піяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.

2. перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).

Піянеры генетыкі.

3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.

|| ж. піяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 і 3 знач.).

|| прым. піяне́рскі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раз...¹ (раза..., рас...), дзеяслоўная прыстаўка.

Абазначае:

1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхні і пад., напр.: разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;

2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр.: раскарміць, расхваліць;

3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр.: разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;

4) у спалучэнні з -цца: напрамак руху многіх у розныя бакі, напр.: раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;

5) спыненне дзеяння, стану, напр.: размарозіцца, разлюбіць;

6) адваротнае дзеянне, напр.: размініраваць, раскруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пералі́нка ’вышыўка’ (акц., Мат. Гом.), параўн. рус. сіб. перели́на ’шырокі каўнер да плеч на сукенцы; верхняя частка кашулі, сукенкі; вышытая верхняя частка фартуха’. З рус. пелери́на ’палярына’, пачатак слова збліжаны да пере‑, бел. пера- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цемраша́льства, ‑а, н.

Погляды і паводзіны цемрашалаў; варожасць да прагрэсу, адукацыі; абскурантызм. [Скарына] паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, якое з цягам часу ператварылася ў магутны фактар пашырэння пісьменнасці і барацьбы супраць царкоўнага цемрашальства. Алексютовіч. Перамога савецкага народа над фашызмам з’яўлялася перамогай вялікіх прынцыпаў гуманізму над сіламі зла і сярэдневяковага цемрашальства. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́накпачатак дня, раніца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ра́нкі мн. л. ’тс’ (Нас., Бяльк., ТС), ’самым ранкам’ (Растарг.). Параўн. укр. ра́нок, рус. дыял. ра́нок, польск. ranek ’тс’. Суфіксальнае ўтварэнне ад рана, магчыма, дэмінутыўнае. Гл. ра́на2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акардэо́н (БРС) < рус. аккордеон < франц. accordeon. Новае запазычанне з рускай мовы (гл. Крукоўскі, Уплыў, 84). З французскай у рускую мову слова трапіла ў сярэдзіне XIX ст. Франц. accordeon < ням. Akkordeon (пачатак XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 61–62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На пача́і ’на самым пачатку, напярэдадні’ (Мат. Маг.). Нязвыклая форма назоўніка *пачайпачатак’ утворана, відаць, ад пачаць, як наганяй ад наганяць, рус. случай ’выпадак’ ад случаться і пад. Хутчэй за ўсё лакальны архаізм, суадносны з дзеясловам напачаць ’пачаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тылізу́й ‘балотны кулік, Limosa melanura’ (Мядзв.). Магчыма, складанае слова, параўн. пачатак літ. tilvikas ‘бакас, баран, Scolapax’, лат. tilbīte ‘кулік’ і літ. zuĩkis ‘заяц’, гл. выкарыстанне назвы жывёлы для наймення птушак у літ. perkūno oželis ‘бакас’, дзе oželis — ‘козлік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́, -ы́, мн. зо́ры і (з ліч. 2, 3, 4) зары́, зор, ж.

1. Яркая афарбоўка гарызонту перад усходам і пасля заходу сонца.

Вячэрняя з.

Ад зары да зары (увесь дзень або ўсю ноч). Ні свет ні з. (надта рана).

2. перан. Пачатак, зараджэнне чаго-н. радаснага.

На зары цывілізацыі.

З. свабоды.

3. Ранішні або вячэрні ваенны сігнал.

Іграць зару.

4. звычайна мн. Зорка.

Ужо ў небе зазіхацелі зоры.

|| прым. заравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

З. захад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́скра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Маленькая часцінка распаленага або палаючага рэчыва.

Стралялі іскрамі дровы.

2. Яркі зіхатлівы водбліск, бліскучая кропка.

Іскры снегу.

3. перан., чаго. Пачатак, пробліск, праяўленне якога-н. пачуцця, думкі, таленту.

Іскры надзеі.

Электрычная іскра — род імгненнага электрычнага разраду.

Аж іскры з вачэй пасыпаліся (разм.) — пра замарачэнне ад болю ў выніку моцнага ўдару па галаве.

|| памянш. і́скарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. і́скравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)