў сшытках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)