Кажа́рына ’стары кажух’ (Касп.; рас., Шатал.), къжаръна, кажэръна ’паўкажушок, кажушок (звычайна стары, каравы)’ (міёр., Нар. словаўтв.). Рэгіянальнае (паўн.) утварэнне ад кожа (гл.). Суфіксацыя адзінкавасці (‑іна), аснова кажар‑, адносна якой гл. пад кажа́рка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Птуша́чы, птушыны ў выразе птушачая (птушыная) дарога ’Млечны Шлях’ (Сержп. Грам., Байк. і Некр., Некр.). Да птушка; адносна семантыкі параўн. густа дорога ’тс’: гэто шые дорогі, шчо птаство ў поўрэй меціць (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусце́ля ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), параўн. укр. пустеля ’пустыня’, славен. pustela ’пусты чалавек’, макед. nycmenuja ’пустое месца, пусты край’. Утворана ад пусты ’незаняты’ (< *pustь), адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́падзь (жывёлы) ’паморак’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), вопаць ’эпілепсія’ (Арх. Бяльк., слонім.). Параўн. рус. смал. вопадь ’пошасць, эпідэмія’, бранск. вопадь ’пагібель’ (Раст.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ападаць. Адносна другога значэння параўн. таксама рус. падучая ’эпілепсія’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башыбузу́к. Укр. башибузу́к. Запазычанне з рус. башибузу́к (раней ’салдат нерэгулярнага турэцкага войска’) < тур. başibozuk ’атрады нерэгулярнага войска’ (baş ’галава’, bozuk, buzuk ’шалёны, сапсаваны’). Адносна рус. слова гл. Фасмер, 1, 138; Шанскі, 1, Б, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузёл гум. ’сур’ёзны, дзелавы хлапчук’ (Яўс.). Да вузёл (гл. ву́зел); параўн. укр. узлик, узличок ’ласкальны зварот да дзіцяці’ (Грынч.); адносна ўмоў перацяжкі націску параўн, тэрытарыяльна блізкія формы буён, ясён, зярён, вясёл (Растаргуеў, Говоры, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывярну́ць ’павярнуўшы, прыперці, прыхіліць да чаго-небудзь; прываліць; зачараваць, прываражыць’ (ТСБМ, Янк. 2), ’прыкідаць, прываліць, накіраваць статак да чаго-небудзь’ (Янк. 2), прыверня́ць ’прывальваць’ (ТС). Да вярну́ць (гл.). Адносна значэння ’зачараваць, прываражыць’ гл. прываро́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́жаніца ’парадзіха’ (Нас.; в.-дзв., Шатал.; Мат. Гом.). Да прасл. *rodjen‑ic‑a < *rodъ > род1 (гл.). Адносна праблемных стараж.-рус. рожаница, мн. л. рожаницы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 796 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каланты́рыць ’выпрошваць, клянчыць’ (Бяльк., Нас.), калантырыцца ’тс’. Рус. смал. колотырить ’тс’, арл., бран., смал., арханг. колотырник ’чалавек, які выпрошвае, клянчыць’. Магчыма, сумесная бел.-рус. інавацыя, генетычна да колотить ’калаціць’, параўн. валаг., вяц. колотиться ’прасіць’, алан. ’жабраваць’. Развіццё семантыкі не вельмі яснае, магчыма, калаціцца ’трэсціся’ > ’скнарнічаць’ > ’таргавацца > выпрошваць, жабраваць’. Утворана з экспрэсіўным суфіксам; Праабражэнскі (1, 337–338) меркаваў адносна рус. колотырить, што слова ўтворана ад колотыра колотить, семантыку якога праясняе «денежки сколачивать», колотить копейки. Такі варыянт тлумачэння, асабліва з боку семантыкі, не вельмі пераконвае. Адносна ўтварэння параўн. яшчэ калантыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кафалі́чны ’сусветны, усеагульны’, эпітэт праваслаўнай царквы (ТСБМ). Параўн. рус. кафолический ’сусветны’, якое ўпершыню папала ў помнікі ў 1612 г. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. καθολικός ’сусветны’ (гл. Шанскі, 2, К, 97–98). Бел. кафалічны, як можна меркаваць, з’яўляецца адносна новым запазычаннем з рус. мовы. Адносна рус. слова Шанскі, там жа, думае, што яно, магчыма, вытворнае ад прыметніка кафоликии (вядомага ў помніках ст.-слав. мовы) або запазычанне грэч. слова, якое не папала ў старажытныя помнікі, якія захаваліся. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 212. Ст.-бел. католицкий, католический < лац. calhoticus С грэч. (гл. Булыка, Запазыч., 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)