кругля́к, -а́ і -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. -а́. Тоўстае кароткае палена акруглай формы.

Адрэзаць пару круглякоў ад бервяна.

2. -у́, зб. Нячэсанае круглае бярвенне як будаўнічы матэрыял (разм.).

Хата з тоўстага кругляку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)