Бы́стры (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус. бы́стрый, укр. би́стрий, польск. bystry, чэш. bystrý, ст.-слав. быстръ і г. д. Прасл. *bystrъхуткі, быстры, ясны, бадзёры і да т. п.’ Этымалогія слова няясная, ёсць шмат версій. Хутчэй за ўсё слав. *bystrъ звязана з герм. словамі: ст.-ісл. bysia ’імкліва выцякаць’, швед. busa ’кідацца ўперад’, фрыз. bûsen ’бушаваць, шумець’, būsterig ’бурны і г. д.’ Агляд гл. у Фасмера, 1, 259–260.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

◎ *Наге́льніца, наг§лныца ’раптоўная смерць’ (драг., Нар. лекс.), сюды ж naeŚAHo ’неадкладна, дазарэзу’, наг$лный ’неадкладны’ (драг., З нар. сл.). Пры наяўнасці эўфемістычнага на́гла ’смерць’ (гл.) хутчэй за ўсё звязана з на́глы (< *naglb) ’хуткі, раптоўны’, гл. таксама нагильны; Лаўчутэ непераканаўча збліжае з літ. pageli, pagele ’сырое прамозглае надвор’е, моцны боль’ ад літ. gelti ’моцна, нясцерпна балець; жаліць, раніць’ (Балтизмы, 29), запазычанага ў бел. мову, параўн. геліць ’моцна хацець; ныць; качанець; ванітаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўкаць ‘калыхаць’ (Жд. 2), ‘трымаць дзіця на руках’, ‘няньчыць’, ‘гадаваць’ (мядз., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), со́ўкацца ‘хадзіць з кута ў кут; блытацца’ (калінк., хойн., Арх. ГУ). Інтэнсіў ад соваць (гл.), параўн. со́ўваць ‘соваць’ (Арх. Федар.), со́ўвацца ‘хадзіць за кім-небудзь, бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), магчыма, праз стадыю інтэр’екцыі соў(к)! (пра хуткі рух). Меркаванне пра развіццё спецыяльных значэнняў ‘гадаваць, даглядаць’ пад уплывам літ. sáugoti ‘берагчы, сцерагчы’ гл. Санько, Крыўя, 1996, 1, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумато́ха ’забурэнне, непакой; мітусня, беганіна’ (Пятк. 2, Цых.), ’мітрэнга’ (талач., ЛА, 5); сюды ж сумато́хніцкі ’мітуслівы, хуткі’ (Сцяшк. Сл.). Запазычана, хутчэй за ўсё, з рус. сумато́ха ’тс’, параўн. сумятня, гл. Параўн., аднак, укр. дыял. сумату́ха ’задуменнасць, маркотлівасць’, польск. дыял. sumatocha‑swat ’на ўсходнеславянскіх землях: асоба, абавязаная весяліць маркотную маладую на вяселлі’, якія ўтвораны ад сум, сумота, гл. ЕСУМ, 5, 474. Польскае слова запазычана з беларускай ці ўкраінскай (Варш. слоўнік, 6, 511).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Тое, што і пята. [Харытон Іванавіч] пастаяў на сярэдзіне пакоя, пераступаючы з наскоў на пяткі. Васілёнак. — А яны ў мяне скурай падшыты, — хваліцца Вулька, смела падымаючы і паказваючы пятку валенка. Лынькоў. Першыя замахі былі няўдалыя: то каса ўразалася ў густую траву адною пяткаю, а носік яе выскакваў напаверх.., то насок касы ўпіраўся ў зямлю і неставала сілы пацягнуць. Сабаленка.

•••

Душа ў пятках (у пяткі) гл. душа.

Лізаць пяткі каму гл. лізаць.

Падмазаць пяткі гл. падмазаць.

Паказаць пяткі гл. паказаць.

Толькі пяткі заблішчалі — пра хуткі бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хало́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць халоднага (у 10, 11 знач.).

2. Адсутнасць запалу, страснасці, жывасці, эмацыянальнасці. [Андрэй:] — Канечне, змяніўся... Такое дарам не праходзіць. Але мая халоднасць і жорсткасць — не табе. Арабей. Хоць хуткі ад’езд Марынкі і яе незразумелая халоднасць пры расстанні пакінулі смутак і гаркоту ў сэрцы Паходні, раздумваць аб гэтым, перажываць і пакутаваць проста не было часу. Хадкевіч.

