прымітыві́зм, ‑у, м.

1. Спрошчаны падыход да складанай з’явы.

2. Нескладанасць па будове, па тэхніцы выканання. Падняцца над прымітывізмам масавай самадзейнай рэвалюцыйнай паэзіі 20‑х гадоў,.. перайсці ад простых перапеваў класікаў да творчага развіцця іх галоўных традыцый — такія чарговыя задачы стаялі перад заходнебеларускай літаратурай 30‑х гадоў. Бугаёў.

3. У мастацтве 19–20 стст. — наўмыснае спрашчэнне выяўленчых сродкаў і выкарыстоўванне форм прымітыўнага (першабытнага, народнага, дзіцячага) мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрасці́ць, спрашчу, спросціш, спросціць; зак., што.

1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна склад, структуру). Спрасціць канструкцыю машыны. Спрасціць правапіс. Спрасціць тэхналагічны працэс вытворчасці.

2. Зрабіць больш лёгкім для ажыццяўлення, выкарыстання; аблегчыць. Спрасціць улік запасных частак. // Зрабіць больш даступным для разумення. Спрасціць умовы задачы.

3. Пазбавіць што‑н. глыбіні, багацця форм, зместу; сказіць. Сур’ёзныя ў жыцці людзей канфлікты, якія так шчыльна звязаны з гісторыяй народа,.. [пісьменнік] спрасціў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Беркун ’назва расліны баркун белы, Meliotus albus L.’ Гл. барку́н. Варыянт беркун адлюстроўвае адну з цюрк. форм. Бліжэй усіх стаіць да гэтай формы цюрк. бӳркӳн ’быць запырсканым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́сыць ’досыць’ (БРС, Нас., Байк. і Некр.), таксама до́сіць, дос (Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне, як і ўкр. до́сить, з польск. dosyć ’тс’. Вельмі няпэўна. Хутчэй за ўсё не запазычанне, а роднасныя формы. Гл. у Фасмера, 1, 532: рус. дыял. до́сыть, бел. до́сыць, польск. dosyć, чэш. dost, dosti, славац. dosti < *do syta. Так жа мяркуе (але без бел. форм) Слаўскі, 1, 157. Параўн. досць (гл.). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 86–87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэст, ‑а, М ‑сце, м.

1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.

2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.

3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка. Будаўніча-мантажны трэст.

[Англ. trust.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гало́дны. Прасл. *goldьnъ ’галодны’ — прыметнік, утвораны ад *goldъ ’голад’ яшчэ ў прасл. часы і вядомы ва ўсіх слав. мовах з найдаўнейшых часоў. Агляд форм гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрэ́чыцца ’дражніцца’ (Сцяшк.). Вакалізм у гэтым слове другасны. Зыходным з’яўляецца *драчы́цца ’тс’ (слав. *drǫčiti; агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 122–123). Гук э нібы «аднаўляецца» пад другасным націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рам ’падстольнік’ (ПСл). Не выключана запазычанне з нямецкіх дыялектных форм, параўн. ст.-в.-ням. ram ’падпора, калона’, ням.-аўстр. Rahm ’рама’, улічыўшы нямецкія пасяленні на Палессі. Гл. ра́ма1, трам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глакта́ць ’хлябтаць; піць непамерна’ (Нас.). Параўн. рус. дыял. глохта́ть ’жадна піць’, таксама глокта́ть (гл. СРНГ, 6, 203–204). Паводле Фасмера (1, 415), кантамінацыя форм *glъtati і *lъkъtati. Параўн. яшчэ гло́каць (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзіра́, дзі́рка. Да прасл. *dira, утворанага ад ітэратыўнага дзеяслова ‑dirati (да *dьrati, гл. драць). Агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 30–31; гл. яшчэ Бернекер, 1, 201; Фасмер, 1, 515.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)