«Мы отомстим» (газ.партыз. брыгады «Штурмавая») 8/16; 9/61
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«МЫ И ВРЕ́МЯ»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і інфарм. газета. Выдаецца з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. З вер. 1991 незалежная левая газета, з ліст. 1996 орган КПБ. Паліт. пазіцыя газеты — адраджэнне СССР, пераарыентацыя грамадства на сацыяліст. шлях развіцця. Друкуе афіц. матэрыялы КПБ, руху «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць», інш. левых арг-цый, тэарэт. і публіцыст. артыкулы на актуальныя паліт. тэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРКО́Ў Іван Кірэевіч (4.1.1929, в. Пакалюбічы Гомельскага р-на — 27.5.1998),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у Гомельскай раённай газеце, на Гомельскай студыі тэлебачання, з 1977 адначасова сакратар Гомельскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1957. У аповесцях «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам у артылерыі» (1988) паказаў, як вясковыя падлеткі змагаліся супраць ням.-фаш. акупантаў. Аўтар сцэнарыя тэлефільма «Мы — хлопцы жывучыя» (паст. 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРО́СА»,
«Ляда», бел.нар. гульня. Вядома ўсім усх.-слав. народам. Верагодна, была прымеркавана да веснавых аграрна-магічных абрадаў, элементы якіх арганічна спалучаліся са шлюбнай сімволікай. Удзельнікі становяцца ў 2 рады (хлопцы насупраць дзяўчат) і, узяўшыся за рукі, спяваюць па чарзе: «Дзеўкі проса сеялі, сеялі» — «А мы проса вытапчам, вытапчам». Заканчваецца песня словамі: «Мы дзевачку забяром, забяром» — «Мы вам коней аддаём, аддаём». Затым хлопцы забіраюць дзяўчыну ў свой рад або ловяць удзельніка, які бяжыць паміж радамі («Ляда»). Гульня спыняецца, калі ўсе ўдзельнікі з аднаго рада пяройдуць у другі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Мы, беларусы, — мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Музыка Н.Сакалоўскага
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТАНА́ЦЫЯ (ад лац. intono гучна вымаўляю) у мовазнаўстве, сукупнасць фанет. сродкаў (мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмбр, працягласць і інш.), што служаць для афармлення фразы і асобных яе частак у адзінае цэлае. З дапамогай І. маўленне падзяляецца на адрэзкі (сінтагмы, фразы), якія з’яўляюцца пэўным фанет., сінтакс. і сэнсавым адзінствам. Існуе І. апавядальная, пытальная, пералічальная, клічная і інш. У бел. мове вядомы розныя тыпы інтанацыйных канструкцый, кожны з якіх мае свае фанет. якасць і здольнасць перадаваць сэнсавыя адрозненні сказаў з аднолькавым сінтакс. і лексічным складам. Кожная інтанацыйная канструкцыя мае свой цэнтр — лагічны націск. Зрух яго перадае розныя сэнсавыя адрозненні ўнутры сказа («Мы сустрака́емся заўтра? — Мы́ сустракаемся заўтра? — Мы сустракаемся за́ўтра?»). Параўнанне І. бел. фраз з адпаведнымі фразамі роднасных слав. моў вылучае яе тыпалагічныя і спецыфічныя рысы, адзначае больш павольны тэмп бел. маўлення, асаблівы характар інтэнсіўнасці ў апавядальных фразах.
Літ.:
Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989;
Николаева Т.М. Фразовая интонация славянских языков. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМА́І Тадасі (8.1.1912, Токіо — 1991),
японскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Пачынальнік японскага неарэалізму. Вучыўся ў Такійскім ун-це. Дэбютаваў фільмам «Кадэцкі корпус у Нумадзу» (1939). Паставіў фільмы: «Вёска Тадзінка» (1940), «Ворагі народа», «Блакітная града гор» (абодва 1946), «Мы яшчэ сустрэнемся» (1950), «А ўсё-ж такі мы жывём!» (1951), «Змрок сярод дня» (1956, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Аповесць пра чыстае каханне» (1957), «Аповесць пра жорсткасць бусіда» (1963, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Брат і сястра» (1976), «Юкі» (1981) і інш. Творчай манеры характэрны дэмакр. накіраванасць, востры погляд на рэчаіснасць, дакумент. яснасць стылю. Прэмія Міру 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ Аляксандр Андрэевіч (н. 18.8.1946, в. Казловічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Скончыў БДУ (1968). Працаваў у раённым друку. З 1972 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1964. Даследуе сучасную бел. л-ру, творчасць З.Бядулі, П.Галавача, І.Пташнікава, Б.Сачанкі, І.Шамякіна, І.Навуменкі, І.Чыгрынава і інш. Выдаў зб-кіліт.-крытычных артыкулаў «Далучанасць», «Пад небам вечнасці» (абодва 1990), «Дарога ў запаветнае» (1992), «Шляхам праўды», «Сувязь» (абодва 1994), «Дзе ж ты, храм праўды?» (1996), «Святло чароўнага ліхтарыка» (кн. 1—2, 1997—98). Аўтар краязнаўчай кнігі «Ля Каменкі бруістай» (1992), зб-каў гістарычных нарысаў і эсэ «Зерне да зерня» (1996, Дзярж. прэмія Беларусі імя К.Каліноўскага 1998), «Хто мы, адкуль мы...» (ч. 1—2, 1996—98), кніг для дзяцей «Віця Неслух у краіне Мурашоў» (1995, з Т.Мушынскай), «Святая Еўфрасіння» (1999). Складальнік кніг публіцыстыкі «Свабоднае» грамадства зблізку» (1986), паэзіі «Мы і яны» (1986) і «Слова міру і праўды» (1987) і інш.
Тв.:
Іван Чыгрынаў. Мн., 1999;
У часе прасветленыя твары: Гіст. эсэ, нарысы. Мн., 1999.
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1920. П’есы «Першая конная» (1930), «Аптымістычная трагедыя» (1933), «Мы з Кранштата» (1933; кінасцэнарый аднайм. фільма 1936, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Незабыўны 1919-ы» (1949; Дзярж. прэмія СССР 1950) пра грамадз. вайну. Аўтар п’ес «Апошні рашаючы» (1931), «Каля сцен Ленінграда» (1944), рамана «Мы, рускі народ» (1937), незавершанай дакументальна-маст. эпапеі «Вайна» (1954). Адметныя асаблівасці творчай манеры Вішнеўскага-драматурга — паліт. тэндэнцыйнасць, эпічнасць, напружанасць развіцця дзеяння, майстэрства адлюстравання масавых сцэн. Выступаў як нарысіст-публіцыст.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1954—61.
Літ.:
Хелемендик В.С. Всеволод Вишневский. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЯПА́НАЎ Барыс Міхайлавіч (31.1.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан — 27.11.1992),
бел. кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1974). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1956). З 1956 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Фільмы С. вызначаюцца грамадзянскасцю, эмацыянальнасцю выразных сродкаў, моцнымі, неадназначнымі характарамі, спалучэннем рэаліст. плыні падзей з лірыка-рамант. інтанацыяй. Сярод работ: «Апавяданні пра юнацтва» (1961), «Альпійская балада» (1966, прыз на Міжнар. кінафестывалі ў Дэлі, 1968), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1971), «Воблакі» (1973), «Воўчая зграя» (1975), «Гарантую жыццё» (1978); фільмы «Мы наш, мы новы...» і «Мірнае лета 21 года...» (1980), «Усходні рубеж» (1982), «Чырвоны пясок» (1984) у тэлесерыяле «Дзяржаўная граніца».