пасла́ць¹, пашлю́, пашле́ш, пашле́; пашлём, пашляце́, пашлю́ць; пашлі́; пасла́ны; зак.

1. каго (што). Накіраваць з якім-н. даручэннем, куды-н.

П. дыялектолагаў у экспедыцыю.

П. па доктара.

2. каго-што. Адправіць для дастаўкі.

П. бандэроль па пошце.

3. што. Перадаць, выказаць жэстам, словамі, пісьмова свае адносіны, пачуцці да каго-н. (разм.).

П. паветраны пацалунак.

П. прывітанне.

4. што. Кінуць, накіраваць.

П. мяч у сетку.

5. што. Пасунуць, накіраваць (спец.).

П. корпус улева (пра рух цела).

|| незак. пасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1, 2 і 5 знач.) і пасыла́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пусці́ць ’дазволіць рухацца; кінуць; пакінуць у спакоі; адпусціць, адлажыць’ (Сл. ПЗБ, Сержп., ТС, Яруш., Бяльк.), ’даць, вызваліць месца, праход, дарогу’ (кір., Нар. сл.) у спалучэннях: пусці́ць го́лас ’падаць голас’ (Гарэц.), пусці́ць на вецер ’зачараваць, праклясці, выкарыстоўваючы вецер як сродак пераносу пракляцця’ (мін., Жыв. сл.), сюды ж пусці́цца ’пайсці; дазволіць сабе нешта; пачаць расці’ (Сл. ПЗБ), пусці́цца ў абу́зу ’пайсці ў блуд’ (Бяльк.), пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ (Шат.), параўн. укр. пусти́ти, рус. пусти́ть, польск. puścić, чэш. pustiti, славац. pustiť, в.-луж. pusćić, н.-луж. pušćiś, славен. pústiti, серб.-харв. пу̀стити, балг. пу́сна, макед. пушти, ст.-слав. поустити. Прасл. *pustiti ад *pustъ (гл. пусты), гл. Фасмер, 3, 405; Бязлай, 3, 138; Шустар-Шэўц, 2, 1194; першапачатковае значэнне ’зрабіць вольным, вызваліць’ (Чарных, 2, 84) або ’кінуць, пакінуць без людзей’, што, на думку Сноя (516), адлюстроўвае качавы спосаб жыцця; апошняе можна аднесці і да прымітыўнага (падсечна-агнявога) спосабу апрацоўкі зямлі, якую пакідалі без увагі пасля выкарыстання, бо яна ўжо была пустая, неўраджайная (Махэк₂, 501). Гл. таксама пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнутькінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiťкінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скі́нуць, -ну, -неш, -не; скінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць уніз з чаго-н.

С. снег са страхі.

С. дэсант.

2. што. Зняць з сябе (вопратку, абутак і пад.), рыўком адкінуць што-н. з чаго-н.

С. боты.

С. з галавы хустку.

3. што. Паменшыць на якую-н. колькасць, велічыню (разм.).

С. сотні дзве.

Эх, с. бы гадоў дзесяць!

4. перан. Вызваліцца ад чыйго-н. панавання, звергнуць, пазбавіць улады.

С. путы няволі (высок.).

5. што. У гідратэхніцы: адвесці ваду з якога-н. вадаёма.

С. воды ў мора.

|| незак. скіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і скі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скіда́нне, -я, н. і скі́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змарнаваць, патраціць, пражыць, прарабіць, прагуляць; зглуміць, выкінуць, рашыць, прасадзіць (разм.) □ кінуць на вецер

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ры́нуць сов., разг.

1. оста́вить, бро́сить;

усё ры́нулі і пайшлі́ — всё бро́сили и ушли́;

2. перен. хлы́нуть, ри́нуться, бро́ситься;

наро́д ры́нуў на пло́шчу — наро́д хлы́нул (ри́нулся, бро́сился) на пло́щадь;

кі́нуць-р. — бро́сить на произво́л судьбы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нава́жыць 1, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Наважыць цукру для расфасоўкі.

нава́жыць 2, ‑важу, ‑важыш, ‑важыць; зак., з інф.

Намерыцца што‑н. рабіць або зрабіць. [Паходня] наважыў прасіць, каб яму адтэрмінавалі залікі за першы курс партыйнай школы. Хадкевіч. Малады інжынер наважыў арганізаваць догляд тэхнікі па-новаму. Кухараў. // Рашыць, вырашыць. Вятроў адразу наважыў не страляць: трэба было берагчы патроны. Лупсякоў. Нарэшце .. [Люба] наважыла кінуць работу ў клубе і заняцца толькі хатняю справай. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пець, ‑піць; незак.

1. безас. каму, з інф. і без дап. Пра неадольнае жаданне рабіць што‑н.; хацецца; карцець. Кожнаму рупіла хутчэй даведацца, якую навіну прынёс з сабою Карташоў. Стаховіч. Яшчэ зірнуць з акна вагона Мне рупіць на цябе хоць раз. Смагаровіч. Міколу рупіла кінуць работу і вярнуцца да Волькі. Кандрусевіч.

2. Турбаваць, хваляваць, не даваць спакою. Лявон не баяўся таго, што яны могуць распачаць тут бойку і што будзе потым, але.. рупіла, сям’я: жонка, дзеці, бацькі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́зукаваць ’да тонкасцей вывучыць чые-небудзь уласцівасці’ (Гарэц.). Сюды ж, відавочна, вызюка́ць ’вызываць’ і вызю́кацца ’адклікнуцца, прагаварыцца’ (Нас.). Рус. дыял. зук ’гук’, вы́зукать ’вычарпаць’, чэш. дыял. zukať ’удараць, стукаць’, zugať ’прагна есці або піць’, серб.-харв. зу̀кати, зу̑кам ’гусці; шапнуць, кінуць слова’, балг. зу́квам ’крычаць на ўсё горла’. Гукапераймальнае. З іншай ступенню чаргавання гл. зык, зыкаць (Фасмер, 2, 108 і наст., Махэк₂, 719; БЕР, 656). Развіццё семантыкі можна высветліць праз магчымае існаванне прамежкавага значэння ’вывучаць чые-небудзь уласцівасці, распытваючы пра іх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)