прасто́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. прасто́ра
Р. прасто́ры
Д. прасто́ры
В. прасто́ру
Т. прасто́рай
прасто́раю
М. прасто́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па даследаванню і выкарыстанню касмічнай прасторы (1967) 9/69

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАЦЫЯНА́ЛЬНАЕ КІРАЎНІ́ЦТВА ПА АЭРАНА́ЎТЫЦЫ І ДАСЛЕ́ДАВАННІ КАСМІ́ЧНАЙ ПРАСТО́РЫ (National Aeronauticas and Space Administration; НАСА),

ведамства ўрада ЗША. Створана ў 1958 для даследавання праблем палётаў у атмасферы Зямлі і касм. прасторы. Каардынуе дзейнасць па распрацоўцы, выпрабаванні і выкананні палётаў аэракасм. апаратаў, даследаванні, асваенні і выкарыстанні касм. прасторы і інш.

НАСА аб’ядноўвае 10 н.-д. цэнтраў, найбуйнейшыя з якіх: Касм. цэнтр імя Л.Джонсана ( г. Х’юстан, штат Тэхас), Цэнтр Маршала (г. Хантсвіл, штат Алабама), Цэнтр імя Дж.Кенэдзі на мысе Канаверал (штат Фларыда), Цэнтр касм. палётаў імя Р.Годарда (Грынбелт, штат Мэрыленд), Н.-д. цэнтр імя Эймса. НАСА здзейсніла большасць касм. праграм ЗША, найб. важныя: «Апалон» «Спейс шатл». «КХТ» (стварэнне касм. тэлескопа імя Э.Хабла), даследаванне планет Сонечнай сістэмы пры дапамозе касм. апаратаў «Піянер», «Вояджэр». У канцы 1990-х г. НАСА ўдзельнічае ў стварэнні міжнар. касм. станцыі і аэракасм. самалёта.

У.С.Ларыёнаў.

т. 11, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прасто́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прасто́р прасто́ры
Р. прасто́ру прасто́раў
Д. прасто́ру прасто́рам
В. прасто́р прасто́ры
Т. прасто́рам прасто́рамі
М. прасто́ры прасто́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

elongated [ˈi:lɒŋgeɪtɪd] adj. падо́ўжаны (у прасторы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цесната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. гл. цесны.

2. Адсутнасць вольнага месца, прасторы.

Жыць у цеснаце.

3. Скапленне людзей на малой прасторы.

У аўтобусе ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адле́глы, -ая, -ае.

Аддалены (у прасторы, часе, паводле ступені развіцця).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трёхме́рность трохвыме́рнасць, -ці ж.;

трёхме́рность простра́нства трохвыме́рнасць прасто́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

боя́знь бо́язь, -зі ж.;

боя́знь простра́нства мед. бо́язь прасто́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бяскра́йні, -яя, -яе.

Які нельга акінуць вокам.

Бяскрайнія прасторы.

|| наз. бяскра́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)