◎ Лахачы́, лахачэ, лохачі, лухачі, лохачэ, лохачьі ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (брэсц., Кіс.; бяроз., Выі., Сцяшк., Сіг.; бяроз., пін., Шатал.; лях., пруж., дзятл., Сл. паўн.-зах.; малар., Бел. хр. дыял.), лохачнык ’зараснік буякоў’ (Сіг.). Укр. лахачі ’тс’. Відавочна, першапачаткова з пачатковым β-, як польск. włochynia, włochynie, włochinie, чэш. v lochy ne, vlochune, славац. vlochuna, укр. волохані, якія суіснуюць з формамі без в‑: польск. lochynia, чэш. lochyne, укр. лохина, лохиня. Утворана пры дапамозе суф. ‑ач (як касмач) ад кораня wioch‑ (włochaty < Z włos < zvolsb). Маргун, укр. пасмачка ’агрэст’ і польск. włochyni, włochaciny ’агрэст, Ribes uva crispa’ (матывацыя: ягады агрэсту, як і галінкі маладых буякоў, касматыя) — Слаўскі, 5, 131–132. Аднак Махэк₂ (695) звязвае чэш. (v) lochyne з лексемай глухі, у сэнсе ’несапраўдны’, абапіраючыся на укр. глухыня ’буякі’. Параўн. бел. слон. глухі дуб ’дуб, лісце якога трымаецца ўсю зіму’, рудз. глухія грыбы ’непажыўныя грыбы’ (КЭС), глухая бяроза (вольха, лаза) ’тс’ (Інстр. 3). Штучнай здаецца версія Стэфена (JP, 48, 136–138). Гл. так сама бел. лахіна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)