трэст, ‑а,
1. У капіталістычных краінах — адна з форм манапалістычнага аб’яднання некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем і са стратай вытворчай, камерцыйнай і юрыдычнай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.
2. У СССР і сацыялістычных краінах — аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем, звязаных між сабой аднароднасцю прадукцыі або рознымі стадыямі перапрацоўкі сыравіны, а таксама апарат такога аб’яднання.
3. У СССР у будаўніцтве — асноўная арганізацыйна-вытворчая адзінка.
[Англ. trust.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)