хлебану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да хлёбаць.
2. перан. Разм. Выпіць. [Тодар:] — Вунь у Малых Прусах шляхціц Купрыян Свінацяробскі гоніць, дык хоць замест газы палі — далібог жа гарыць, а калі трохі хлебанеш, дык аж вочы на лоб лезуць. Чорны. // Паесці (якой‑н. вадкай стравы). [Бабка:] — У мяне, панічок, капуста ад абеду засталася, можа, вы хлебанулі б крыху? Колас.
3. перан. Разм. Зведаць, перанесці. Хлебанулі гора мы нямала — Дзеці на ваенным рубяжы... Зуёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)