счырване́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць чырвоным (у 1 знач.). Абышоўшы разоў з дзесяць каля кедраў, нехта з гасцей заўважыў паламаны кедр, на якім ігліца не тое каб зруд[з]ела, але счырванела нават. Дубоўка. Як даспела, счырванела Ягада-рабіна, — Увокал глянулі нясмела Мы з табой, дзяўчына. Купала. // Зрабіцца чырвоным ад прыліву крыві да скуры; пачырванець. Дала руку яна [Ева] нясмела І счырванела: грымнуў смех. Гаўрусёў. Пабялелі Вусы, світка вазака, Толькі шчокі счырванелі Ад марозу ў мужыка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвалачы́, ‑лаку, ‑лачэш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. узвалок, ‑лакла, ‑ло; зак., каго-што.
Разм.
1. Падняць наверх што‑н. цяжкае, грувасткае; усцягнуць. Узвалачы мех на воз. □ Нехта вулей узвалок на верхавіну. Лобан. // Намагаючыся, з цяжкасцю ўзвезці куды‑н. Але вось конь узвалок сані на горку і пайшоў лягчэй, мы нават пачалі адставаць. Дамашэвіч.
2. З цяжкасцю паставіць на ногі. Леапольд Гушка сяк-так узвалок каня на ногі і павёў дадому. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утулі́цца, утулюся, утулішся, утуліцца; зак.
1. Уткнуўшыся, прыціснуцца да чаго‑н. Гэля маўчала, утуліўшыся тварам у падушку. Гартны. Кастусь Прыбыткоўскі.. убачыў, што Мішурын шпурнуў гранату пад танк і сам кінуўся на зямлю і ўтуліўся ў яе. Чорны. // Адасобіцца, схавацца куды‑н. Васіль яшчэ глыбей утуліўся ў змрочны куток вагона і думаў, думаў, прыкрыўшы вочы. Пестрак.
2. Захутацца ў што‑н. Мы ўтуліліся ў сваё, даволі лёгкае адзенне, сцішыліся і слухалі гутарку вады з вадою. Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да хлёбаць.
2. перан. Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць. Чорны. // Паесці (якой‑н. вадкай стравы). [Бабка:] — У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху? Колас.
3. перан. Разм. Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы... Зуёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́цачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цацкі, цацак. Цацачны магазін. Цацачны майстар.
2. Які з’яўляецца цацкай, прызначаецца для гульні. Цацачныя салдацікі. Цацачны конь. □ Учора, калі я вяртаўся з завода, дзяўчынка, што перабягала перада мною вуліцу, рассыпала чарніцы — яна некуды несла іх у плеценым цацачным кошыку. Сачанка. // Вельмі маленькі, падобны на цацку. Мы абышлі кругом, агледзелі розныя цацачныя фігуркі грознага Буды, розныя карабкі, хвасты, анучкі, што маюць тут нейкі сэнс. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкарлу́піна, ‑ы, ж.
1. Цвёрдая прыродная абалонка чаго‑н. (яйца, арэха і пад.). Шкарлупіны вавёрка спачатку абнюхвала чорненькай пыскай, а потым грэбліва выкідала з клеткі: навошта яны ёй? Даніленка. / у вобразным ужыв. Сонца — вялікае, жоўтае куранятка — Наклюнула свінцовую шкарлупіну неба. Кляўко.
2. перан. Тое, што абмяжоўвае, замыкае ў якой‑н. вузкай сферы, адасабляе ад асяроддзя, перашкаджае дзейнічаць, развівацца. Пасіўнасць, замкнёнасць .. у сваёй шкарлупіне.. — усё гэта недахопы, ад якіх не ўсе мы пазбаўлены. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вярхо́ўе 1 ’частка ракі ля яе вытокаў’ (БРС, КТС), укр. верхівʼя, рус. верховье ’тс’. Усходнеславянская лексема (на астатняй слав. тэрыторыі слова мае іншыя значэнні; параўн. славен. vrhóvje ’горы’), утвораная ад vьrx‑ъ, дзе ‑ъ паходзіць з й < *‑ой; яго рэфлекс мы назіраем у пазнейшым суф. ‑ov‑ (Экерт, ВСЯ, 4, 104). Спачатку vьrxovьje абазначала ’верх чаго-небудзь’; ’вяршыня гары’, потым (ва ўсходніх славян) — ’месца на вяршыні, адкуль рака выцякае’ (Шанскі, 1, В, 69).
Вярхо́ўе 2 ’першы ачос ільну’ (Касп.); ’нізкагатунковая пража з пачасся льну’ (Уладз.), вярхо́ўя ’горшы гатунак ільнянога валакна’ (Бяльк.); ’зрэб’е, ачоскі з атрапанага льну’ (Янк. II, III, барыс., Янк. Мат.), пін. вэрхо́вʼе ’зрэб’е’ (Шатал.). Рус. верховье: йонаўск. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР), пск., смал. ’першыя вычаскі’, таксама с.-урал. ’слой ільновалакна’, пск., йонаўск., прэйл. ’пража з першых вычасак’, йонаўск. ’палатно з гэтай пражы’. Бел. інавацыя. Да вярхоўе 1 < прасл. vьrxovьje ’вярхі чаго-небудзь’.
