Распада́цца ’разрывацца, выбівацца з сіл’ (лаг., Жд. 3); роспа́даны ’гнілы, сапсаваны (пра грыбы)’, роспа́сціса ’разарвацца’: душа роспадзецца, як старые запоюць (ТС). Сюды ж, магчыма, і рэдкае распа́дак ’глухое месца’: зблудзіў, зайшоў у нейкія распаткі (Сцяшк.), параўн. фармальна ідэнтычнае, але семантычнае далёкае рус. распа́док ’вузкая даліна ў гарах, лагчына’. Да па́даць (гл.), у тым ліку ад стомы. Параўн. роспадзень, роспаднік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

любі́ць, люблю́, лю́біш, лю́біць; незак.

1. каго-што. Адчуваць любоў (у 1 знач.) да каго-, чаго-н.

Л. радзіму.

Л. родную мову.

Л. маці.

Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).

2. што і з інф. Мець цягу, быць схільным да чаго-н.

Л. музыку.

Л. добры харч.

Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка). Л. збіраць грыбы.

3. з дадан. Быць задаволеным чым-н., адчуваць задавальненне ад чаго-н.

Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.

4. што. Мець патрэбу ў якіх-н. умовах для існавання, росту і пад.

Елка любіць цень.

Расліны любяць святло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Плецены выраб з лучыны, лазы і пад. для захоўвання і пераноскі чаго‑н. Сплесці кашолку. Накапаць кашолку бульбы. Збіраць грыбы ў кашолку. □ Пад акном, відаць з базару, прайшла з кашолкай Альбіна Сільвестраўна. Ракітны. Федзя, абняўшы левай рукою вялікі букет кветак і трымаючы ў правай добра наладаваную малдаўскую кашолку з чароту, кіраваўся да сваёй машыны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калдо́біна, ‑ы, ж.

Выбоіна, ямка на дарозе. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ў бакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка. Адзін з грузавікоў.., заходзячыся сіплым выццём, спрабаваў выбрацца з калдобіны, але калёсы буксавалі. Мележ. // Паглыбленне, упадзіна на мясцовасці або на дне вадаёма. Прыходжу нарэшце з кошыкам па грыбы — зноў свежыя калдобіны чарнеюць. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́ўчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ваўка, належыць ваўку. Воўчыя зубы. Воўчае логава. // Уласцівы ваўку. Воўчая хітрасць. Воўчая хада. // Зроблены са скуры ваўка. Воўчае футра.

2. перан. Звярыны, чалавеканенавісніцкі. Воўчыя законы. Воўчая мараль.

•••

Воўчае мяса гл. мяса.

Воўчы апетыт гл. апетыт.

Воўчы білет (пашпарт) гл. білет.

Воўчыя грыбы гл. грыб.

Воўчыя ягады гл. ягада.

Воўчая яма гл. яма.

Хадзіць у воўчай шкуры гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́спыт, ‑у, М ‑пыце, м.

1. Выпытванне ў каго‑н. чаго‑н. Роспыт свой вядзе натоўп Аб грыбной навуцы: — Дзе набралі? — Колькі коп? — Як грыбы завуцца?.. Калачынскі.

2. толькі мн. (ро́спыты, ‑аў). Пытанні з мэтай выведаць, выпытаць што‑н. Прыставаць з роспытамі. Надакучаць роспытамі. □ Ужо бацька Мікеле заходзіў аднаго разу да .. маці [Марыі] і пасля ўсякіх роспытаў пра здароўе, пра справы завёў і сур’ёзную гутарку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус. зах. смо́голь ‘смоль’, пск. смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск. smogorz ‘торф’, н.-луж. smogor ‘тс’, ст.-чэш. smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́фель ‘клубнепадобны падземны грыб’ (ТСБМ), тру́хвель ‘тс’ (карм., Сярж.–Яшк.), тру́фля ‘тс’ (Некр. і Байк., Сяржаніна, Грыбы). Праз рус. трюфель ці польск. trufła і, магчыма, ням. Trüffel з франц. truffe ‘грыб Tuber’ < італ. trufla < оск.-умбр. *tūfer < лац. tūber ‘клубень’, ‘труфель’ (Фасмер, 4, 112). Паводле Пяткевіча (Пятк. 1, 15), “труфлі паляшук не знае, пагэтаму і не шукае”. Гл. Брукнер, 577; ЕСУМ, 5, 663; Арол, 4, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлю́стаць ’памыць (грыбы)’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да па‑ (< прасл. po·) і прасл. xlʼustati — гукапераймальнага дзеяслова (Трубачоў, Эт. сл., 8, 35). Параўн. бел. швянч. хлюшчзць ’моцна цячы (пра воду)’, рус. пск., цвяр. хлюстать ’(пра дождж) моцна біць у войны’, славінск. xlüstac ’ліцца, цячы з шумам’, польск. chlustać ’біць струменем’, н.-луж. hluskaś, в.-луж. khluskać ’ліцца з плёскатам’ і інш. Гл. таксама Слаўскі, 1, 67; Фасмер, 3, 248.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюс1 ’матэматычны знак +’, ’дадатны бок’ (ТСБМ), ст.-бел. плюсъ ’плюс’ (1666 г.). Праз польск. мову з ням. ці франц. plus, якое ў XV ст. — з лац. plus ’больш’. Першапачаткова ужывалася як сімвал слова дадай! Пазней стала абазначаць дадатную (станоўчую) лічбу, г. зн. большую ад нуля (Булыка, Лекс. запазыч., 154; КЭСРЯ, 344; Банькоўскі, 2, 612; Васэрцыер, 174).

Плюс2 ’кумач, матэрыял чырвонага колеру’ (ТСБМ). З рус. дыял. плюс, плюсь ’плюш’ ’тс’, плю́совый ’ярка-чырвоны’, плюх ’баваўняная тканіна чырвонага колеру’. Відавочна, ідэнтычнае плюш (гл.). Параўн. таксама польск. plis, plisz, pliśnia ’плюш’, балг. плис ’баваўняная тканіна, падобная на аксаміт’, славен. pliš плюш’ і пад.

Плюс3, плюсы́ ’радоўкі, Tricholoma parlentosum’ (ТС; круп., рагач., Сл. ПЗБ), плюс, плю́ска ’радоўка штрыхаватая’ (узд., Нар. словатв.), плю́са ’грыб, падобны на сыраежку’ (Ян.), бяроз. плюсы́грыбы’ (Вайтовіч, Вакалізм, 90), плюшоўка ’радоўка фіялетавая, Lepista nuda’, плюхігрыбы’ (Інстр. 2), плю́сы ’род грыбоў, якія зрасліся разам’ (Шпіл.). Рус. маск. плю́ха ’грыб шаруха, Lactaris flexuosus’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)