На́даўб ’папярэчны брус, што злучае палазы ў санях, накладаецца на капылы’ (смарг., Шатал.), на́даубня ’тс’ (маст., Шатал.), на́доўбня ’тс’ (ТС), на́доўбень ’тс’ (ТС), надаўбні, на́далабы, надалабкі ’намарзні’ (Сл. ПЗБ), на́дабкі, на́дубкі, на́дулубкі ’вязкі ў санях’ (маларыт., Нар. сл.), «каланка ’доўгая планка, што накладваецца на капылы паралельна полазу (паверх вязаў)’ (Сцяц.), рус. надолба ’верхні прадольны брус у возе’. Усё да даўбиць (гл.), зыходныя формы надаўбиць, надолубиць, на́длубаць (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спавіва́чдоўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), спаві́віч ‘тс’ (Касп.); іншыя дыялектныя назвы: спаве́яч (Мат. Гом.), спаві́вач (ТС), спавіва́льнік (Шатал.), спаві́ч (Жыв. сл.); апошняе таксама ‘палатно, якім пакрывала кума дзіця ў час хрышчэння’ (нараўл., Арх. ГУ). Да спавіць, спавіваць (ТСБМ, Ласт., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Касп.) < па‑віць. Тая ж семантыка ў рус. сповива́льник чэш. povijan і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́сіна, стусі́на ‘прут, дубец; гібкае пугаўё’, перан. ‘пра высокага тонкага чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), ‘гібкае дрэўца для пугі’ (Пятк. 1, Арх. Федар.; гродз., Нар. сл.), ‘чалавек высокага росту’ (ушац., там жа), сту́сінка ‘чаранок, палачка’, сты́сінадоўгая тонкая галіна’ (Сцяшк. Сл.). З польск. stosina, дыял. stysina, stusina (stósina) ‘тс’, што да ням. Stoß ‘удар’, гл. Глінка, Бел.-польск. ізал., 28; магчыма пасрэдніцтва мовы ідыш (спалучэнне ст‑ замест шт‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паз ’выемка ў якой-н. дэталі, куды ўстаўляецца выступ другой дэталі; вузкая доўгая шчыліна паміж няшчыльна прыгнанымі бярвёнамі, брусамі, плітамі і пад.’ Рус. паз, укр. паз, ст.-рус. пазъ, польск. paz, чэш. pazрус. — Махэк, 439), славен. pȃz. Праслав. pazъ. Роднаснае грэч. πήγνῡμι ’убіваю’, лац. pango ’упэўніваю’ і ням. fugen, fōgjan ’злучыць, прыспасобіць’ ст.-в.-ням. fuoga ’паз’ (гл. Фасмер, 3, 185; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паця́г1 ’імкненне, незалежнае ад волі чалавека’ (Варл.). Укр. кіеўск. по́тяг ’тс’. З польск. pociąg ’тс’.

Паця́г2, паця́га ’тоўстая жэрдка, якая кладзецца паверх шулаў або на падсошкі, ці на козлы пад вільчак’ (Юрч.). Польск. вялікапольск. pociąg ’маціца, тоўстая бэлька пад бэлькамі столі’, серб.-харв. по̏тег ’жэрдка, палка’. Прасл. potęgъдоўгая жэрдка, палка’. Да цягну́ць (гл.).

Пацяг3 ’той, хто любіць пацягвацца’ (Шат.). Укр. валынск. по́тяги ’пацягванне’. Да паця́гвацца < цягну́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́жыць ’ліць як з вядра’ (смарг., Сл. ПЗБ), плюжыла ’слата, хлюпа’ (барыс., Стан.). У выніку кантамінацыі бел. плюхаць, плюхацца і пляжыі(ь < польск. plażyć ’хвастаць, сцёбаць, плёскаць’, якое са ст.-польск. plaga ’кліматычная зона’ (XVI–XVII стст.), а апошняе — з лац. plagaдоўгая рыбацкая сетка’ > ’паласа неба’, plagella ’палоска тканіны’ (Банькоўскі, 2, 596). Спрыяла кантамінацыі і наяўнасць польск. plużyć ’біць струменем’, што магло быць і непасрэднай крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*По́баўка, по́боўка ’прыказка’ (пін., Сл. ПЗБ). Форма з неарганічным оканнем у другім складзе, магчыма, з по‑баўка ад бава ’гутарка’ (Байк. і Некр.), ’доўгая гутарка’ (Бяльк.), ’забава, пацеха’ (Сцяшк. Сл.), параўн. рус. бава ’дастатак’, ’забава’ < прасл. дыял. *bava, што суадносіцца з *baviti (гл. бавіць), якое, у сваю чаргу, разглядаецца як каўзатыў ад *bуіі (ЭССЯ, 1, 168). Брукнер (18) выводзіць *bawa ад być, як sława ад słyć. Параўн. пакажа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маскара́д, ‑у, М ‑дзе, ж.

1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах; касцюміраваны баль. Шэметы збіраліся на навагодні студэнцкі маскарад. Лобан.

2. Незвычайны касцюм, убор, які мяняе чый‑н. знешні выгляд. На Пылі было кароценькае футра і доўгая чорная спадніца. На галаве зграбны капялюшык і густая чорная вуаль .. — Не хацела, каб твая гаспадыня бачыла, што да цябе заходзіла яўрэйка, — так растлумачыла .. [Пыля] мне свой маскарад. Асіпенка. // перан. Аб прытворстве, якое скрывае сутнасць каго‑, чаго‑н. Маскарад буржуазных выбараў.

[Фр. mascarade ад іт. mascherata.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фала́нга 1, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

1. Баявы парадак пяхоты і конніцы ў старажытных грэкаў, шчыльна самкнуты строй з некалькіх шарэнгаў.

2. перан. Кніжн. Рад, шарэнга каго‑, чаго‑н. Без канца доўгая фаланга чаўноў і лодак упіраецца ў бераг вострымі насамі. Колас.

3. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні фур’ерыстаў).

4. Іспанская фашысцкая партыя.

[Грэч. phalanx.]

фала́нга 2, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

У анатоміі кожная з трох кароткіх трубчастых костачак пальца.

[Грэч. phalanx.]

фала́нга 3, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Ядавітая жывёліна класа павукападобных.

[Грэч. phalanx.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ара́сіна, аря́синадоўгая жэрдка’, ’нізкарослы, але нязграбны малады чалавек’ (Нас.). Рус. паўн. орясина, рясина, арясина ’жэрдка’, ’высокі хлопец’, ’поўха, удар’ (параўн. ряснуть ’ударыць’), сувязь ’жэрдкі’ з ’ударам’ магчымая, але не пэўная. Дзеяслоў вядомы і ў разанскіх гаворках. Каліма, Ostseefin., 211, лічыў запазычаннем з карэльск. roaša, фін. raasu ’прут’, Фасмер (3, 539) пісаў пра магчымасць паходжання ад *ręds‑ (як раска — гл.). Ці выпадковая блізкасць рус. ряснутьхряснуть і ці нельга вывесці ад ряснуть, рясина, орясина — няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)