*Вярхо́ўе 3, вярхо́ўя (зборн.) ’вярхі дрэў’ (Бяльк.), укр. верхівʼя, польск. wierzchowie, славен. vrhǫ̑vje ’тс’, якое магло б быць другасным. Да вярхо́ўе 1 < прасл. vьrxovьje ’вярхі, верхнія часткі чаго-небудзь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карчма́ ’піцейны дом, шынок, заезны дом’, укр. корчма (корчми робити ’праводзіць пацехі, гульні з музыкам’), рус. корчма, чэш. krčma, славац. krčma, в.-луж. korčma, польск. karczma, рус.-ц.-слав. кърчма ’карчма’, ’моцны напітак’, ’сасуд для віна’, серб.-харв. кр̀чма ’карчма, пачастунак, частаванне’, славен. kȓčma, балг. кръчма ’частаванне, пачастунак’, прасл. kъrčma. У гэтай лексемы відавочна выдзяляецца суфікс ‑ьma. Суфікс мала прадуктыўны, найбольш надзейны прыклад vědъma, якое, аднак, да Nomāna agentis, чаго нельга сказаць пра kъrčma. Ва ўсякім разе іншы падзел на марфемы наўрад ці магчымы. Каранёвая марфема kъrč‑ прадстаўлена, як здаецца, у серб.-харв. кр̀чити ’частаваць або прадаваць алкагольныя напіткі’. Апошні прыклад вельмі няпэўны (адзіная фіксацыя ў песні). Да таго ж гэты дзеяслоў вядомы і шырока распаўсюджаны ў іншым значэнні (прасл. kъrčiti ’карчаваць’), таму, калі ісці ад чыстай формы, мы атрымліваем досыць нечаканы рэзультат: kъrčiti ’карчаваць’ + ‑ьma = kъrčma ’выкарчаванае месца’. Семантычна гэта амаль што немагчыма вытлумачыць. Найбольш верагоднай версіяй з’яўляецца ўзвядзенне kъrčma да kъrkati ’прагна есці, жэрці’ (параўн. серб.-харв. кр́кати і балг. къркам у гэтым значэнні). Іншыя версіі зусім неверагодныя (Агляд версій у Слаўскага, 2, 73–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клён 1 ’дрэва клён або драўніна гэтай расліны’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Касп., Сцяшк., Бяльк.). Ст.-рус. кленъ, рус. клён, укр. клен ’тс’, балг. клен, макед. клен, серб.-харв. кле̏н, славен. klèn ’тс’, польск. klon, чэш. klen, славац. kleń, в.-луж. klen, н.-луж. klon ’тс’. Індаеўрапейскі характар гэтай назвы дрэва вельмі праблематычны, паколькі мы не маем ніводным надзейнай паралелі за межамі славянскіх моў. Балтыйскія паралелі (літ. klẽvas, лат. kļavs) трэба лічыць формамі з іншымі дэтэрмінатывамі, але паколькі каранёвая частка нам невядомая, гэта супастаўленне застаецца нявытлумачаным. Кельцкія адпаведнікі здаюцца больш блізкімі (ірл. cuilenn, уэльск. kelyn ’клён вастралісты’). Але кельцкія формы можна разглядаць толькі як магчымую крыніцу. Параўн. іншую славянскую назву клёна — явар, якая традыцыйна лічыцца пранікненнем з германскіх моў. Трэба таксама адзначыць, што германскія назвы клёна, якія разглядаюцца як паралелі да славянскіх і кельцкіх (ст.-ісл. hlynr, ст.-англ. hlyne, с.-в.-ням. līn‑), можна таксама разглядаць як кельтызмы. Параўн. Махэк, LP, 2, 154, які разглядае назву клёна як праеўрапейскую субстратную.
Клён 2 ’праклён’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клясці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сле́дующий
1. прич. які́ (што) ідзе́ (сле́дам, усле́д); які́ (што) хо́дзіць (сле́дам, усле́д); які́ (што) е́дзе (сле́дам, усле́д); які́ (што) ру́хаецца (сле́дам, усле́д); які́ (што) накіро́ўваецца (сле́дам, усле́д); які́ (што) настае́ (надыхо́дзіць) (сле́дам, усле́д); см. сле́довать 1;
2. прил. насту́пны; (другой) другі́;
кто сле́дующий? хто насту́пны?;
на сле́дующий день на другі́ дзень;
в сле́дующий раз другі́м ра́зам (другі́ раз);
3. мест. насту́пны; (такой) такі́;
сле́дующим о́бразом такі́м чы́нам;
4. сущ. насту́пны, -нага м.;
мы останови́лись на сле́дующем мы спыні́ліся на насту́пным.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)