абмо́тачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абмотвання. Абмотачная стужка. Абмотачны матэрыял. // Звязаны з абмотваннем. Абмотачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяба́з, ‑а, м.

Горная парода даўняга вулканічнага паходжання, падобная на базальт (скарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял).

[Ад грэч. diabasis — пераход, праходжанне праз што‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкрыва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выкрывае што‑н. Выкрывальны фельетон. Выкрывальны матэрыял. // Уласцівы выкрыванню. Выкрывальная сіла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тонкапрадзе́нне, ‑я, н.

Працэс прадзільнай вытворчасці, у выніку якога матэрыял набывае ўласцівасці і выгляд пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыраві́наматэрыял для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ), сыраві́на ’сырая, нявырабленая скура’ (Бяльк.), сырови́на ’неадбеленае палатно, ніткі’ (Уладз.). Параўн. славен. surovina ’сыры матэрыял’. Да сыравы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кругля́к, -а́ і -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. -а́. Тоўстае кароткае палена акруглай формы.

Адрэзаць пару круглякоў ад бервяна.

2. -у́, зб. Нячэсанае круглае бярвенне як будаўнічы матэрыял (разм.).

Хата з тоўстага кругляку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́фер, -у, м.

1. Чорны або шэры гліністы сланец, які ўжыв. для грыфельных дошак і ў будаўніцтве.

2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе плітак або лістоў са сланцу.

Накрыць дом шыферам.

|| прым. шы́ферны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратра́ва, ‑ы, ж.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратраўляць, пратраўліваць — пратравіць.

2. Хімічнае рэчыва, якім апрацоўваюць матэрыял перад афарбоўкай для атрымання патрэбнага адцення і замацавання фарбавальніка.

3. Едкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў гравёрнай справе.

4. Рэчыва, якім абеззаражваюць насенне, пасадачны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недахо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які цяжка ўспрымаецца, не даходзіць да свядомасці; незразумелы, недаступны. Недаходлівы матэрыял кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першаасно́ва, ‑ы, ж.

Кніжн. Першапачатковая аснова, сутнасць чаго‑н. Фальклорная першааснова твора. Матэрыял — першааснова ўсяго існага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)