плю́шчыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Закрываць, заплюшчваць (вочы). Бацька курыў, плюшчыў вочы ад сіняга дыму. Савіцкі. Як ні намагаўся хлапец заснуць, як ні плюшчыў вачэй, сон не прыходзіў. Пальчэўскі.

плю́шчыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.

Спец. Удараючы або ціскаючы, рабіць што‑н. плоскім, пляскатым, тонкім. Што ні кажы, а вельмі цікава пазіраць, як дзядзька Архіп цяжкім молатам плюшчыць распаленае жалеза. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

труці́ць, тручу, труціш, труціць; незак., каго-што.

Знішчаць атрутай. Труціць мух. □ Дзесяткі рук апыльвалі лён, труцілі шкодную блыху. Кулакоўскі. // Рабіць шкоду якімі‑н. атрутнымі рэчывамі. [Грачова:] — А курэй хто труціў? Хто з дустам кашу па гародзе рассыпаў, каб у грады не лазілі? Ракітны. / у перан. ужыв. Думы маркотныя, Думы гаротныя, Труціце быт мой сірочы. Смех стогнам крыецца, І ў сэрцы ныецца, І плачуць жаласна вочы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

указа́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. указаць.

2. Службовае распараджэнне, загад. Дзед Талаш .. вёў свае баявыя аперацыі самастойна або па ўказанню прадстаўнікоў падпольных камуністычных арганізацый. Колас. // Настаўленне, парада, што і як трэба рабіць. Метадычныя ўказанні. □ Харошка вельмі стрымана, але ўнушальна рабіў ўказанні камандзірам. Кавалёў.

3. Заўвага, паведамленне, сведчанне чаго‑н. Усе ўказанні чытачоў на .. недахопы і добразычлівую іх крытыку аўтар прыме з удзячнасцю. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́бельнік 1, ‑а, м.

Гіст. Спецыяліст па вырабу шабляў. Іван Анісімаў з Глыбокага, Рыгор Стасюкоў з Полацка і іншыя шабельнікі ездзілі ў Астрахань вучыцца рабіць булатныя клінкі. «Звязда». Некалькі сот гараджан прыйшло да ратушы. Былі тут шабельнікі, краўцы, фурманы. Шынклер.

ша́бельнік 2, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, якая расце на вільготных месцах. Ногі блыталіся ў высокай траве. Асака, дзікая канюшына, шабельнік... Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца, рабіцца больш шчырым (у 1–3 знач.). Дзень за днём адносіны .. [Рыгора] з імі [рабочымі] шчырэлі. Гартны.

2. Упарта, старанна, з запалам рабіць што‑н. І шчырэе з рання да цямна Дружная скрыпачая капэла. Барадулін.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка, імкліва расці, буяць. Шчырэе жыта ў палях. Зенітны чэрвень. Найдоўгі дзень, найлепшы шлях. Дымок вячэрні. Семашкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пана́трыць ’узяць за правіла рабіць што-н. дрэннае (пра чалавека, жывёлу)’ (Янк.), ’прызвычаіцца’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. У якасці параўнаўчага матэрыялу можна прывесці толькі польск. дыял. ponatrzać ’паўтараць у гневе адно і тое ж’. Прымаючы пад увагу семантыку чэш. dotěrný ’надакучлівы, назойлівы’, якое з’яўляецца вытворным ад terti (церці) (Махэк₂, 658 і наст.), відаць, бел. і польск. словы магчыма звязаць з гэтым коранем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować sięрабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́зя паранае семя, якое ўжывалася для прамочвання асновы для таго, каб ніткі не зблытваліся’ (малар., Уладз.). Славен. штырск. mugati ’разгладжваць’, múzatiрабіць гладкім’, балг. музгам ’церці, расціраць’, макед. музга се ’слізгаць’, каш. mužǯëc sa ’лашчыцца’, m​u̇sknąc ’гладзіць, песціць’, польск. muziać się ’гладка прычэсвацца’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Гл. яшчэ му́ззя, му́за2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маркёр1 ’асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marqueur < marquerрабіць паметы, зазначаць’ (Фасмер, 2, 574), якое з ням. Mark(e) (гл. марка).

Маркёр2 ’прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя радкі ці разоркі’ (ТСБМ), марке́р ’тс’ (Жд. 1). З польск. markier або з рус. маркёр, якія з франц. marqueur (як маркёр1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганашы́ць ’начыста ашчыпваць’ (Шат.), ’спешна прыгатоўваць; прыспешваць; спяшыць’ (Касп.). Фармальна добра адпавядае рус. гоноши́ть ’клапатліва займацца якой-н. справай; гатаваць, прыгатоўваць; рабіць што-н. хутка, старанна і г. д.’ (гл. СРНГ, 7, 10–11). Адносна гэтых слоў гл. Фасмер (1, 437438), дзе прыводзяцца розныя версіі (у асноўным малаверагодныя; больш-менш пераконвае ідэя Кіпарскага аб зыходным гон‑ з суфіксацыяй, аналагічнай суфіксацыі ў слове копошиться).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)