3. Раўнадушша, нядобразычлівасць. Васіль ненавідзеў Алесю, хоць адкрыта і не выказваў гэтага. Затое Аўгіня кампенсавала ёй бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі. Колас. Хлопчык адчуў халоднасць у .. словах [Азаркевіча] і, зажмурыўшыся, адышоўся да сваёй калясачкі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыгру́ніць ’прымусіць, змусіць; падагнаць; прымусіць хутчэй рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да гру́ніць з той самай семантыкай. Сюды ж прысл. грунь, угру́нь ’бягом, вельмі хутка (бегчы)’ (Гарэц.), грунём ’вельмі хутка; бягом; бегчы з усёй моцы’ (барыс., бых., клім., бялын., Бяльк., Нар. сл., Нар. словатв.), якія працягваюць зыходнае для вытворных прасл. *grǫdnь ’асаблівы конскі алюр; рысь’ (ЭССЯ, 7, 148). Семантычнае развіццё можа выглядаць наступным чынам: ’конскі алюр’ → ’вельмі хуткі, імклівы рух’ → ’прымушэнне рабіць хутчэй’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стро́мкі ‘круты, абрывісты’, ‘роўны, высокі, стройны’ (ТСБМ, Ласт.), ‘роўны і высокі’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘абрывісты’ (Касп.), ‘тонкі, высокі, стройны’ (Бяльк., Нар. Гом.), ‘круты (аб страсе)’ (Варл., Сл. ПЗБ), стро́мы ‘вельмі круты; круты, стромкі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 2), стро́мкі ‘круты; высокі і тонкі’ (ТС), стро́мка ‘тонка і высока, стройна’ (Гарэц.), стро́мкость ‘круцізна’, стромчы́на ‘тс’ (ТС). Укр. стрімкий ‘круты, абрывісты’, стромый ‘тс’, рус. стромкий ‘высокі, круты’, ст.-рус. (XV ст.) стромый ‘тс’, польск. stromy ‘круты’ (з усх.-слав. моў — Борысь, 580). Прасл. дыял. *stromъ, паводле Борыся (там жа), аддзеяслоўны дэрыват ад прасл. *strъměti ‘тырчаць, выпінацца’; прыметнік страмны́ ‘круты, абрывісты’ (воран., Сл. ПЗБ), разам з рус. стрёмый, стрёмныйхуткі’, чэш. strmý ‘круты’, славац. strmý ‘тс’, ‘інтэнсіўны, моцны, хуткі’, славен. stŕm ‘круты, абрывісты’, балг. стръ́мен ‘тс’, макед. стрм ‘тс’, ст.-слав. стрьмъ ‘тс’, адлюстроўваюць прасл. *strьmъ, *strьmenъ, прыметнікі, што захоўваюць зыходны вакалізм дзеяслова *strьměti (Борысь, Etymologie, 180; Глухак, 589; Варбат, Этимология–1994–1996, 39). Параўн. стро́ма ‘абрыў’, гл. страміна́. Звязана чаргаваннем галосных з стрымгалоў (гл.); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́гаўка ’шчупак, Esox’ (Мат. Гом., З нар. сл., 277), ’непаседа’ (Мат. Гом.), жагла́к ’шчупак’ (Мат. Гом.). Улічваючы значэнне ’непаседа’, супастаўляецца з жыг ’момант’, жыга, жыгун ’непаседа’, г. зн. звязваецца з коранем слоў жагаць, жыгаць ’бліскаць’ (гл.) праз сэнс ’хутка гарэць’, адкуль ’хутка рабіць’, ’быць хуткім’. Іншая магчымасць: жыгаць ’кусаць’. У абодвух выпадках прамежкавыя формы — незафіксаваныя прыметнікі *жагавы (*жиговъ, *жаговъ?), *жаглыхуткі’ або ’куслівы’. Не выключана, што жа́гаўка звязваецца з ’хуткім’, а жагла́к (параўн. жа́гліўка, жа́гляўка) — з ’куставым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)