рассціла́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разаслацца.
2. Размяшчацца на вялікай прасторы. Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку сінеў лубін. Шамякін. Абапал дарогі рассцілаліся зялёныя лугі. Мядзёлка.
3. Слацца нізка над паверхняй чаго‑н. Дым ішоў у глыбіню лесу і рассцілаўся там па зямлі. Кулакоўскі.
4. Зал. да рассцілаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіро́цтва, ‑а, н.
1. Стан сіраты; адсутнасць бацькоў. Вырасці ў сіроцтве. Ранняе сіроцтва. □ Я ўпэўнены: уласнае сіроцтва пацягнула.. [Мікалая Іванавіча] да нас — гэткіх жа сірот. Радкевіч.
2. перан. Адзіноцтва, беспрытульнасць; пачуццё адзіноты. Чым далей адыходзіў.. [Пракоп] ад свайго котлішча, тым з большаю сілаю ахаплялі і наступалі на яго гэтыя халодныя прасторы, сярод якіх вастрэй адчувалася адзінота і сіроцтва на свеце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абня́ць, абніму́, абні́меш, абні́ме і абдыму́, абды́меш, абды́ме; абня́ў, -няла́, -ло́; абнімі́ і абдымі́; абня́ты; зак., каго-што.
1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.
Маці пяшчотна абняла сына.
2. Акінуць, ахапіць позіркам.
Не а. вачамі прасторы палёў.
3. перан. Акружыць з розных бакоў.
Маладыя рабіны абнялі сядзібу.
Пажар абняў сяло.
4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).
Лясны спакой абняў душу лагодай.
◊
(Як) вокам (позіркам) абняць (разм.) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.
|| незак. абніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абдыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
да́льні, ‑яя, ‑яе.
1. Аддалены ад каго‑, чаго‑н. больш, чым іншыя; проціл. бліжні. Дальнія палеткі. Дальняя мэта. Дальні тыл. □ Снапы .. ляжалі не толькі блізка. Былі і.. у дальнім кутку. Мележ. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Дальняя дарога. Дальняе плаванне. Дальні рэйс.
2. Тое, што і далёкі (у 3 знач.). [Сілівона] спаткала цётка Аксіння, якая даводзілася яму дальняй сваячкай. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызе́місты, ‑ая, ‑ае.
Нізкі на выгляд; прысадзісты. З двух бакоў разлягаліся лагодныя, светлыя прасторы палёў, пясчаныя ўзгоркі, на якіх асталяваліся .. разложыстыя прыземістыя хвойкі. Колас. [Мужчыны] падышлі да гаража — доўгага прыземістага будынка, разлічанага машын на дзесяць. Хадкевіч. Танкі, прыземістыя, злавесныя, упарта набліжаліся. Мележ. // Невысокі, але моцнага целаскладу; каржакаваты (пра чалавека). Наперадзе цвёрдай паходкай з аўтаматам напагатове крочыў прыземісты і плячысты дзяцюк. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзана́нс, ‑у, м.
1. Спец. Узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой.
2. Здольнасць павялічваць сілу і працягласць гукаў, уласцівая некаторым памяшканням, прасторы. Кінавала дае добры рэзананс.
3. перан. Водгук, водгаласак. Кніга выклікала пэўны грамадскі рэзананс. Бугаёў. Каб Яраш і Шыковіч былі людзі звычайныя, вядомыя толькі ў сваіх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не мела б такога рэзанансу. Шамякін.
[Фр. résonance ад лац. resono — адгукваюся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
створ, ‑у, м.
1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад. Створ футбольных варот.
2. Тое, што і створка.
3. Спец. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў.
4. Спец. Навігацыйны арыенцір, апазнавальны знак для абазначэння суднаходнага шляху.
5. Спец. Участак ракі, на якім размяшчаюцца збудаванні гідравузла, што забяспечваюць пад’ём і спуск вады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ускра́ек, ‑крайку, м.
Крайняя частка якой‑н. прасторы. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Колас. Касцы стаялі на ўскрайку дарогі і з жалем глядзелі на знясіленых людзей. Прокша. // Край стала, ложкі і пад. Алена падышла, села на ўскрайку Галінага ложка, загаварыла зноў. Марціновіч. Маша зноў пагладзіла яго белую галоўку, затым адышла і села каля процілеглага ўскрайку стала. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Перасоў, перэсоў ’жэрдка, падвешаная на бэльцы і працяглага« ад печы да пярэдняй сцяны, выкарыстоўваемая ў якасці вешалкі’ (слонім., Шн. 3; жытк., Мат. Гом.; ТС; Нар. сл.). Укр. вах.-валын. nupucóea ’бэлька ў гаспадарчым будынку’, рус. Пересов ’жэрдка з фіранкай, што аддзяляе пярэднюю частку хаты ад прасторы каля печы’, ст.-рус. пересовь ’брус, нясучая бэлька. маціца’ (XVI ст.). Усходнеславянскае. Першапачаткова, відаць, з *pro‑sov‑b© жэрдка усоўвалася ў адтуліны ў бабках, на якіх яна вісела, параўн. польск. przesuwać (się) ’перамяшчаць, перасоўвацца, усоўвацца, пралазіць’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамлю Бел.-рус. ізал., 63). Аб уключэнні прыстаўкі *pro‑ ў *per‑ (> пера-) гл. ESSJ, 1, 164. Гл. таксама соваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
газ¹, -у, мн. га́зы, -аў, м.
1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой і якое здольна распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.
Кісларод — гэта г.
2. Газападобнае паліва, а таксама абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.
Кватэра з газам.
Выключыць г.
3. мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.
4. звычайна мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.
◊
Даць газ(у) (разм.) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.
На поўным газе — на самай вялікай скорасці.
|| прым. га́завы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Газавая пліта.
Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў). Г. рухавік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)