Рэпетава́ць ’злавацца, сердаваць’ (Ян.), рыпытова́тэ ’крычаць, лямантаваць’ (драг., Нар. лекс.). Укр. репетова́ть ’крычаць з усяе моцы; плакаць’, репетувати ’лямантаваць; лаяцца’, рус. репетитъ ’хутка гаварыць’, репетиться ’выказваць незадаволенасць’, чэш. repetit ’хутка і невыразна гаварыць’ экспрэсіўнае ад reptati ’рашаць’ < прасл. *rъptati, дзе rъp‑ — гукапераймальная аснова. (Махэк₂, 512–513; Рэйзак, 536–537). Гл. яшчэ рэптаці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стайно́аснова калаўрота, куды ўстаўляецца кола’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Касп.; талач., Шатал.), ‘сядзенне ў прасніцы’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні льну’ (рас., Шатал.; лудз., Сл. ПЗБ), сто́йна ‘дошка з адтулінай, куды ўстаўляецца грэбень пры прадзенні’ (Кос.). Да стаяць (гл.) з суф. ‑н(о).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стамаўка́ ‘вертыкальна’ (лід., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. ста́млять ‘вертыкальна’, паўн.-рус. стамико́м ‘строма, стаўма’, стами́к ‘вертыкаль; апорны брус’, ‘стромая гара’, першапачаткова *stamъ, роднаснае літ. stomuõ ‘постаць, рост’, лат. stãmenis ‘тулава’, ц.-слав. устаменити ‘паставіць’, лац. stāmenаснова ставаў’, гоц. stōma ‘фундамент; падножжа’; далей звязана з стаць, стаяць; гл. Траўтман, 282; Фасмер, 3, 745.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булдоўнік1 ’расліна Cirsium arvense, бадзяк палявы’ (гл. Кіс.). Напэўна, расліна так названа паводле сваіх круглых кветак-галовак. Параўн., напр., яе назвы ва ўкр. мове, якія адлюстроўваюць гэту прыкмету: головатник, наголоватень, наголоватка (Макавецкі, Sł. botan., 99). У бел. мове тут выступае тая ж аснова булд-, што азначае круглыя, пузатыя прадметы (гл. булд-, булдава́, булды́р, булды́га і г. д.) і ’сустракаецца ў іншых назвах раслін (гл. булдоўка). Менш верагоднай здаецца здагадка, што булд‑(оўнік) < *будл‑(оўнік) < *бодл‑(оўнік); параўн. укр. назвы для Cirsium arvense тыпу бодлак (ад бод‑ ’калоць’).

Булдоўнік2 ’расліна Pulsatilla patens L., сон раскрыты’ (Кіс.). Назва (аснова булд- ’штосьці круглае, збанкаватае, выпуклае’; гл. булд-, булдава́, булды́р, булды́га, а таксама іншыя назвы раслін: булдоўка гарлачык жоўты’ і булдоўнік ’бадзяк палявы’) паводле збан-кападобнай, як у цюльпана, кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́каць (Нас., БРС, Бір. Дзярж., ДАБМ, 915). Рус. бала́кать, укр. бала́кати, польск. bałakać. Аснова *bal‑, мабыць, расшыраны і.-е. корань *bhā‑ ’гаварыць’ (гл. ба́іць, ба́яць). Але не выключаецца і гукапераймальнае яе паходжанне (параўн. балабо́ніць, балабо́ліць). Гл. Праабражэнскі, 1, 13; Махэк₁, 33. Вельмі няпэўная этымалогія Смаль–Стоцкага (< *ba‑kati, ад выклічніка ба!), Slavia, 5, 10. Сюды і бала́ка ’гаварун’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булдава́ ’булава’, булдаве́шка (Бяльк., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. булдавёха ’вялікі абрубак дрэва’, булда́вка *’вялікая палка (пастуха)’. Бясспрэчна, кантамінацыя двух асноў: балд‑а́ і бул‑ава́. Гэта кантамінаваная новая аснова булд- дае шмат іншых вытворных са значэннем ’штосьці круглае, вялікае, пузатае і да т. п.’ Параўн., напр., назвы раслін на булд-. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мерці, мерць ’гінуць, паміраць’ (ТСБМ, Нас., Растарг., ТС), віл. мярці́ ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. ме́рти, польск. mrzeć (< mier‑ć), чэш. mříti, ст.-чэш. mřieti, umierati, а ў іншых слав. мовах з ‑і‑ (бел. паміраць, рус. умирать, славен. umírati і інш.). Да прасл. mer‑ti, аснова якога mer‑ чаргуецца з mьr‑ і mor‑ (Махэк₂, 382; Брукнер, 346–347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзвя́на расі ’падзь’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Параўн. лудз., віл., глыб., воран., ашм. мядовая (медавия) раса ’тс’ (там жа). и‑аснова лексемы мёд абумовіла з’яўленне ‑в‑ перад суфіксам ‑ян‑ (насуперак правілу: аўсяны, бульбяны). Гэтак жа яшчэ ст.-рус. медвеный, медвяный ’які адносіцца да мёду’ (XII ст. > XVI ст.), медвеная роса ’падзь’ (алан., XVII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісю́ліць (іран.) ’плакаць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Ад назоўніка ^піс‑уль, у якім ‑уль — суфікс балтыйскага паходжання, параўн., літ. ‑ulys утварае nomina actionis, што абазначаюць такую дзейнасць арганізма, якая адбываецца незалежна ад яго волі, а *pisі.-е. аснова, якая перадае гукаперайманне, калі што-небудзь льецца, цячэ (параўн. пісяць, пісаць ’мачыцца’). Параўн. таксама пні. nici ’слёзы’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лечкі ‘толькі што’ (Мат. Гом.). Складанае ўтварэнне: т‑аснова ўказальнага займенніка прасл. *t‑ъ; ‑u— няяснага паходжання (Махэк₂, 659); ‑ле‑ — узмацняльная часціца, параўн. лат. nu‑le ‘толькі што’, другая частка якога з *lĕ — у літоўскай мове яна вядома ў форме nu‑li ‘(менавіта) зараз’ (ESSJ SG, 2, 405); ч‑кі — ласкальна-памяншальны суфікс, як у тута‑чкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)